Entries from August 2018 ↓

Miss Kobayashi’s Dragon Maid

By Yasuhiro Takemoto

One of the funniest anime series I have ever seen. The very concept of a girl-dragon-wizard-maid in a single person seems pretty fresh 🙂 You may like it if you are tired of anime set patterns.

 

 

 

Больш агіднай прыдумкі, чым стварэнне “дармаедскіх камісій”, дзе атлусцелыя чыноўнікі, мусара з постнымі рыламі і тёткі з начосамі будуць вырашаць тунеядзец ты альбо не, нашая ўлада, нават калі б захцаела, не змагла б прыдумаць. Фішка гэтай навінкі ў тым, што для таго каб абгрунтаваць свае “цяжкія жыццёвыя абставіны” ты мусіш вываліць перад прадстаўнікамі вертыкалі дэталі свайго асабістага і сямейнага жыцця, побыту і матэрыяльнага становічша. А яны ж, канешне, будуць яшчэ ўдакладняючыя пытанні задаваць, і сумнявацца, і лавіць цябе на супярэчаннях.

І мы яшчэ пабачым цэлы стос мярзотных гісторый з гэтых ганебных судзілішчаў.

Аб тым, чаму дармаедскія камісіі – гэта крок да саслоўнага грамадства, мой артыкул на НЧ.

http://novychas.by/hramadstva/darmaedskija-kamisii-vjartanne-u-sjarednjaveczcz

У той час як ва ўсялякіх Фінляндыях і Швецыях вядуць размовы аб увядзенні 6-гадзіннага працоўнага дня – тыпу лічаць сябе такімі прагрэсіўнымі – сацыяльная беларуская дзяржава сышла далёка наперад і ўжо ўводзіць на некаторых прадпрыемствах 1-гадзінны працоўны дзень! Шах і мат, пятая калона!

 

Дыскурсіўнай улады пост

Давайце запомнім раз і назаўжды.
 
Тыя хто працуе на БТ: супрацўнікі БТ, прапагандысты рэжыму, але ні ў якім разе не “журналісты”. Таму што яны не з’яўляюцца журналістамі па родзе сваёй дзейнасці. Нават блізка. І паводзіць сябе з імі трэба адпаведна.
 
Людзі ў форме: мусара, супрацоўнікі рэпрэсіўных\карных службаў, шуняўкі, альбо, на худы канец “міліцыянты”. Але ніякія не “праваахоўнікі”. Бо яны не ахоўваюць нашыя правы, яны іх парушаюць. І паводзіць сябе з імі трэба адпаведна.
 
Хто валодае сэнсамі – той у вялікай ступені вызначае хаду мыслення грамадства. Давайце забіраць дыскурсіўную ўладу ў дзяржавы а не граць па яе моўных правілах.

Прыйшоў час напісаць аб рэчах неглабальных і непалітычных

У Мінску есць прытулак для бяздомных жывёлаў, які цалкам трымаецца на высілках валанцёраў. Ні капейкі бюджэтнай дапамогі, аніякай камерцыйнай падтрымкі. Людзі проста ратуюць жыцці жывым істотам, якія мелі неасцярожнасць прывязацца да чалавека. І выратавалі яны такіх жыццяў ужо вельмі-вельмі шмат.
 
Вы можаце ім дапамагчы. Напрыклад проста падкінуць неабходных рэчаў ці дапамагаць сваімі рукамі эпізадычна. Можна дапамагчы сваім аўтамабілем, можна падкінуць грошай, нават старыя газеты і тыя патрэбныя там (з іх робяць туалеты для жывёлаў). Гэта будзе не толькі палягчэнне лёсу жывёл але і прамая маральная падтрымка тых людзей якія шмат год на “голым энтузіазме” робяць там. А яшчэ можна проста падпісацца на іх суполкі.
 
https://vk.com/doghopeorg – старонка ў ВК
https://www.facebook.com/doghopeorg/ – старонка ў ФБ

Вся Россия в двух фразах.
 

Якія фільмы трэба глядзець каб стаць відэаблогерам і атрымоўваць СМСкі ад мусароў? Расказвае Андрэй Павук.

Украіна, Сірыя, Грузія, Прыднестроў’е, ЦАР, Судан…

Зараз яшчэ Боснія і Герцэгавіна. Рашка ўпэўнена ідзе па шляху Савецкага саюзу. Не стаіць пытання “ці не надарвецца імперыя ад такой колькасці вайсковых авантур?”, стаіць пытанне: “калі гэта адбудзецца?”
 
А яшчэ падумалася што этнічныя рускія ў гэтых і многіх іншых краінах, дорага заплацяць за вайсковыя злачынствы сваёй фашысцкай дзяржавы. Паўсюль іх будуць успрымаць як пятую калону Пуціна, як ворагаў, патэнцыйных акупантаў. І мы яшчэ пачуем пра дыскрымінацыйныя законы ў дачыненні да рускамоўных як мінімум на Каўказе, як максімум – у Еўропе.
 
 

Паадзіночцы парвуць. Разам можна ўтрымацца і перамагчы

Анархісты выказалі салідарнасць з недзяржаўнымі СМІ.

https://pramen.io/ru/2018/08/anarhistskie-gruppy-belarusi-vyrazhayut-solidarnost-s-negosudarstvennymi-smi/

Зайдэсы наступаюць

Кое-хто вельмі пакрыўдзіўся што пра яго расказалі праўду. Суд адбудзецца 29 жніўня. Гэта яшчэ няхутка але запрашаю ўсіх!