Некалькі клікаў у падтрымку свабоды слова

Некалькі клікаў у падтрымку свабоды слова

Сябры, я ўжо прасіў вас падпісаць петыцыю супраць прыняцця новых паправак у антыэкстрэмісцкае заканадаўства. Чацвертага красавіка палата прадстаўнікоў будзе разглядаць папраўкі ў закон “Аб барацьбе з экстрэмізмам”. І гэтая петыцыя – не “челобитная” ўладам, а рэальны перапіс людзей, якія не пабаяліся выступіць у падтрымку шматлікіх крыміналізаваных груп беларускага насельніцтва: анархістаў, рэлігіёзных меншасцяў, ЛГБТ, моладзевых субкультур і г.д.

Гэта тыя хто супраць “маскі-шоў” на канцэртах і вечарынах, зрываў анархісцкіх мерапрыемстваў, пратаколаў па 17.11 за рэпосты. Мэта сбору подпісаў – паказаць, што нас не два чалавекі, што мы не маргіналы на ўскрайку грамадства.

Нагадаю, у красавіцкіх папраўках улады плануюць:

1. Плануюць падвоіць памер штрафаў за “Дэманстрацыю нацысцкай сімволікі” (артыкул, па якім увесь час судзяць антыфашыстаў)

2. Хочуць увесці артыкул “Рэабілітацыя нацызма” (прывітанне, гісторыкі! Рыхтуйце сухары!)

3. Уводзяць спіс “экстрэмісцкіх і тэрарыстычных арганізацый”, за дэманстрацыю сімволікі якіх будуць караць. Думаю, не варта тлумачыць, хто ў Беларусі першым патрапіць пад гэты спіс.

Да неабходнай колькасці (500 подпісаў) нам засталося сабраць 257. У нас на гэта ёсць прыкладна тыдзень. Я вельмі прашу тых, хто яшчэ не падпісаў петыцыю, падпісаць яе, і, па магчымасці, разаслаць сваім сябрам, рэпостнуць у групы і чацікі. Нам патрэбная гэтая колькасць!

Дзякуй!

https://petitions.by/petitions/2240