Entries Tagged 'Палітыка' ↓

Вот такие дела

Хотя я бы не верил официальной версии следствия. Все будет видно на суде. Пожелаем парню стойкости и мужества.
 
И, да, он не признает вину.
 

Я і БРСМ

#загонбрсм

У маей школе класнай кіраўніцай была жанчына па фаміліі Падрубная – вялікая аматарка рускай літаратуры (якую яна і вяла) і вельмі дэманстратыўная інтэлігентка.

З ёй у мяне звязана шмат гісторый: і калі ў 8-м класе я заявіў што я анархіст, яна даказвала мне і маім аднакласнікам што праз некалькі год я “перабешусь” і стану нармальным (сёння б на такога школьніка ўжо б ГУБАЗіК вызвалі =); фактычна выгнала мяне з дзіцячага лагеру дзе мы з класам адпачывалі летам (парушаў дысцыпліну); а аднойчы ўвогуле ўдарыла мяне за публічнае непадпарадкаванне.

Зараз яе няма ў жывых, памерла каля 50-ці ад раку.

Звязана з ей і БРСМаўская гісторыя. Пяты клас. 2000-ы год. Да нас прыйшла агітатарка, расказваць якія шматлікія бонусы у нас будуць ад уступлення. Казала “У нас проводится школа лидера!” (“школа пидера?!” -пачулася з задніх шэрагаў пад дружных рогат). Але без усялякага ціску. Падрубная ж няўстанна дадавала – без сяброўства ў БРСМ у ВНУ не паступіце! Вядома, гэта было хлусней.

У выніку з усяго класа ўступіла менш за палову. Адна дзяўчына, у якой бацька быў бізнесмен, сказала што ен ей наўпрост забараніў “связываться со сраными коммунистами”.

Калі трэба было абараняць краіну ад агрэсара – першымі на гэта пайшлі дабраахвотнікі, бо людзі, абавязаныя рабіць гэта дзяржавай, імпэту не праявілі. Калі трэба было утрымліваць армію – першымі гэта рабілі дабраахвотнікі, бо армія была раскрадзеная служкамі дзяржавы. Калі стала неабходна дапамагаць ахвярам вайны – першымі гэта зрабілі дабраахвотнікі, бо дзяржаве было не да гэтага.

Здаецца, можна задацца пытаннем – а навошта тады дзяржава патрэбная? Бо яна выглядае проста вялізным сховішчам рэсурсаў, якія альбо скрадаюцца альбо выкарыстоўваюцца неэфектыўна. Лічу, што магчымасці грамадзянскай супольнасці ва Украіне, да і ўвогуле на пост-савецкай прасторы моцна недаацэненыя. Энтузіазм людзей і іх жаданне жыць у нармальным грамадстве – куды больш трывалая і стабільная рэч, чым бюракратычныя механізмы. І будучыня – за гарызантальнымі формамі арганізацыі людзей. Аб гэтым, у тым ліку, – наш з Валерам Таміліным матэрыял.

 

30 октября – день политзаключенного

ВТОРОЙ ТОСТ
Я предлагаю тост второй:
За тех, кого везет конвой,
За прибывших на место.
За всех замученных тюрьмой
Я предлагаю тост второй,
Старинный тост, известный.

Они сидят не за столом,
Они сидят в краю таком,
Где хмелен и от хлеба.
Давайте выпьем, чтоб с вином
Они сидели за столом,
Чтоб срок смертелен не был.

В такой же день, в такой же час
В холодный карцер кинут нас,
Где через день питанье.
К трубе чуть теплой прислонясь,
Мы вспомним – пьют друзья за нас,
И нам теплее станет.

20.11.85.

via Кирилл Подрабинек

Падтрымайце Новы Час!

1. Адзіная беларускамоўная грамадска-палітычная папяровая газета на сёння.

2. Не баімся цэнзуры, судзімся з нехарошымі людзьмі.

3. Адкрытыя да супрацы, даем фідэбэк, падтрымліваем плюралізм меркаванняў.

І сёння нам патрэбная вашая дапамога. Прасцей за ўсе аказаць яе, падпісаўшыся на нас у любым аддзяленні Белпошты.

Мусара есць мусара

Нападаць на анархістаў, апрануўшы маскі – гэта яны смелыя.

А як узяць на сябе адказнасць за зробленае – ніхто не хоча. Чаго баіцеся, “праваахраніцелі”?

Пікча – ПЦ “Вясна”

Крамлёўскія шлюхі дабраліся да маей фрэндстужкі ў выглядзе платнай рэкламы. Гавораць ад імя “падаўляюшчага бальшынства”. Шуруйце ў Расію, пад абаронай Пуціна ніякія палякі з амерыканскімі базамі будуць не страшныя.
 

Смеласць заўседы перамагае

Пасля вялізарнага перарыву атрымаў ліст ад Міхаіла Жамчужнага.
 
Міхаіл выкаціў ужо больш за 270 сутак ШІЗА. Больш за год знаходзіцца ў адзіночцы. Аднак штодзень па 2 гадзіны займаецца спортам. Піша, што падцягваецца 10 разоў (гэта ў 63 гады, заўважу). Чытае Новы Час.
 
Не без гонару пералічвае свае дасягненні: крымінальнікі пагналі “сматрашчага” зоны, быў зняты з пасады начальніка атрада, у якім месціцца Міхаіл, а начальнік калоніі Лапатін “сышоў на пенсію” (таксама наўрацці сам). Усё гэта стала магчыма дзякуючы нязломнасці Міхаіла, ягоным адмовам падпарадокўвацца несправядлівым правілам, упартасці, смеласці… Ён там адзін супраць усіх, супраць цэлай сістэмы. Напішыце яму. Падтрымайце лістом, скаргай, званком у ПК-9, рэпостам, на худы канец.


Вось такія рарытэты ў мяне есць

“Новы Свет” 18-гадовай даўніны. Па гэтым выданні я рабіўся анархістам. Калі ў 2003-м годзе ў мяне з’явіўся інтэрнэт, гэта была адзіная анарха-газета, архіў якой быў выкладзены анлайн. Я яго выпампаваў цалкам і чытаў.
“Чорная зорка” 14-гадовай даўніны. Выдавалася тысячнымі тыражамі ў свой час і актыўна распаўсюджвалася сярод працоўных у Маскве.
“Контрольный выстрел” гэта асобная песня. Выданне расейскага Авангарда Красной Молодежі (АКМ, стрёмныя сталинисты). 12 год таму ячэйка гэтай арганізацыі была нават у Мінску (ім і газеты гэтыя сюды падганялі з Масквы). Рэальнай актыўнасці не вялі. Але я з імі кантачыў, звеў іх лідара з мінскай антыфой, ён пачаў з імі забухіваць і арганізацыя спыніла свае існаванне 🙂

Скаргу Мамедгусейнава адхілілі

Наведаў разгляд апеляцыйнай скаргі па справе Сеймура Мамедгусейнава – грамадзяніна Беларусі (ужо былога) з Азербайджану, які ўжо паўгады сядзіць у ІЧУ без будзь-якой крымінальнай справы толькі за тое што адмовіўся стучаць на ГУБАЗіК.

У падручніках гісторыі Беларусі будучыні такія судовыя працэсы стануць эталонам для ілюстрацыі нікчымнасці і фейкавасці судовай сістэмы. Гэта проста зборышча клеркаў-марыянетак.

Сеймура на суд не даставілі
ГУУС Мінгарвыканкама – не з’явіліся
АГІМ – не з’явіліся
ГУБАЗіК – не з’явіўся

Нават адваката не было.

Вынік – чаканы.