Выкладываць тое, што выкладваю я падчас флэшмобу – нелегальна. Супрацьзаконна. Любіцелі закона абавязкова спашлюцца на тое што я «заклікаю да супрацьзаконнай дзейнасці». Хачу нагадаць ім: халакост быў легальным. Апартэід быў легальным. Вынішчэнне міліёнаў людзей адбывалася ў поўнай суадноснасці з нарматыўна-прававымі актамі. В соответцтвии з дзействуюшчым заканадацельствам. Таму хай засунуць свой закон сабе падалей. Ці, прынамсі, навучацца самі яго выконваць – бо выконваюць яны яго толькі там, дзе ім патрэбна.
Мы ж дзейнічаем у адпаведнасці з Сумленнем.
Адмяніць закон «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму!»
(асобная падзяка і рэспект смелым удзельнкам акцыі на Кастрычніцкай 26 лютага. Гэты плакат прысвячаецца ім)
#яэкстрэміст
#яэкстремист