Зараз яшчэ Боснія і Герцэгавіна. Рашка ўпэўнена ідзе па шляху Савецкага саюзу. Не стаіць пытання “ці не надарвецца імперыя ад такой колькасці вайсковых авантур?”, стаіць пытанне: “калі гэта адбудзецца?”
А яшчэ падумалася што этнічныя рускія ў гэтых і многіх іншых краінах, дорага заплацяць за вайсковыя злачынствы сваёй фашысцкай дзяржавы. Паўсюль іх будуць успрымаць як пятую калону Пуціна, як ворагаў, патэнцыйных акупантаў. І мы яшчэ пачуем пра дыскрымінацыйныя законы ў дачыненні да рускамоўных як мінімум на Каўказе, як максімум – у Еўропе.