Почитайте годное интервью с единственной в своем роде в Беларуси правозащитной анархистской организацией – АЧК-Беларусь. Тут и история развития и советы тем, кто попал в беду и уроки былых репрессий. (если ссылка не открывается, используйте Tor или VPN).
Entries Tagged 'Палітыка' ↓
“Счет тех, кому мы оказали финансовую помощь, переваливает за сотню”
April 23rd, 2019 — Палітыка
Аб разгоне анархісцкай сустрэчы пад Кобрынам
April 23rd, 2019 — Бягучыя навіны, Палітыка

April 21st, 2019 — Бягучыя навіны, Палітыка
Яшчэ тры чалавекі прынялі ўдзел у флэшмобе #яэкстрэміст #яэкстремист.
Будзь як яны! Падтрымай свабоду слова! Што за флэшмоб і як прыняць удзел.
Разважанні аб розных анархізмах
April 20th, 2019 — Аб усім, Аналітыка, Палітыка
У пэўны момант я зразумеў, што ідэйны напрамак анархіста, тое, які накірунак анархізма ён абярэ для сябе, тлумачыцца ў большасці выпадкаў не палітычнымі поглядамі а… тэмпераментам. Складам характару. Пэўны тып людзей ідзе ў сацыяльныя анархісты, пэўны тып – у “анархісты ладу жыцця”, а пэўны – у ілегалісты-бамбісты. Таму свірэпыя рубкі між прадстаўнікамі розных плыняў і абвінавачанне іх у “няправільнасці” у пэўнай меры пазбаўленыя сэнсу (хаця ўсе мы ведаем, што сацыяльны анархізм адзіна правільны, хе-хе ???? ). Бо выпадкі пераходу чалавека з адной плыні ў другую крайне рэдкія.
Чаму? Да таму што калі чалавек хоча ныраць у сметніцы, жыць на сквоце і насіць ружовыя валосікі – ён будзе гэта рабіць, нават калі ты прымусіш яго вывучцыць на памяць поўны збор твораў Букчына і Крапоткіна.
А калі анархіст верыць у сацыяльную рэвалюцыю, імкнеца пабудаваць масавую арганізацыю працоўных і выступае за дысцыплінаваную класавую барацьбу – ён працягне гэта рабіць, колькі ты яму не пхай пафасных сентэнцый “анархія немагчымая анархізм вечны”, і колькі не кармі фалафелем.
Гэта попрасту розныя тыпы людзей. Яны ідзуць у анархізм ЗА РОЗНЫМІ РЭЧАМІ. Кожны за сваёй. Не хацеў бы абагульняць (гэта асобная тэма), але звычайна сацыяльныя анархісты гэты тыя хто хочуць канкрэтных пераменаў у грамадстве на сваім вяку. Ідэалісты, часта фанатыкі, гатовыя ахвяраваць многім для свайго ідэалу.
А анархісты ладу жыцця – гэта контркультурная моладзь, якой кіруе жаданне самавыразіцца, вызваліцца ад улады на побытавым узроўні (менавіта адсюль эпатажны знешні выгляд), кінуць выклік умоўнасцям, сцвердзіць сваё “я”, як незалежную адзінку. Ніякія масавыя арганізацыі працоўных тут абсалютна непатрэбныя, як бачым. Кідацца на амбразуру ў барацьбе з элітамі таксама лішняе. Дастаткова “жыць па анархіі тут і зараз”, што яны і робяць з рознай паспяховасцю.
(бываюць і змешаныя\памежныя тыпы – рэчаіснасць, як заўжды, складанейшая за класіфікацыі).
Дык што ж тады, усе анархісцкія рухі вырачаныя жыць у гэтай вечнай дыхатаміі і Анархія ніколі не пераможа? Не зусім. Галоўнае – які тып анархіста дамінуе ў дадзенай канкрэтнай краіне. І тут на 100% дзейнічае прынцып “падобнае цягнецца да падобнага”. Калі ў краіне есць моцны рух сацыяльных анархістаў – да яго будуць цягнуцца менавіа такі псіхатып: ідэалісты, змагары, рэвалюцыянеры. А бунтуюшчыя субкультуршчыкі будуць знаходзіць сябе ў іншых нішах: панк-рок, перфомансы, суполкі вольных мастакоў і г.д.
Куды горш, калі ў канкрэтнай краіне анархізм знахдодзіцца пад дамінантай “лайфстайла”. Тады людзі, здольныя рабіць рэвалюцыі шукаюць актуальную рэвалюцыйную практыку ў анарха-колах, і, не знайшоўшы яе, дрэйфуюць да варожых нам рухаў, якія, аднак, таксама дэкларуюць роўнасць і справядлівасць.
???? Даведка для тых хто не ў тэме: сацыяльныя анархісты гэта прыхільнікі масавай барацьбы, адаптацыі анархізма пад палітычныя рэаліі, і сацыяльнай рэвалюцыі. Ставяць класавую барацьбу на першае месца, вераць у анарха-камуністычны ідэал.
Анархісты ладу жыцця лічаць, што анархізм як палітычны лад немагчымы, большасць людзей вырачаная на падпарадкаванне і абывацельства, таму рабіць рэвалюцыі бессэнсоўна, замест гэтага трэба будаваць “анархію са сваімі сябрамі” і спрабаваць падмануць капіталістычнае грамадства ў штодзенным жыцці.
Дэбаты Парашэнка і Зяленскага: кароткі змест для тых хто не глядзеў
April 20th, 2019 — Аналітыка, Бягучыя навіны, Палітыка
Парашэнка, як я і чакаў, разыгрываў вайсковую і патрыятычную картку. Папракаў Зяленскага, што той хаваўся ад ваенкамата, двойчы прыгадаў выбачэнне перад Кадыравым і тое што той у адным са сваіх шоў параўнаў Украіну з прастытуткай. Відавочна ціснуў на ratio: Зяленскі – кот у мяху, а краіна ў стане вайны, ня час для эксперыментаў.
Усяляк імкнуўся выставіць сябе гаспадаром становішча і задаць тон. Перакрываў час па рэгламенту (Зяленскі, наадварот, недабіраў), напрыканцы пачаў “самавольна” выхоўваць гімн падчас таго як Зяленскі буськаўся са сваёй жонкай і пасміхаўся ў натоўп.
Ад Зяленскага можна было б чакаць болей, але апынулася што калі ты добры комік, гэта не значыць што ты будзеш добрым трыбунам. Усё ж такі відавочна, што выступаць на стэндапах з жартамі і на стадыёнах – з палітычнымі прамовамі, гэта зусім розныя рэчы.
Сваіх пытанняў Парашэнке амаль не задаў, толькі рэтрансляваў пытанні з Інтэрнэту – эксплуатаваў імідж “народнага абранніка”. Абсалютна чакана папракаў Парашэнка за афшоры і ўзбагачэнне. Шмат казаў пра заканчэнне вайны, Было некалькі яскравых і трапных падколаў, але ад коміка, зноў жа, можна было б чакаць большага. Вельмі ціснуў на сацыялку. Яшчэ сказаў, што калі алігархі (у прыватнасці Каламойскі) пры ім палезуць ва ўладу, ён іх адтуль адсячэ. Ну гэта, канешне, лол.
Вельмі важна – разоў 7 Зяленскі зрываўся на расійскую мову. Гэта выразна кажа, што ўкраінская яму не родная. Думаю, гэта яму яўна не ў плюс пойдзе.
Яшчэ мне вельмі не спадабаліся гэтыя тэатральныя крокі са станаўленнем на калені. Што за азіятычына? Адтаго што на калені станеш, мёртвыя не ўваскрэснуць і Крым не вернецца.
Асабівага шарму і пэўнай іроніі гэтым выбарам надае тое, што абодва, хто сёння так зацята рубіліся – стаўленнікі вялікага капіталу. Толькі адзін – свайго, другі – чужога. Тут на розум прыходзіць аналогія з Трампам. Многія, абараняючы яго казалі “ён і так бізнесмен, грошай у яго хапае, таму ён – самастойная фігура”.
Шкада, што ўкраінцы знаходзяцца ў сітуацыі “абое рабое” і вымушаны абіраць “менш рабое”. Універсальным выхадам з сітуацыі, калі б такі выбар не прыйшлося рабіць, была б максімальная дэлегацыя ўлады на нізавыя ўзроўні – тая самая “федералізацыя”. Самакіраванне. Украіна занадта вялікая краіна, каб кіравацца з цэнтру. Праўда такая дэлегацыя ва ўмовах фактычнай вайны з расійскай імперыяй бачыцца вельмі праблематычнай.
April 19th, 2019 — Бягучыя навіны, Палітыка
Але ёсць і добрыя навіны.
Новае цемрашальства
April 19th, 2019 — Бягучыя навіны, Палітыка
Відэа з універсітэта Портланда, ЗША. Падчас свайго выступу вучоная Хізер Хейлінг, аўтарка кніг па эвалюцыйнай біялогіі, сказала, што “відавочна, між мужчынам і жанчынамі ёсць выразныя біялагічныя адрозненні”.
У адказ цэлая група студэнтаў выйшла з аўдыторыі, па дарозе паспрабаваўшы зламаць гукавую апаратуру. Адзін са студэнтаў: “Мы не мусім слухаць фашыстаў! У грамадзянскай супольнасці няма месца нацыстам!”
Мне падаецца, што навука памірае там, дзе пачынае дамінаваць левацкая культура істэрыкі а чыесці пачуцці ставяцца вышэй за факты. Гэта сучаснае цемрашальства пад маскай барацьбы за роўнасць (хаця роўнасцю і не пахне там дзе адны спрабуюць затыкаць рот іншым).
Лісты ад палітвязняў
April 18th, 2019 — Палітыка
Атрымаў два лісты – ад Міхаіла Жамчужнага і ад вязня па “делу Сети” Іллі Шакурскага.
Ад Жамучжнага – не паверыце – добрыя навіны! Сталі меней даваць ШІЗА, зараз у ПКТ на доўгі тэрмін. Кормяць добра, лекар дае вітаміны) Кажа, што са зменай кіраўніцтва стаўленне да яго значна палепшылася а ціск зменшыўся.
Тое што змена кіраўніцтва у многім – заслуга самога Жамчужнага, думаю, даказваць не трэба.
І тут на прыкладзе Міхаіла мы бачым, як той, хто змагаецца – той перамагае. Тры гады няспыннага ціску ў калоніі: больш за год у ШІЗА, спробы загнаць у “петушатню”, абрыў усялякай перапіскі і многае іншае. Ён выстаяў! Не скарыўся, не перастаў пісаць скаргі ва ўсе мыслімыя і нямыслімыя інстанцыі, не прыняў іхнія правілы, не стаў пісаць ніякіх пакаянных папер, адмаўляўся выконваць прыніжальныя патрабаванні… І ён перамог! Турэмнае змаганне такое – не трэба ні на кога прыгаць з заточкай, трэба проста запасціся цярпеннем і стойкасцю.
Другі ліст – ад Іллі Шакурскага, нашага таварыша-анархіста з Пензы, РФ. Яго, як і астатніх фігурантаў справы “Сеті” абвінавачваюць у стварэнні тэрарыстычнай супольнасці. Як і астатнія, ён прайшоў катаванні электрашокерам у сутарэннях ФСБ. У яго хваціла смеласці, нягледзячы на пагрозы, заявіць аб катаваннях услых.
Ілля піша, што напісаў мастацкае апавяданне, галоўны герой якога – беларус. І чакае ў гэтым годзе пэўнасці – прысуду.
Якая з гэтага мараль? Пішыце палітвязням і стойце на сваім. Гэтак пераможам.
Не забудзьцеся падпісацца!
April 18th, 2019 — Відэа, Палітыка
Апошні відос із серыі “Анархія проста” стаў, чамусь, папулярнейшы за папярэднія (мусіць, мая пакамячаная футболка ўсім спадабалася :). Больш за 1600 праглядаў за тыдзень. Нагадваю, каб не прапускаць новыя відэа, трэба падпісацца на мой канал і націснуць там на званочак.
Экстрэмізм
April 18th, 2019 — Аналітыка, Палітыка
Каб высветліць, хто і як забараняе інфармацыю ў Беларусі, абзваніваў Мінінфарм і ААЦ. І ўсе роўна не дамогся поўнай яснасці. Пакуль зразумела адно – дзяржава максімальна закрыла працэс прызнання матэрыялаў “экстрэмісцкімі”, каб мы не маглі яго кантраляваць, і каб рамкі экстрэмізма можна было пашыраць бясконца.
Чытайце маё міні-даследванне на тэму.