Учора пасля матчу заўзятараў мінскага Дынама супраць каманды блогераў «Амкал» адбыўся даволі ганебны інцыдэнт. Двое дынамосаў адмовіліся паціснуць руку чорнаскураму гульцу Джэфу Бабатумбе. Гэты момант трапіў на відэа і ў СМІ.
А яшчэ, за кампанію, адзін фанат Дынама не паціснуў руку гульцу з ружовымі валасамі. Чым той правініўся? Мабыць падобны на ЛГБТшніка ва ўяўленні гэтых персанажаў?
Самае цікавае ў гэтай гісторыі гэта апраўданні аднаго з фанатаў пасля. Ён кажа гульцу Амкала, што перад прыездам трэба было «прабіваць глебу», і што яны «маюць права» не паціскаць руку чорнаму.
А сапраўды, ці маюць яны такое права? Я лічу, маюць. Маюць права нават з ім не размаўляць і не сядзець за аднім сталом. І не трэба нікога сілком хапаць за далонь і суваць яе ў чужую.
Вось толькі мы маем права лічыць такіх людзей мудакамі і расісцкімі свіннямі (кім яны насамрэч і зьяўляюцца). І казаць аб гэтым услых і паўсюдна. І, у сваю чаргу, не ціснуць руку ім. Ігнорыць, байкатаваць і адмаўляць у любым сацыяльным узаемадзеянні.
І тады паглядзім, чыё права пераважыць.
п.с. нагадаю, што Дынама заўсёды было камандай, падшэфнай МУС. Так што нічога дзіўнага: яблык ад яблыні недалёка падае.