Пасля вялізарнага перарыву атрымаў ліст ад Міхаіла Жамчужнага.
Міхаіл выкаціў ужо больш за 270 сутак ШІЗА. Больш за год знаходзіцца ў адзіночцы. Аднак штодзень па 2 гадзіны займаецца спортам. Піша, што падцягваецца 10 разоў (гэта ў 63 гады, заўважу). Чытае Новы Час.
Не без гонару пералічвае свае дасягненні: крымінальнікі пагналі “сматрашчага” зоны, быў зняты з пасады начальніка атрада, у якім месціцца Міхаіл, а начальнік калоніі Лапатін “сышоў на пенсію” (таксама наўрацці сам). Усё гэта стала магчыма дзякуючы нязломнасці Міхаіла, ягоным адмовам падпарадокўвацца несправядлівым правілам, упартасці, смеласці… Ён там адзін супраць усіх, супраць цэлай сістэмы. Напішыце яму. Падтрымайце лістом, скаргай, званком у ПК-9, рэпостам, на худы канец.