У пэўны момант я зразумеў, што ідэйны напрамак анархіста, тое, які накірунак анархізма ён абярэ для сябе, тлумачыцца ў большасці выпадкаў не палітычнымі поглядамі а… тэмпераментам. Складам характару. Пэўны тып людзей ідзе ў сацыяльныя анархісты, пэўны тып – у “анархісты ладу жыцця”, а пэўны – у ілегалісты-бамбісты. Таму свірэпыя рубкі між прадстаўнікамі розных плыняў і абвінавачанне іх у “няправільнасці” у пэўнай меры пазбаўленыя сэнсу (хаця ўсе мы ведаем, што сацыяльны анархізм адзіна правільны, хе-хе ???? ). Бо выпадкі пераходу чалавека з адной плыні ў другую крайне рэдкія.
Чаму? Да таму што калі чалавек хоча ныраць у сметніцы, жыць на сквоце і насіць ружовыя валосікі – ён будзе гэта рабіць, нават калі ты прымусіш яго вывучцыць на памяць поўны збор твораў Букчына і Крапоткіна.
А калі анархіст верыць у сацыяльную рэвалюцыю, імкнеца пабудаваць масавую арганізацыю працоўных і выступае за дысцыплінаваную класавую барацьбу – ён працягне гэта рабіць, колькі ты яму не пхай пафасных сентэнцый “анархія немагчымая анархізм вечны”, і колькі не кармі фалафелем.
Гэта попрасту розныя тыпы людзей. Яны ідзуць у анархізм ЗА РОЗНЫМІ РЭЧАМІ. Кожны за сваёй. Не хацеў бы абагульняць (гэта асобная тэма), але звычайна сацыяльныя анархісты гэты тыя хто хочуць канкрэтных пераменаў у грамадстве на сваім вяку. Ідэалісты, часта фанатыкі, гатовыя ахвяраваць многім для свайго ідэалу.
А анархісты ладу жыцця – гэта контркультурная моладзь, якой кіруе жаданне самавыразіцца, вызваліцца ад улады на побытавым узроўні (менавіта адсюль эпатажны знешні выгляд), кінуць выклік умоўнасцям, сцвердзіць сваё “я”, як незалежную адзінку. Ніякія масавыя арганізацыі працоўных тут абсалютна непатрэбныя, як бачым. Кідацца на амбразуру ў барацьбе з элітамі таксама лішняе. Дастаткова “жыць па анархіі тут і зараз”, што яны і робяць з рознай паспяховасцю.
(бываюць і змешаныя\памежныя тыпы – рэчаіснасць, як заўжды, складанейшая за класіфікацыі).
Дык што ж тады, усе анархісцкія рухі вырачаныя жыць у гэтай вечнай дыхатаміі і Анархія ніколі не пераможа? Не зусім. Галоўнае – які тып анархіста дамінуе ў дадзенай канкрэтнай краіне. І тут на 100% дзейнічае прынцып “падобнае цягнецца да падобнага”. Калі ў краіне есць моцны рух сацыяльных анархістаў – да яго будуць цягнуцца менавіа такі псіхатып: ідэалісты, змагары, рэвалюцыянеры. А бунтуюшчыя субкультуршчыкі будуць знаходзіць сябе ў іншых нішах: панк-рок, перфомансы, суполкі вольных мастакоў і г.д.
Куды горш, калі ў канкрэтнай краіне анархізм знахдодзіцца пад дамінантай “лайфстайла”. Тады людзі, здольныя рабіць рэвалюцыі шукаюць актуальную рэвалюцыйную практыку ў анарха-колах, і, не знайшоўшы яе, дрэйфуюць да варожых нам рухаў, якія, аднак, таксама дэкларуюць роўнасць і справядлівасць.
???? Даведка для тых хто не ў тэме: сацыяльныя анархісты гэта прыхільнікі масавай барацьбы, адаптацыі анархізма пад палітычныя рэаліі, і сацыяльнай рэвалюцыі. Ставяць класавую барацьбу на першае месца, вераць у анарха-камуністычны ідэал.
Анархісты ладу жыцця лічаць, што анархізм як палітычны лад немагчымы, большасць людзей вырачаная на падпарадкаванне і абывацельства, таму рабіць рэвалюцыі бессэнсоўна, замест гэтага трэба будаваць “анархію са сваімі сябрамі” і спрабаваць падмануць капіталістычнае грамадства ў штодзенным жыцці.