Аб разгоне анархісцкай сустрэчы пад Кобрынам

Не перастаю здзіўляцца цынізму мянтоўскай швалі. Калі тваё ледзь не адзінае прызначэнне гэта адлаўліваць і збіваць іншадумцаў, калі ты здзекуешся над бяззбройнымі і безабароннымі людзьмі, але потым напяліўшы свае клоўнскія касцюмы робіш сур’езны лыч і пафасна распавядаеш у газету пра “доўг”, “ачэчэства” і барацьбу са злачыннасцю.
 
Так выглядае барацьба са злачыннасцю?
 
“Хто супраціўляўся ці пра нешта распытваў, білі па нагах і руках, падымалі за кайданкі з падлогі. Пагражалі „пасадзіць на бутэльку“ тых, хто абураўся дзеяннямі міліцыі і не называў сябе.”
 
Так ці інакш, за здарэннямі апошніх месяцаў я бачу ўжо сфарміараваны почырк карных аперацый супраць моладзі.
 
1. Ліпень 2018 – напад на анархісцкую сустрэчу пад Крупкамі.
2. Люты 2019 – абсалютна аналагічны па выглядзе напад на пікнік моладзі пад Мінскам. Аб гэтым не пісалі СМІ, пісаў толькі АЧК. Самае цікавае што на сустрэчы ўвогуле амаль не было палітычна ангажаванай моладзі – некалькі субкультуршчыкаў з футбольнай DIY-лігі, а астатнія, іх сябры і сяброўкі – звычайныя рабяты “з района”.
3. Красавік 2019 – разгон сустрэчы пад Кобрынам.
 
Кожны раз побач з СОБРам – ГУБАЗіК з камерамі. Кожны раз градус прыніжэнняў нарастае а крытэры, па якім робяцца “маскі-шоў” робяцца ўсё шырэйшымі. Карнікі цалкам згубілі глебу пад нагамі і не разумеюць, што такімі ўчынкамі яны рыхтуюць пласт людзей, якія не забудуцца і не прабачаць ім ніколі: не праз пяць год, ні праз дзесяць. Карнікі кепска ведаюць гісторыю.