Entries from October 2019 ↓

Чаму я не буду прымаць удзел у перапісы?

Многія актывісты зараз затурбаваліся надыходзячым перапісам: ідуць спрэчкі аб моўным пытанні, кім сябе называць і як адказваць на анкету з мэтай артыкуляваць беларускамоўных як значны суб’ект. Карацей, сацыяльна актыўныя людзі думаюць, як бы скарыстаць гэты перапіс да лепшага.

Аднак я лічу ўдзел у перапісы бессэнсоўным, марным і нават шкодным. На тое есць дзве прычыны.

1. Поўная непразрыстасць і непадкантрольнасць працэдуры.

Актывісты спадзяюцца, што, маўляў, калі 80% беларусаў пазначаць беларускую мову як родную, гэта пакажа ўсім, што мы ёсць і мова нашая жывая, што, безумоўна, добра. Аднак скажыце мне, хоць адзін з вас можа гарантаваць, што атрымаўшы ў выніку падлікаў 80% Белстат не апублікуе, напрыклад, 51%? Ці 44%? Ну сур’ёзна, што ім замінае гэтак зрабіць?

Ні на адным з узроўняў: зборы дадзеных, іх апрацоўкі, аналізу і агалошванні няма ніводнага механізму грамадскага кантролю. На абсалютна кожным этапе могуць мець месца фальсіфікацыі.

Задачы перапісу выконвае закрытая бюракратызаваная дзяржаўная структура. Дакладней, сетка такіх структур. І можна не сумнявацца, што пры жаданні яны давядуць да нас – насельніцтва – тую лічбу, якая будзе ім палітычна карысная. А сапраўдную мы не дазнаемся ніколі. Таму што ў аўтарытарнай дзяржаве не бывае, каб адна дзяржпрацэдура (напрыклад, прэзідэнцкія выбары) была хлуслівай і фэйкавай, а астатнія дзяржкампаніі, кшталту перапісу – сумленнымі і празрыстымі.

Такім чынам спроба паўздзейнічаць на дзяржмашыну праз артыкуляцыю сваёй ідэнтычнасці падчас перапісу бачацца бессэнсоўнымі, бо няма ніводнай гарантыі таго, што будуць агучаныя праўдзівыя лічбы. А вось думаць што будуць агучаныя непраўдзівыя маюцца ўсе падставы.

2. Збор асабістых дадзеных.

Мы ўсе наракаем на татальны кантроль, цэнзуру і паліцэйшчыну ў краіне, аднак часам забываемся, што кантроль і паліцэйшчына тым больш эфектыўныя, чым больш дзяржава ведае аб грамадстве, то бок аб нас з вамі. Удзельнічаючы ў перапісы насельніцтва мы добраахвотна перадаем у рукі дзяржавы (апарату гвалту) інфармацыю пра свае звычкі, паводзіны, погляды.. Гэта прыкладна сядзець у кампаніі злодзеяў і расказваць дзе ў вас у хаце тайнікі з грашыма. Сацыяльнае становішча беларусаў, іхнія прыбыткі, крыніцы інфармацыі, якімі яны карыстаюцца: усё гэта, не сумнявайцеся, ляжа на стол кіраўніцтву КДБ і ААЦ (прытым яны, у адрозненні ад нас, атрымаюць праўдзівую інфармацыю) і будзе скарыстана для ўдасканалення карнага апарату, умацавання сістэм сацыяльнага кантролю на ўсіх узроўнях.

Добраахвотна даючы пра сябе інфармацыю карпарацыям – праз сацыяльныя сеткі, мы атрымоўваем спам і таргетаваную рэкламу. Даючы яе аўтарытарнай дзяржаве – мы атрымаем куды горшыя наступствы.

Як вы разумееце, ідэальным было б у гэтай сітуацыі агітаваць усіх тых, хто стаіць за перамены ў Беларусі, да поўнага байкоту гэтага перапісу. Аднак на паўнавартасную кампанію патрэбныя высілкі зусім іншага ўзроўню. Я не пітаю ілюзій адносна таго што гэтым сваім пастом натхню усіх беларусаў на тое, каб падтрымліваць сумнеўнае дзяржаўнае пачынанне, на тое каб не даваць у рукі злодзеям інфармацыю, якая будзе скарыстаная супраць нас усіх.

Аднак свой асабісты выбар я зрабіў.

Быць мудаком – таксама права

Учора пасля матчу заўзятараў мінскага Дынама супраць каманды блогераў «Амкал» адбыўся даволі ганебны інцыдэнт. Двое дынамосаў адмовіліся паціснуць руку чорнаскураму гульцу Джэфу Бабатумбе. Гэты момант трапіў на відэа і ў СМІ.

А яшчэ, за кампанію, адзін фанат Дынама не паціснуў руку гульцу з ружовымі валасамі. Чым той правініўся? Мабыць падобны на ЛГБТшніка ва ўяўленні гэтых персанажаў?

Самае цікавае ў гэтай гісторыі гэта апраўданні аднаго з фанатаў пасля. Ён кажа гульцу Амкала, што перад прыездам трэба было «прабіваць глебу», і што яны «маюць права» не паціскаць руку чорнаму.

А сапраўды, ці маюць яны такое права? Я лічу, маюць. Маюць права нават з ім не размаўляць і не сядзець за аднім сталом. І не трэба нікога сілком хапаць за далонь і суваць яе ў чужую.

Вось толькі мы маем права лічыць такіх людзей мудакамі і расісцкімі свіннямі (кім яны насамрэч і зьяўляюцца). І казаць аб гэтым услых і паўсюдна. І, у сваю чаргу, не ціснуць руку ім. Ігнорыць, байкатаваць і адмаўляць у любым сацыяльным узаемадзеянні.

І тады паглядзім, чыё права пераважыць.

п.с. нагадаю, што Дынама заўсёды было камандай, падшэфнай МУС. Так што нічога дзіўнага: яблык ад яблыні недалёка падае.

State slavery in Belarus

Belarusian state is a slave-owner state. By now we have around 35 000 citizens inside of our country, which are coerced to work, not payed for their labor, and are beaten or otherwise punished in case they refuse to work.

Detailed explanation in this video. Length: 6 minutes.

As you can see, I have opened a new channel called Radix International. Here I will upload my original videos on any languages, except Belarusian and Russian. I would be happy if you subscribe to it and advise it to your friends!

#RadixInt

 

Мусара ушлёпкі

Калі вы паглядзіце на дынаміку росту канала Андрэя Павука, то пабачыце, што сваёй папулярнасці ён абавязаны разнастайным рэпрэсіям і мусарскім правакацыям: то крымінальная справа, то вобшук, то СМСка з пагрозамі. Так што ворагі свабоды, жадаючы таго ці не, самі дапамагаюць развіццю свабоды.

Апошні выпадак, аднак – выдатны паказчык таго да якой нізасці гэтыя шлёндры гатовыя апусціцца ў сваёй дзейнасці (аплачанай, прытым, з нашых падаткаў).

 

Напісаў стос лістоў хлопцам у турмы і зоны, дык хацеў зрабіць чарговы пануры пост аб тым, як важна падтрымліваць людзей у зняволенні. Але замест гэтага атрымаўся спантанны мемас.

 

Новы падкаст – 10-га кастрычніка!

А вы памятаеце, што па 10-х чыслах я выпускаю падкасты #RadioRadix? Ужо чакаеце наступны? Калі так, то амаль дачакаліся! 10 кастрычніка – сур’ёзная размова пра дыскурсіўную ўладу і культурную гегемонію дзяржавы ў штодзённым жыцці. Постмадэрністам, постструктуралістам, аматарам Грамшы і Фуко – поўная баявая гатоўнасць 🙂

На ўсялякі, не забудзься падпісацца на канал.

Што не так з ЕГУ?

 

Як вы, мусіць, бачылі па навіновых стужках, ЕГУ ізноў у фокусы ўвагі СМІ. Чамусь так атрымоўваецца што на маёй памяці ўнівер амаль ніколі не трапляў у гэты фокус у сувязі з вялікімі поспехамі, дасягненнямі і пазітыўнымі пераменамі. Заўсёды – у сувязі з канфліктамі, скандаламі і праваламі. Гэтак адбылося і ў гэты раз.

Для мяне вучоба ў ЕГУ была надзвычай важнай рэччу ў жыцці і вельмі цікавым досведам. Універ даў мне вялікае мноства вельмі моцных знаёмстваў, надзеных таварышаў і аднадумцаў, не кажучы ўжо пра якасныя веды (дзякуй Андрэю Сцяпанаву, Уладзіславу Іванову, Таццяне Чуліцкай, Аляксандру Кавалёву і іншым выдатным выкладчыкам). Аднак варта адзначыць, што паступаў і выходзіць з ЕГУ я з абсалютна рознымі пачуццямі. Паступаючы, я меў мноства ілюзій адносна ЕГУ як праекту: наконт ягонай еўрапейскасці, дэмакратычнасці, навучальнага працэсу. Але за два гады непасрэднага знаходжання там (яшчэ два я вучыўся ў VDU у Коўна) я на свае вочы назіраў, не пабаюся гэтага слова, дэградацыю ўнівера па розных параметрах. А менавіта:

1. Імклівая камерцыялізацыя ВНУ. Стаўкі аплаты для студэнтаў увесь час растуць, колькасць бясплатных месцаў скарачаецца. Усё меней беларускіх сем’яў могуць дазволіць сабе адправіць дзіцёнка ў ЕГУ. У чым жа тады вартасць гэтага праекту для дэмакратыі ў Беларусі? Ці дэмакратыя і еўрапейскія каштоўнасці – толькі для багатых?
Так, я навучаўся бясплатна і гэтая праблема мяне не чапала. Але я выдатна бачыў, як студэнты вымушаныя былі сыходзіць з універа, пераходзячы на вышэйшую стаўку аплаты, бо іхнія бацькі не маглі сабе дазволіць навучанне па поўным кошце. Я бачыў як раскладаецца студэнцкая супольнасць ад рэйтынгавай сістэмы, якая спараджае канкурэнцыю і падсіжванне адзін аднаго.

2. Абыякавае і высакамернае стаўленне асобных прадстаўнікоў адміністрацыі да студэнцтва. Даходзіць да таго што асобныя прадстаўнікі адміністрацыі ў адказ на крытыку студэнтаў, кажуць ім: “паважайце старэйшых” (лолшто?), а на незадаволенасць высокімі коштамі навучання кажуць: “прадавайце кватэры і дамы”. Я не жартую. Гэта адбывалася не ў БГУ, не ў БНТУ і не ў іншым беларускім калгасным універы.

3. Звальненне найлепшых выкладчыкаў, якія аддалі ЕГУ па 10 і болей гадоў, замаскіраванае пад непрацягненне кантракту. Звальненне, ізноў жа, у хамскай манеры (праз емэйл), без усялякіх тлумачэнняў. Па дзіўнаму супадзенню, “пад нож” траплялі менавіта тыя выкладчыкі, якія ў адкрытую крытыкавалі адміністрацыю і адстойвалі сваю пазіцыю. Асаблівым шокам для мяне стала звальненне Таццяны Чуліцкай – аднаго з людзей на якіх увогуле трымалася паліталогія ў ЕГУ.

4. Катастрафічнае падзенне іміджу ўнівера, да якога спрычынілася як зніжэнне якасці адукацыі, так і няспынныя скандалы. Чаго вартая гісторыя таго, што ЕГУ не быў акрэдытаваны літоўскім Міністэрствам адукацыі, бо папросту не дацягваў да належнага ўзроўню. Аднак адміністрацыя змагла адваяваць сабе асаблівыя ўмовы акрэдытацыі пад нагодай таго што ЕГУ “палітычны праект”, “універ у выгнанні” і г.д. Нешта больш прыніжальнае для універсітэту складана сабе прыдумаць: гэта адкрытая просьба “знізьце нам планку, бо мы няшчасныя і тупенькія ахвяры рэжыму”.

(прадчуваю ёрнічанні аб тым, што я напісаў гэты пост толькі выпусціўся, але па-першае ЕГУ яшчэ ніколі не ведала такой масавай пратэстнай акцыі, па-другое я заўсёды казаў тое што думаю па ўсіх гэтых пытаннях, і ПУБЛІЧНА крытыкаваў, каго лічыў патрэбным, на паседжаннях СП, штогадовых канферэнцыях і гд. За што атрымоўваў ў свой адрас дробныя шпількі: ад ігнору асабістых зваротаў да зніжэння матэрыяльнай дапамогі).

І сёння, калі ў ЕГУ – урэшце рэшт! – усур’ёз падняліся студэнты, наважыўшыся на прамую канфрантацыю з адміністрацыяй, я цалкам на іхнім баку, і шкадую што зараз знаходжуся не ў Літве і не магу падтрымаць іх сваёй фізічнай прысутнасцю. Гэта тыя людзі, якімі мы мусім ганарыцца. Усе яны разумеюць, што далейшае навучанне для іх будзе усыпана перашкодамі, аднак усё роўна наважыліся на гэты крок. Дарэчы, нягледзячы на другі дзень страйку больш за 30 студэнтаў дагэтуль НІХТО з адміністрацыі не выйшаў з імі на кантакт і перамовы. Як вам такая еўрапейскасць і дэмакратычнасць? А потым тыя, хто прымае рашэнні ў ЕГУ працягнуць расказваць замежным донарам пра тое якое важнае для іх студэнцкае самакіраванне і як яны падтрымліваюць дыялог з навучэнцамі.

Падсумоўваю. Калі ў 2015 годзе я ўсім і кожнаму з Беларусі раіў паступаць у ЕГУ, то зараз я, нажаль, не магу гэтага рабіць. Так, ЕГУ на сёння, пры ўсіх сваіх хібах па-ранейшаму лепшы чым любы беларускі гуманітарны ВНУ. І ў плане кар’ерных перспектыў і нават у плане коштаў. Аднак пры сённяшнім накірунку руху гэтая розніца імкліва скарачаецца. І ці застанецца яна ўвогуле праз 5-7 год, ці ЕГУ пераўтворыцца ў камерцыялізаваны філіял БДУ ў Вільні, стаўшы аазісам беларускага менеджмента і хамства – для мяне вялікае пытанне.

 

Вучэнне – свет, невуцтва – цемра. Яшчэ напрыканцы лета паступіў ў Люблін (Польшча) і зараз вывучаю польскую мову ва універсітэце Марыі Складоўскай-Кюры. Калі ўсё будзе добра, праз тры гады вярнуся да вас магістрам палітычных навук.

///

Еducation is light, ignorance is darkness. At the end of the summer I was admitted to a Lublin university of Marie Curie. If everything would be alright, three years later I will be back to Belarus as an MA in political science.