Entries from March 2019 ↓

Некалькі клікаў у падтрымку свабоды слова

Некалькі клікаў у падтрымку свабоды слова

Сябры, я ўжо прасіў вас падпісаць петыцыю супраць прыняцця новых паправак у антыэкстрэмісцкае заканадаўства. Чацвертага красавіка палата прадстаўнікоў будзе разглядаць папраўкі ў закон “Аб барацьбе з экстрэмізмам”. І гэтая петыцыя – не “челобитная” ўладам, а рэальны перапіс людзей, якія не пабаяліся выступіць у падтрымку шматлікіх крыміналізаваных груп беларускага насельніцтва: анархістаў, рэлігіёзных меншасцяў, ЛГБТ, моладзевых субкультур і г.д.

Гэта тыя хто супраць “маскі-шоў” на канцэртах і вечарынах, зрываў анархісцкіх мерапрыемстваў, пратаколаў па 17.11 за рэпосты. Мэта сбору подпісаў – паказаць, што нас не два чалавекі, што мы не маргіналы на ўскрайку грамадства.

Нагадаю, у красавіцкіх папраўках улады плануюць:

1. Плануюць падвоіць памер штрафаў за “Дэманстрацыю нацысцкай сімволікі” (артыкул, па якім увесь час судзяць антыфашыстаў)

2. Хочуць увесці артыкул “Рэабілітацыя нацызма” (прывітанне, гісторыкі! Рыхтуйце сухары!)

3. Уводзяць спіс “экстрэмісцкіх і тэрарыстычных арганізацый”, за дэманстрацыю сімволікі якіх будуць караць. Думаю, не варта тлумачыць, хто ў Беларусі першым патрапіць пад гэты спіс.

Да неабходнай колькасці (500 подпісаў) нам засталося сабраць 257. У нас на гэта ёсць прыкладна тыдзень. Я вельмі прашу тых, хто яшчэ не падпісаў петыцыю, падпісаць яе, і, па магчымасці, разаслаць сваім сябрам, рэпостнуць у групы і чацікі. Нам патрэбная гэтая колькасць!

Дзякуй!

https://petitions.by/petitions/2240

Высвятляем ху із ху

Можна доўга плявузгаць на нашую родную беларускую міліцыю, але ў чым яе дакладна нельга абвінавачыць, дык гэта ў нясціпласці. Ну не любяць міліцыянеры хайпа, відэакамер, публічнасці, вось гэага вось усяго. Прадпачытаюць заставацца ананімнымі наколькі гэта магчыма.

Вось і ўчора падчас зрыву лекцыі Moloko Plus падпалкоўнік 3-га (антыэкстрэмісцкага) аддзялення ГУБАЗіК Ігар Паўлавіч Луневіч (на фота) прадставіўся прысутным як… супрацоўнік Іваноў з Савецкага РУУС 😀

Ну скажыце, чым, як не прыроджанай сціпласцю растлумачыць такія паводзіны?

Тыя хто сутыкаўся з Луневічам апісваюць яго як асобу неадекватную. Асабіста прыходзіў на пікет заабаронцаў ля цырку, каб палаяцца з людзьмі і паабражаць. Любіць вапіць на актывістаў і ўвогуле паводзіць сябе даволі гістэрычна. Ну, гэта зразумець можна, праца цяжкая. Штодзень выезды: то лайк, то рэпост, то лекцыя… Радзіма ў небяспецы.

Міліцыянеры любяць абвінавачваць анархістаў у тым што тыя носяць маскі на публічныя мерапрыемствы і хаваюць свае асобы ў сацсетках. Аднак самі, праўда, любяць ананімнасць не меней. УСЕ супрацоўнікі, якя накрывалі сустрэчу анархістаў у Крупках у ліпені 2018-га былі ў масках. Падпалкоўнік ГУБАЗіК дзеля канспірацыі сам сябе панізіў у пасадзе да шараговага РУУСаўца 🙂 А якую крэатыўнасць яны праяўляюць пры выдумленні сабе імёнаў у сацсетках! “Кэти Депрессивная”, “Законникова Поли”…

Ну мы ж з вамі не любім каб героі заставаліся без прызнання? Таму будзем абавязкова надаваць агалошванню іх сціплыя асобы. З далёка ідучымі мэтамі 🙂

Хто мы і хто яны

Радыё Свабода: “У Мінску сарвана некалькі імпрэзаў анархістаў”

Якую з гэтага можна зрабіць выснову? А выснова такая, што карныя службы блакуюць усе спробы анархістаў выйсці ў публічную прастору. А блакуюць таму, што разумеюць – гэта рэальная, жыццяздольная, і галоўнае – НЕПАДКАНТРОЛЬНАЯ альтэрнатыва існуючым правілам гульні, якая хавае ў сябе смяротную пагрозу для рэжыму.

Яны не могуць дазволіць анархісцкае мерапрыества, напрыклад, пад наглядаў сваіх шпігуноў, і нават не спрабуюць кіраваць анархісцкімі арганізацыямі, бо разумеюць, што утрымаць іх пад кантролем не змогуць ніколі. Таму тактыка адна (яна ж стратэгія): спыняць, блакаваць, забараняць, саджаць.

Але мы жывучыя, крэатыўныя і хітрыя. Таму абавязкова пераможам 😉

 

Лекцыю Малако+ сарвалі.

Мусарьё дрыжыць ад любога намёку на прысутнасць антыаўтарытарных ідэй у публічнай сферы.
Правільна дрыжыць.
Спадзяюся, хлопцаў хутка адпусцяць.

Жывыя чалавекі-суверэны і з чым іх ядуць

Падчас кароткага затрымання 4-6 сакавіка сядзеў з адным з чувакоў з гэтай секты. У Беларусі яны называюцца “Земства Белой Русі”. Была ў нас даволі цікавая размова. Чувак быў затрыманы за тое што схапіў за руку пракуроку, правеўшы тым самым яе “грамадзянскае затрыманне” (яна адмовілася прадставіцца, ён выклікаў міліцыю, маўляў, самазванка). Спачатку яму далі суткі, потым завялі крыміналку. Зараз ён у СІЗА.
Дык вось мужыку 35 год, ён бізнесовец і актыўны ўдзельнік гэтых “Земстваў”. Яго завуць Іван Цырульнікаў (ён герой гэтай пубікацыі, дарэчы). Кажа, што іхняя мэта – узнаўленне СССР (бізнесовец!), а кіраваць у іх будзе “народ”. Кажа, што яны за правы чалавека і за свабодную асобу.

Познім вечарам нас вывозілі з Цантральнага РУУСу – дык да яго прыйшлі ягоныя паплечнікі, спрачаліся з ментамі з нагоды нелігтымнасці іхных дзеянняў. То бок у іх есць ядро актывістаў і пэўная салідарнасць.

Наколькі мог судзіць па аналізу анлайн-старонак гэтага і падобных рухаў, ідэалогія іх крайне эклектычная. Усё намешана ў кучу і стаіць на падмурку канспіралогіі. На дадзены момант складваецца ўражанне што ёсць у гэтай суполцы і станоўчыя і адмоўныя аспекты.
Станоўчыя:
– Акцэнт на свабодзе асобы, прытым праз падкрэсліванне міжнародных нормаў у галіне правоў чалавека
– Крытычнае стаўленне да ўлады, прытым на глыбінным узроўні. Не проста “гэтая законы кепскія”, а “сама дзяржава нелегітымная, як і ўсе яе рашэнні”

Адмоўнае:
– Настальгія па саўку (што абсалютна супярэчыць вышэйнапісанаму)
– Канспіралагічнае стаўленне да ўсяго (Беларускія дзяржпрадпрыемствы і фірмы маюць рахункі ў ЗША, значыцца, мы калонія ЗША)
– Антызаходніцтва

Шэраг павярхоўных аналітыкаў ужо паспелі паставіць на іх крыж, запісаўшы ў “ватнікі” і “пятую калону Расіі”. Зянон Пазняк ужо выкаціў алармісцкі артыкул аб тым што гэта засланцы мэтая якіх падарваць беларускі суверэнтэт (бо адмаўляюць беларускую дзяржаўнасць). Некаторыя нацыяналісты паўтараюць за ім.

Я б не спяшаўся. Па-першае, той жа Пуцін у гэтых суверэнаў – агент Англіі, а ўсе дзяржструктуры Расіі таксама нелегітымныя. Па-другое, у Расіі іх пераследуюць гэтаксама.

Думаю, перад намі даволі новы феномен, які варты даследвання. І пры далейшым росце гэты рух нязменна расколецца па ідэалагічных прынцыпах, бо доўга сумяшчаць вужа, яжа і чарапаху немагчыма. Але на сёння я бачу вось што: многія людзі незадаволеныя ўладай. І яны шукаюць спосаб праявіць гэтую незадаволенасць і нешта змяніць. Выхад на вуліцу караецца жорстка і хутка. Таму яны спрабуюць абвергнуць легітымнасць улады яе ж зброей – законамі. Дзейнічаюць у юрыдычным рэчышчы, капаюць на мазгі чыноўнікам. І я бачу ў грамадстве пэўны запыт на такога кшталту актывізм. Ведаеце, іх лекцыі на ютубе глядзяць сотні тысяч. Людзі хочуць быць супраць але не хочуць каб іх за гэта каралі. Асабіста мне цікава, што з гэтага выйдзе і ці выдзяліцца з дадзенага феномену нейкае здаровае зерне, якое зможа спрыяць пераменам да лепшага.

Вот это поворот

После того как я написал статью на АЧК “Как вычислить мусорской аккаунт в соцсетях” ГУБОПовских троллей некоторое время не было видно на странице. Оказывается, всё это время они разрабатывали новую тактику.

Сегодня зашел прочекать по тэгу, кто ещё поддержал Вконтакте флэшмоб #яэкстрэмист и что же я вижу? Во-первых, хэштэг загажен какими-то непонятными фейковыми страницами, где рядом с фотографиями людей, участвующих во флэшмобе – фото расстрела в Новой Зеландии. Рядом – гениальный хэштэг “предупредитерактсообщиобэкстремисте”. Вершина креатива, конечно. А почему не “бедункевчмолодецдедоккозёлгубопсилаанархиямогила”?

Среди очевидных фейков с этими тупыми хэштэгами одна реальная страница. Наверное кто-то из ментов своего друга попросил. Этому человеку я обязательно напишу и спрошу, почему он включился в ментовскую провокацию.

Во-вторых, милиционеры создали “мою” фейковую страницу в ВК. Рядом с моей фоткой соседствуют все те же картинки расстрелов, где “я” нахваливаю экстремизм и насилие. Не поленились даже взять мою биографию, которую я публиковал в ТГ и “творчески переделать”. Притом с применением гугл-переводчика, что заметно по глупейшим ошибкам. Еще от моего имени там публикуются очень смешные цитаты:

“Анархия – это такая политическая система, где отсутствует правительство и каждый может поступать так как считает нужным. Данный тип отношений наблюдается еще в Эдемском саду. После грехопадения человека желание принадлежать было заменено желанием иметь, обладать, а бескорыстные намерения эгоизмом. С того времени Богом была установлена иерархия власти мужа над своей женой. Это и была первая форма человеческого правления. Позже человечество узнало, что такое означает анархия, живя в период судей Ихраилевых.”

Но главный упор в этой кампании, конечно, сделан на том что “сегодня фоткается с листиком, завтра людей убивает!” и “вы что хотите как в новой зеландии?”. Отдающая нафталином попытка продавить нарратив о том, что все противники государства – убийцы и маньяки. Конечно, приравнять радикально-гуманистические идеи анархистов к фашистким терактам – демагогический приём, который стар как мир. Ничего нового, как видем, эти жандармы у компухтеров родить не могут. И мне, честно, сложно понять, каким нужно быть глупцом, чтобы не увидеть разницы между ребятами из Legalize Belarus, которые выступают против государственной цензуры и ультраправым маньяком, который расстрелял людей за цвет кожи.

А сейчас по выводам.

а) ГУБОПиК очень задела моя статья на АЧК. Она не только полностью разрушила их предыдущие наработки, но и заставила сменить тактику.
б) У дармоедов в погонах очень подгорело от флэшмоба #яэкстрэміст. Немудрено, ведь по самым скромным оценкам, в нём приняло участие уже более 30 человек и это число постоянно растёт. Им приходится реагировать, и пока что это самый креативный ответ на который они способны.

Конечно, я не думаю, что много кто поведется на этот бред и внемлет милицейской софистике. Количество людей, которые не смогут отличить фейк от правды, будет мизерным. Но мы-то ведём боремся со злом за каждую отдельно взятую душу. Поэтому я прошу вас о помощи. Как видите, карательные службы развязали против меня войну – пока информационную. Но вы можете мне помочь, если хотите. Тремя способами:

1. Поддержать флэшмоб и сделать хэштэг. Чем больше будет реальных записей, тем глубже вниз уйдут фейковые.
2. Репостнуть мою запись – чтоб люди видели методы работы ментов и были внимательней.
3. Коллегам-журналистам: осветите эту ситуацию, пожалуйста. Сегодня такое случилось со мной, завтра – с любым, кто вылезет дальше положенного.

Жалобу в ФБ я отправил, честных людей оповестил: фух, вроде всё. А эти несчастные пусть корячатся дальше. Им еще полчаса до конца смены 😉

 

З 2011 па 2016 год у Беларусі 124 непаўналетнія скончылі жыцьцё самагубствам (дадзеныя Радыё Свабода). У сярэднім па 20 чалавек у год.

 
Палітыка ж дзяржава ў адносінах да моладзі і падлеткаў сканцэнтраваная толькі на адным: не дапусціць уцягвання моладзі ў палітыку. Любым коштам. Адсюль гэтая барацьба з няправільным знешнім выглядам, вышукванні экстрэмізму ў сацсетках, “сядьте и заткнитесь” і г.д.
 

Моладзь цікавіць дзяржаву толькі ў якасці мяса, якое мусіць вырасці, працаваць і плаціць падаткі. Калі мяса пачынае размаўляць і качаць правы, гэта нікому не трэба.

Ізноў падтрымка флэшмобу

Зараз лес, у якім адбывалася акцыя, прызнаюць экстрэмісцкім і спаляць па рашэнні суду.

#яэкстрэміст, #яэкстрэмист

NACAB

Just to remind for those who do not know: in Belarus abbreviation “ACAB” is officially banned, you can get up to 15 days of arrest for writing, posting, or even saying it.
Now, good night.
 

Паглядзіце што робяць гэтыя смелыя хлопцы.

Рэспект ім!

Вы яшчэ не прынялі ўдзел у флэшмобе? А чаму ;)?