Прыйшоў час напісаць аб рэчах неглабальных і непалітычных

У Мінску есць прытулак для бяздомных жывёлаў, які цалкам трымаецца на высілках валанцёраў. Ні капейкі бюджэтнай дапамогі, аніякай камерцыйнай падтрымкі. Людзі проста ратуюць жыцці жывым істотам, якія мелі неасцярожнасць прывязацца да чалавека. І выратавалі яны такіх жыццяў ужо вельмі-вельмі шмат.
 
Вы можаце ім дапамагчы. Напрыклад проста падкінуць неабходных рэчаў ці дапамагаць сваімі рукамі эпізадычна. Можна дапамагчы сваім аўтамабілем, можна падкінуць грошай, нават старыя газеты і тыя патрэбныя там (з іх робяць туалеты для жывёлаў). Гэта будзе не толькі палягчэнне лёсу жывёл але і прамая маральная падтрымка тых людзей якія шмат год на “голым энтузіазме” робяць там. А яшчэ можна проста падпісацца на іх суполкі.
 
https://vk.com/doghopeorg – старонка ў ВК
https://www.facebook.com/doghopeorg/ – старонка ў ФБ