Наведаў разгляд апеляцыйнай скаргі па справе Сеймура Мамедгусейнава – грамадзяніна Беларусі (ужо былога) з Азербайджану, які ўжо паўгады сядзіць у ІЧУ без будзь-якой крымінальнай справы толькі за тое што адмовіўся стучаць на ГУБАЗіК.
У падручніках гісторыі Беларусі будучыні такія судовыя працэсы стануць эталонам для ілюстрацыі нікчымнасці і фейкавасці судовай сістэмы. Гэта проста зборышча клеркаў-марыянетак.
Сеймура на суд не даставілі
ГУУС Мінгарвыканкама – не з’явіліся
АГІМ – не з’явіліся
ГУБАЗіК – не з’явіўся
Нават адваката не было.
Вынік – чаканы.