Entries from July 2019 ↓
Сергей Маслюков
July 16th, 2019 — Аб усім, Бягучыя навіны
July 16th, 2019 — Бягучыя навіны, Палітыка
Схадзіў сёння на апеляцыйны суд Глеба Рубанава. Нагадаю, яму пару месяцаў таму далі 40 базавых штрафу за ўдзел у флэшмобе #яэкстрэміст. Ад падобных справаў гэта адрозніваее тое што менты не змаглі схаваць што афармлялі пратакол заднім чыслом – калі Глеб УЖО быў затрыманы.
Молот ведьм
July 16th, 2019 — Прачытана
“Правоверно ли утверждать, что поступки инкубов и суккубов в равной степени свойственны всем нечистым духам? Некоторыми дается положительный ответ на этот вопрос, так как в противном случае пришлось бы признать у них известный порядок.
Доказательства:
1) Как с понятием добра связано понятие меры и порядка, так и с понятием зла связано представление о беспорядке (смотри Августина «О природе добра»). У добрых ангелов нет никакого беспорядка. Следовательно, у злых духов не может быть порядка.
[…]
4) Там, где нет покорности и послушания, все поступают одинаково. У демонов мы не наблюдаем этих качеств.”
Генрых Крамер, “Молат ведзьмаў”.
Бачыце, у сярэдневечных інквізітараў адсутнасць парадку і паслухмянства была сінонімам граху і зла ў чыстым выглядзе. Можа, не дарма некаторыя лічаць, што сярэднявечная Еўропа, там, дзе ўладарыла каталіцкая царква, была першым правобразам таталітарнага грамадства. Дэманізацыю свабоды, стыхійнасці, неўпарадкаванасці ў любых праявах мы можам лёгка знайсці і ў ва ўсялякіх Гітлераў, Сталінаў і Лукашэнак.
Як я стаў бізнесменам
July 15th, 2019 — Аб усім
Насамрэч ніякім бізнесменам я не стаў. Проста калі рыхтаваў семінар “Родныя ў турмах”, адразу некалькі чалавек напісалі мне са здзіўленнем і абурэннем наконт таго што я зрабіў уваход платным. А яшчэ некалькі напісалі, што 20 рублёў – гэта дорага. Таму гэты момант трэба растлумачыць.
Чаму ўваход на семінар платны?
1. Магчыма нехта здзівіцца, але за арэнду памяшкання трэба плаціць грошы. Канцылярскія прыналежнасці, кава-гарбата – усё гэта таксама каштуе капейку. Ільвіная доля ад сабранай платы на ўваход пайшла на гэта.
2. За тыя 4 гады жыву ў статусе публічнага чалавека і актывіста, я арганізаваў не меней за 20 публічных мерапрыемстваў: лекцый, семінараў, прэзентацый Усе яны былі зробленыя бясплатна. Больш за тое, я сам у іх укладаўся: ездзіў за свой рахунак, укідваў грошы за арэнду і г.д.. Зараз я зразумеў, што хачу паспрабаваць атрымаць грошы за свае веды і высілкі.
На сённяшні дзень мая грамадская актыўнасць (вырабленне тэкстаў, відэа, сувязь з падпісчыкамі, раскрутка сацсетак, удзел у мерапрыемствах і эфірах, даванне інтэрвью) стала маім асноўным родам заняткаў. Гэта мая галоўная праца. Гэта тое, на што я выдаткоўваю найбольш часу і сілаў. Але ведаеце колькі мне гэта прыносіць грошаў? Нуль. Таму я вымушаны, акрамя сваёй асноўнай працы, адцягвацца яшчэ і на зарабленне грошай – каб фізічна існаваць і займацца АСНОЎНАЙ ПРАЦАЙ – палітычным актывізмам і асветай. І дзякуй Богу што гэтае зарабленне грошай адбываецца на прыемнай і сацыяльна карыснай працы (журналістам у Новым Часе).
Калі я калісь змагу выйсці на самазабеспячэнне ў сваім актывізме (да чаго я імкнуся), гэта дапаможа мне яшчэ больш на ім сканцэнтравацца і займацца ім больш эфектыўна. Купляць неабходную тэхніку, аплачваць вандроўкі і г.д.
Менавіта на гэтую мэту і нацэленыя платныя семінары, а не на тое каб купіць сабе гадзіннік Ролекс ці апошні Айфон.
Я не атрымоўваю гранты на сваю дзейнасць. Мне не дапамагаюць багатыя спонсары. Таму я спрабую забяспечыць сябе самастойна. І мне было даволі дзіўна што гэтае натуральнае жаданне вызвала ў асобных людзей (хаця, трэба прызнацца, нямногіх) такую негатыўную рэакцыю.
3. Любая праца мусіць быць аплачаная. Калі чалавек, каб дапамагчы вам, траціць час і сілы, ці не бачыцца вам справядлівым аддзячыць яму – так, як ён сам аб гэтым просіць?
Хтось сказаў што браць плату за лекцыі “неанархічна”. Окей, але чакаю такой жа суворай крытыкі на адрас адвакатаў, псіхолагаў, прафесараў, настаўнікаў – карацей усіх, хто бярэ плату за свае веды. Чаму калі робяць яны, гэта ўспрымаецца як норма, а калі я – як парушэнне святых ідэалаў?
Зараз аб тым, чаму менавіта 20 р.
1. У такі кошт я ацаніў затрачаныя мной сілы і час на падрыхтоўку і правядзенне занятку. Людзі, якія на яго прыйшлі, прагаласавалі рублём і паказалі што гэтая ацэнка – справядлівая.
2. Калі ласка, не спрабуйце мяне пераканаць што 20 рублёў для працуючага мінчаніна гэта дорага. Для жыхара рэгіёнаў – так. Для беспрацоўнага – магчыма. Аднак не для мінчаніна з працай. 20 рублёў – гэта 6-7 пачакаў цыгарэт. Альбо два білеты ў кіно. Я лічу сябе чалавекам з дастаткам ніжэй за сярэдні, аднак нават я магу дазволіць сабе раз на тыдзень патраціць 20 рублёў на адукацыйнае ці забаўляльнае мерапрыемства.
Больш за тое, калі ў кагось няма грошай, заўсёды можна звярнуцца да мяне і папрасіць прапусціць па зніжцы. Я заўсёды пайду насустрач (сам так праходжу на платныя мерапрыемствы, калі грошаў няма, а арганізуюць мае сябры).
На гэтым мерапрыемствы затраты на арганізацыю пакрыліся цалкам, і я яшчэ выйшаў у невялічкі плюс. І, вядома, проста па чалавечы мне прыемна, што людзі гатовыя плаціць грошы за тое каб паслухаць мяне – значыцца маё меркаванне для іх важнае. За гэта хачу яшчэ раз падзякаваць усім хто прыйшоў, і падтрымлівае ў маіх пачынаннях. Працуем далей!
Зроблена!
July 15th, 2019 — Аб усім, Бягучыя навіны, Палітыка
Семінар “Родныя ў турмах”, які я так доўга вам піярыў, урэшце адбыўся сёння. Народу было няшмат: 7 чалавек, але прыкладна на столькі я і разлічваў. Было вельмі прыемна выступаць перад зацікаўленай і абазнанай аўдыторыяй, з якой вельмі хутка паразумеліся. Больш за палову прыйшоўшых складалі ўдзельніцы “Маці 328”, у якіх дзеці сядзяць у зонах ужо не першы год – таму ў нас была не лекцыя а сапраўдны абмен досведам.
Што стала новым для мяне:
– Пасля бунту ў Воўчых Норах каля 30 (!) чалавек вывезлі на крытую (Магілёў і Жодзіна). Некаторых з іх ужо круцяць па 411-м артыкуле. Я ў шоку: чаму аб гэтым маўчаць СМІ? Гэта беспрэцэдзентная карная акцыя, апошні раз такое было мо ў дзевяностых.
– Літаральна нядаўна прынялі закон, па якім адміністрацыя можа без дазволу асуджанага СПІСВАЦЬ З ЯГОНАГА РАХУНКУ грашовыя сродкі на “добраўпарадкаванне калоніі”. То бок яны проста тыраць грошы, якія родныя высылаюць сваім дзецям на пакупкі ў турэмнай краме. Гэта проста неслыхана. Думалі, што з гэтым можна рабіць.
Па анкетах зваротнай сувязі, якія я сабраў пасля, зразумеў, што наведвальнікі былі задаволеныя. Ды і я выклаўся на 100%. А толькі так і трэба рабіць працу, якую любіш.
Практыка падобных семінараў будзе працягнутая.
IS outside Middle East
July 13th, 2019 — English, Аналітыка, Палітыка
Finally I share with you my bachelor thesis, which is named “Territorial achievements of IS outside Middle East”. It is my first work, which I could honestly call a full-scale academic research without any “but”.
Just for a remark: IS cells by now are present in tens of countries outside Middle East, including Algeria, Turkey, Pakistan, India, Indonesia, Philippines, Uzbekistan, Tajikistan, Chad, Burkina-Faso, Mali etc. My research is narrowed to countries where IS did have or continue to have concrete and strong foothold: Philippines, Afghanistan\Pakistan, Nigeria, Libya.
_____________
Урэшце, магу падзяліцца з вамі сваёй бакалаўрскай працай пад назвай “Тэрытарыяльныя заваяванні Ісламскай Дзяржавы за межамі Бліжняга ўсходу”. Гэта першая мая праца, якую магу з гонарам і без усялякіх выняткаў назваць паўнавартасным акадэмічным даследаваннем.
Для інфармацыі: ячэйкі ІД зараз існуюць у дзясятках краінаў за межамі Бліжняга ўсходу: Алжыр, Турцыя, Пакістан, Індыя, Інданезія, Філіпіны, Узбекістан, Таджыкістан, Чад, Буркіна-Фасо, Малі, Самалі і г.д. Маё даследаванне звужанае да краінаў, дзе ІД мела ці мае на сёння выразны і пацверджаны кантроль над тэрыторыяй.
Хто такі Сяргей Маслюкоў?
July 13th, 2019 — Аб усім
16-гадовага хлопца прэсуюць у калоніі за тое што ён мусульманін і “нярускі”: збіваюць, адбіраюць Каран, вешаюць парушэнні, настрайваюць супраць яго астатніх вязняў.
Кіруе працэсам начальнік ВК-2 Сяргей Маслюкоў. Сяргея Васільевіча я добра ведаю. У маю бытнасць на ПК-17 ён быў начальнікам рэжымнага аддзела. Мянушка “Вася”. Рэжымнікаў у калоніях не любяць у прынцыпе, але гэтага ненавідзелі асабліва. Вось толькі тое што наўскідку ўзгадалася:
1. Любіў публічна лаяць вязняў мацюкамі. Урэзалася ў памяць, як ён на плацу равеў на зэка, які яму ў бацькі гадзіўся: “Пошел отсюда на*й, баран е*аный!”
2. Калі адбываўся вывад\зняццё асуджаных на працу, то бок праз КПП адна за другой праходзяць калоны арыштантаў, ён любіў косплеіць рабаўладальніка, прынамсі як ён сабе яго ўяўляў. Выглядала гэта так: ставіў нездалёк ад КПП на ўзвышша табурэтку, садзіўся на яе, шырока расставіўшы ногі і равеў на сваіх рабоў: “эээ петров! х*ли б*ядь пуговица расстёгнута! иванов, кепку надел нормально, сейчас на*й в шизо поедешь б*ядь!”, пры гэтым расплёўваючы семкі ў радыюсе пяці метраў ад сябе. Больш агіднае відовішча складана сабе ўявіць.
3. Мог прыйсці на змену п’яным.
4. Хто чытаў маю кнігу “Фарбы паралельнага свету”, там я апісываю эпізод, што зэкаў з этапу, якія толькі прыехалі ў калонію, ставілі на расцяжку ў максімальна нязручнае становічша, і пакуль яны сцякалі потам, спрабуючы ўтрымацца на нагах, зачытывалі ім правілы ўнутранага распарадку. Павольна, з расстаноўкай, назіраючы як яны крахцяць і стогнуць, пінаючы па нагах і па нырках тых хто спрабаваў здвінуць ногі. Дык вось, гэта рабіў Маслюкоў.
Гэта толькі тое што я бачыў сваімі вачыма. Пераказваць пачутае ад іншых зэкаў не буду, бо даказаць гэта сёння ўжо нерэальна, але па расказах там цэлая гронка артыкулаў набярэцца, з якіх 328 яшчэ не самы цяжкі.
І зараз гэты чалавек – начальнік калоніі для непоўнагадовых.
https://mspring.online/togaev/
Ізноў размова на тэму “лічбавага актывізма”.
July 12th, 2019 — Бягучыя навіны, Палітыка
На гэты раз – у прасторы “Другі паверх”. Дзякуй Human Constanta за тое што запрасілі ў якасці эксперта і далі магчымасць выказацца!
З самога пачатку дыскусіі на мяне многія абрынуліся за сцверджанне аб тым, што лічбавага актывізма не існуе і нельга прыроўніваць рызыкоўны выхад на вуліцы з бяспечным тыканнем у смартфон. Аднак я працягваю стаяць на гэтым: кляцканне мышшу і стаўленне лайкаў – гэта не актывізм.
А потым яшчэ доўга спрачаліся пра цэнзуру і самацэнзуру, а таксама пра тое на што мы здольныя ў аўтарытарнай дзяржаве. Сышліся на тым, што здольныя мы на многае, галоўнае – не баяцца. А калі баішся дык хоць ведаць дакладна, чаго баішся 🙂
І дзякуй калеге па блогерскаму цэху “Шэраму кату” за стрым з месца.
Што было: чытайце на Новым Часе.
Чаму дзяржава затурбавалася аб экстрэмістах?
July 9th, 2019 — Аналітыка, Бягучыя навіны, Палітыка
Апошнія некалькі год дзяржава вельмі захапілася барацьбой з экстрэмізмам. А менавіта ў 2018-м годзе адбыўся рэзкі рост колькасці людзей, прыцягнутых па экстрэмісцкіх артыкулах КААП, больш за тое, пачалі абкатваць крымінальныя артыкулы за “распальванне варожасці”, якія раней ляжалі ў Крымінальным кодексе мёртвым грузам.
Чаму так адбылося? Адкуль такі шалёны імпэт? На гэта ёсць тры прычыны, аб якіх я і расказаў сайту palitviazni.info (а таксама паспрабаваў спрагназаваць што будзе далей).
Спасибо СМИ, которые поддержали мое мероприятие в воскресение!
July 9th, 2019 — Аб усім
Напоминаю, 14 июля в 11.00 в пространстве “Кто такой Джон Голт?” пройдёт мой семинар для родственников заключенных. Начало 11.00, вход 20 руб. Приходите, и узнаете вещи, которые вам не расскажут больше нигде.
https://nash-dom.info/event/browse/rodnye-v-tyurmah-seminar
https://novychas.by/hramadstva/rodnyja-u-turmah-seminar-dlja-svajakou-i-sjabr