Я і БРСМ

#загонбрсм

У маей школе класнай кіраўніцай была жанчына па фаміліі Падрубная – вялікая аматарка рускай літаратуры (якую яна і вяла) і вельмі дэманстратыўная інтэлігентка.

З ёй у мяне звязана шмат гісторый: і калі ў 8-м класе я заявіў што я анархіст, яна даказвала мне і маім аднакласнікам што праз некалькі год я “перабешусь” і стану нармальным (сёння б на такога школьніка ўжо б ГУБАЗіК вызвалі =); фактычна выгнала мяне з дзіцячага лагеру дзе мы з класам адпачывалі летам (парушаў дысцыпліну); а аднойчы ўвогуле ўдарыла мяне за публічнае непадпарадкаванне.

Зараз яе няма ў жывых, памерла каля 50-ці ад раку.

Звязана з ей і БРСМаўская гісторыя. Пяты клас. 2000-ы год. Да нас прыйшла агітатарка, расказваць якія шматлікія бонусы у нас будуць ад уступлення. Казала “У нас проводится школа лидера!” (“школа пидера?!” -пачулася з задніх шэрагаў пад дружных рогат). Але без усялякага ціску. Падрубная ж няўстанна дадавала – без сяброўства ў БРСМ у ВНУ не паступіце! Вядома, гэта было хлусней.

У выніку з усяго класа ўступіла менш за палову. Адна дзяўчына, у якой бацька быў бізнесмен, сказала што ен ей наўпрост забараніў “связываться со сраными коммунистами”.