“Новы Свет” 18-гадовай даўніны. Па гэтым выданні я рабіўся анархістам. Калі ў 2003-м годзе ў мяне з’явіўся інтэрнэт, гэта была адзіная анарха-газета, архіў якой быў выкладзены анлайн. Я яго выпампаваў цалкам і чытаў.
“Чорная зорка” 14-гадовай даўніны. Выдавалася тысячнымі тыражамі ў свой час і актыўна распаўсюджвалася сярод працоўных у Маскве.
“Контрольный выстрел” гэта асобная песня. Выданне расейскага Авангарда Красной Молодежі (АКМ, стрёмныя сталинисты). 12 год таму ячэйка гэтай арганізацыі была нават у Мінску (ім і газеты гэтыя сюды падганялі з Масквы). Рэальнай актыўнасці не вялі. Але я з імі кантачыў, звеў іх лідара з мінскай антыфой, ён пачаў з імі забухіваць і арганізацыя спыніла свае існаванне 🙂