Можна доўга плявузгаць на нашую родную беларускую міліцыю, але ў чым яе дакладна нельга абвінавачыць, дык гэта ў нясціпласці. Ну не любяць міліцыянеры хайпа, відэакамер, публічнасці, вось гэага вось усяго. Прадпачытаюць заставацца ананімнымі наколькі гэта магчыма.
Вось і ўчора падчас зрыву лекцыі Moloko Plus падпалкоўнік 3-га (антыэкстрэмісцкага) аддзялення ГУБАЗіК Ігар Паўлавіч Луневіч (на фота) прадставіўся прысутным як… супрацоўнік Іваноў з Савецкага РУУС 😀
Ну скажыце, чым, як не прыроджанай сціпласцю растлумачыць такія паводзіны?
Тыя хто сутыкаўся з Луневічам апісваюць яго як асобу неадекватную. Асабіста прыходзіў на пікет заабаронцаў ля цырку, каб палаяцца з людзьмі і паабражаць. Любіць вапіць на актывістаў і ўвогуле паводзіць сябе даволі гістэрычна. Ну, гэта зразумець можна, праца цяжкая. Штодзень выезды: то лайк, то рэпост, то лекцыя… Радзіма ў небяспецы.
Міліцыянеры любяць абвінавачваць анархістаў у тым што тыя носяць маскі на публічныя мерапрыемствы і хаваюць свае асобы ў сацсетках. Аднак самі, праўда, любяць ананімнасць не меней. УСЕ супрацоўнікі, якя накрывалі сустрэчу анархістаў у Крупках у ліпені 2018-га былі ў масках. Падпалкоўнік ГУБАЗіК дзеля канспірацыі сам сябе панізіў у пасадзе да шараговага РУУСаўца 🙂 А якую крэатыўнасць яны праяўляюць пры выдумленні сабе імёнаў у сацсетках! “Кэти Депрессивная”, “Законникова Поли”…
Ну мы ж з вамі не любім каб героі заставаліся без прызнання? Таму будзем абавязкова надаваць агалошванню іх сціплыя асобы. З далёка ідучымі мэтамі 🙂