Калі трэба было абараняць краіну ад агрэсара – першымі на гэта пайшлі дабраахвотнікі, бо людзі, абавязаныя рабіць гэта дзяржавай, імпэту не праявілі. Калі трэба было утрымліваць армію – першымі гэта рабілі дабраахвотнікі, бо армія была раскрадзеная служкамі дзяржавы. Калі стала неабходна дапамагаць ахвярам вайны – першымі гэта зрабілі дабраахвотнікі, бо дзяржаве было не да гэтага.
Здаецца, можна задацца пытаннем – а навошта тады дзяржава патрэбная? Бо яна выглядае проста вялізным сховішчам рэсурсаў, якія альбо скрадаюцца альбо выкарыстоўваюцца неэфектыўна. Лічу, што магчымасці грамадзянскай супольнасці ва Украіне, да і ўвогуле на пост-савецкай прасторы моцна недаацэненыя. Энтузіазм людзей і іх жаданне жыць у нармальным грамадстве – куды больш трывалая і стабільная рэч, чым бюракратычныя механізмы. І будучыня – за гарызантальнымі формамі арганізацыі людзей. Аб гэтым, у тым ліку, – наш з Валерам Таміліным матэрыял.