Працягваем акцыю грамадзянскага непадпарадкавання

Доўгія гады ўлады прышчаплялі нам вывучаную бездапаможнасць: «плетью обуха не перешибешь», «от нас ничего не зависит». Яны не хочуць палітычнага ўдзелу мас, яны не хочуць нашай актыўнасці. Удзел людзей у палітыцы замінае ім красці нашыя грошы, распараджацца нашымі жыццямі і валадарыць, як ім бы хацелася.
 
Многія звычайныя людзі, якія «усё разумеюць», самі, жадаючы ці не, падыгрываюць элітам у гэтай гульні. «А что мы изменим?», «Да всё равно ничего не выйдет…» Кожны раз, калі нехта так кажа, дзесьці ў Драздах пасміхаецца задаволены Лукашэнка.
 
У сённяшніх умовах нават дзеянне аднаго чалавека – гэта учынак. Ён будзе заўважаны, ацэнены, і не пройдзе дарма. Гэта твая цагліна ў агульны будынак. Хай маўчаць тыя, хто баіцца. А ты будзь смелы.
 
Адмяніць закон «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму!»
 
*Спалучэнне літараў С.Л.О.Н. прызнанае экстрэмісцкім судом Аршанскага раёну ад 30 жніўня 2018 года.
 
#яэкстрэміст
#яэкстремист