Entries Tagged 'Палітыка' ↓

Мы дзейнічаем у адпаведнасці з Сумленнем

Выкладываць тое, што выкладваю я падчас флэшмобу – нелегальна. Супрацьзаконна. Любіцелі закона абавязкова спашлюцца на тое што я «заклікаю да супрацьзаконнай дзейнасці». Хачу нагадаць ім: халакост быў легальным. Апартэід быў легальным. Вынішчэнне міліёнаў людзей адбывалася ў поўнай суадноснасці з нарматыўна-прававымі актамі. В соответцтвии з дзействуюшчым заканадацельствам. Таму хай засунуць свой закон сабе падалей. Ці, прынамсі, навучацца самі яго выконваць – бо выконваюць яны яго толькі там, дзе ім патрэбна.
Мы ж дзейнічаем у адпаведнасці з Сумленнем.
 
Адмяніць закон «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму!»
 
(асобная падзяка і рэспект смелым удзельнкам акцыі на Кастрычніцкай 26 лютага. Гэты плакат прысвячаецца ім)
 
#яэкстрэміст
#яэкстремист

Прынцыповасць і беспрынцыпнасць

Звычайна не каментую выступы Лукашэнкі, так як лічу, што яны моцна пераацэненыыя. Але зачапілі словы з каментара Арцема Шрайбмана, таму адкаментую ягоны каментар.

“Смена формата с пресс-конференции на разговор привела к интересной перемене. Я это и раньше замечал, а теперь это прям бросилось в глаза. Критики власти – журналист Еврорадио, директор бел.службы Радио Свобода, главред “Народной воли”, Ярослав Романчук, Олег Трусов – все начинали свои вопросы с разной степени похвалы или частичного согласия с Лукашенко.
Лобовая атака типа “когда вы перестанете сажать оппозицию” или “зачем вам столько дворцов” с прессух прежних лет сменились пассажами типа “ну вы же опытный лидер”, “вы дали правильные команды правительству, но их не выполняют”, “мы же, как и вы, за независимость”, “давайте вы будете вечным лидером, но с приватизацией”.
Это попытки мягко продавить свою повестку, обрисовав ее как нужную и важную лично для Лукашенко, чтобы он не видел в задающих вопросы врагов.”

А я лічу за лепшае назваць гэтую з’яву іншымі словамі: калабаранцтва, прыстасаванства, падхалімства. Калі ты, ня важна з якімі мэтамі, перастаеш упускаць з віду, што перад табой сядзіць чалавек з кроў’ю на руках, вінаваты ў тысячах паламаных лёсаў, чалавек, па загаду якога кідаюць за краты тваіх калег, паталагічны хлус, якога можна лавіць на хлусні 7 гадзін запар і тое ўсё не пералічыш, ды проста садыст і ультракансерватар з крэнам у сталінізм – гэта беспрынцыпнасць і падхалімства, у якую б прыгожую абалонку ты іх не абгортваў. Давайце назваць рэчы сваімі імёнамі і не выдумляць для іх прыгожыя эўфемізмы.

Мне ўвогуле цяжка ўявіць як можна пачынаць свае пытанні з дыфірамбаў Лукашэнке. Прапагандонам з СБ і БТ гэта яшчэ выбачальна, але незалежным журналістам, якія прама ці ўскосна няспынна церпяць ад праізвола аўтарытарнай дзяржавы? Не ўкладваецца ў галаве. Дзе вашая самапавага?

Мне можа скажуць што я такі ультрарадыкал і максімаліст, патрабую ад журналістаў немагчымага, а гэта палітыка, тут трэба не кідацца на амбразуру, а заўседы “бочком, бочком”… Не, я не лічу што элементарная годнасць і базавая прынцыповасць гэта нешта радыкальнае. Радыкальным крокам было б увогуле не ісці на прэсуху з прынцыпу, таму што Лукашэнка – нелегітымны прэзідэнт, які захапіў уладу сілай і падманам.

Застаецца спадзявацца, што тых, хто здольны быў задаць сапраўды вострыя пытанні (той жа Белсат, Белпартызан, Новы Час) проста не пусцілі на прэс-канферэнцыю.

У любым выпадку гэтая сітуацыя ўмацавала мяне ў думках, што гэта не Лукашэнка гатовы прадаць незалежнасць за бочку нафты, а асобныя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці гатовыя прадаць УСЁ за тое каб іх пасунулі пабліжэй да ўладных пенатаў і далі доступ да высачайшага цела.

А ў нас яшчэ адзін экстрэміст намаляваўся. Далучайцеся да флэшмобу Разам нас багата! 🙂

#яэкстрэміст
#яэкстремист

 

Выдатны агітацыйны ролік беларускіх анархістаў! Усе вартыя увагі анархісцкія ініцыятывы – за 2 хвіліны. Паглядзеў – пакажы сябрам!

 

Учора вечарам мусара ламіліся ў хату да нашага паплечніка.

Памятаем

Сёння 138 гадоў са дня здзейснення акцыі выканкама партыі “Народная воля” па ліквідацыі тырана, расійскага цара Аляксандра ІІ. Падчас акцыі загнуў наш зямляк, беларус з-пад Бабруйскка, Ігнат Грынявіцкі.

Выканаўцы акцыі: Андрэй Жалябаў, Софья Пероўская, Цімафей Міхайлаў, Мікалай Кібальчыч, Геся Гельфман былі пакараныя смерцю. Адзін з нарадавольцаў, Мікалай Саблін, пакончыў з сабой пры штурме канспіратыўнай кватэры жандармамі.

Слава героям!

 

Працягваем акцыю грамадзянскага непадпарадкавання

Доўгія гады ўлады прышчаплялі нам вывучаную бездапаможнасць: «плетью обуха не перешибешь», «от нас ничего не зависит». Яны не хочуць палітычнага ўдзелу мас, яны не хочуць нашай актыўнасці. Удзел людзей у палітыцы замінае ім красці нашыя грошы, распараджацца нашымі жыццямі і валадарыць, як ім бы хацелася.
 
Многія звычайныя людзі, якія «усё разумеюць», самі, жадаючы ці не, падыгрываюць элітам у гэтай гульні. «А что мы изменим?», «Да всё равно ничего не выйдет…» Кожны раз, калі нехта так кажа, дзесьці ў Драздах пасміхаецца задаволены Лукашэнка.
 
У сённяшніх умовах нават дзеянне аднаго чалавека – гэта учынак. Ён будзе заўважаны, ацэнены, і не пройдзе дарма. Гэта твая цагліна ў агульны будынак. Хай маўчаць тыя, хто баіцца. А ты будзь смелы.
 
Адмяніць закон «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму!»
 
*Спалучэнне літараў С.Л.О.Н. прызнанае экстрэмісцкім судом Аршанскага раёну ад 30 жніўня 2018 года.
 
#яэкстрэміст
#яэкстремист

Памятка анарха-актывісту

Апошні час толькі і чуваць, што кагосьці з анархістаў вылічылі, затрымалі, справакавалі і асудзілі.
Вельмі часта такое здараецца з-за неведання элементарных правілаў бяспекі. Анархісцкі рух – у масе падпольны. А гэта значыць што культура бяспекі (альбо канспірацыя) мусіць стаць для ягоных актывістаў жыццёвай звычкай.

Таму вось гэтая інструкцыя ад таварышаў паспела вельмі сваечасова.

Памятка анархо-активисту

Тюрьмы в РФ

Большинство зэков в беларуских тюрьмах, как один, мечтают, чтобы нас “забрал Путин” и присоединил к России. Всё потому, что они убеждены: в РФ все зоны “черные”, мобилы, бухло и наркота в доступности, и вообще там не жизнь а малина.

Дать бы этим идиотам почитать хотя бы эту историю.

Шуневіч не гей!

Флэшмоб #яэкстрэміст адбыўся ў Акцябрскім пад лозунгамі ПАСТАВІМ ЗАСЛОН ЭКСТРЭМІЗМУ, МІЛІЦЫЯ З НАРОДАМ, ШУНЕВІЧ НЕ ГЕЙ!
 
Глядзець з 6.05.
 
Далучайцеся да флэшмобу!