Больш агіднай прыдумкі, чым стварэнне “дармаедскіх камісій”, дзе атлусцелыя чыноўнікі, мусара з постнымі рыламі і тёткі з начосамі будуць вырашаць тунеядзец ты альбо не, нашая ўлада, нават калі б захцаела, не змагла б прыдумаць. Фішка гэтай навінкі ў тым, што для таго каб абгрунтаваць свае “цяжкія жыццёвыя абставіны” ты мусіш вываліць перад прадстаўнікамі вертыкалі дэталі свайго асабістага і сямейнага жыцця, побыту і матэрыяльнага становічша. А яны ж, канешне, будуць яшчэ ўдакладняючыя пытанні задаваць, і сумнявацца, і лавіць цябе на супярэчаннях.
І мы яшчэ пабачым цэлы стос мярзотных гісторый з гэтых ганебных судзілішчаў.
Аб тым, чаму дармаедскія камісіі – гэта крок да саслоўнага грамадства, мой артыкул на НЧ.
http://novychas.by/hramadstva/darmaedskija-kamisii-vjartanne-u-sjarednjaveczcz