Атрымаў два лісты – ад Міхаіла Жамчужнага і ад вязня па “делу Сети” Іллі Шакурскага.
Ад Жамучжнага – не паверыце – добрыя навіны! Сталі меней даваць ШІЗА, зараз у ПКТ на доўгі тэрмін. Кормяць добра, лекар дае вітаміны) Кажа, што са зменай кіраўніцтва стаўленне да яго значна палепшылася а ціск зменшыўся.
Тое што змена кіраўніцтва у многім – заслуга самога Жамчужнага, думаю, даказваць не трэба.
І тут на прыкладзе Міхаіла мы бачым, як той, хто змагаецца – той перамагае. Тры гады няспыннага ціску ў калоніі: больш за год у ШІЗА, спробы загнаць у “петушатню”, абрыў усялякай перапіскі і многае іншае. Ён выстаяў! Не скарыўся, не перастаў пісаць скаргі ва ўсе мыслімыя і нямыслімыя інстанцыі, не прыняў іхнія правілы, не стаў пісаць ніякіх пакаянных папер, адмаўляўся выконваць прыніжальныя патрабаванні… І ён перамог! Турэмнае змаганне такое – не трэба ні на кога прыгаць з заточкай, трэба проста запасціся цярпеннем і стойкасцю.
Другі ліст – ад Іллі Шакурскага, нашага таварыша-анархіста з Пензы, РФ. Яго, як і астатніх фігурантаў справы “Сеті” абвінавачваюць у стварэнні тэрарыстычнай супольнасці. Як і астатнія, ён прайшоў катаванні электрашокерам у сутарэннях ФСБ. У яго хваціла смеласці, нягледзячы на пагрозы, заявіць аб катаваннях услых.
Ілля піша, што напісаў мастацкае апавяданне, галоўны герой якога – беларус. І чакае ў гэтым годзе пэўнасці – прысуду.
Якая з гэтага мараль? Пішыце палітвязням і стойце на сваім. Гэтак пераможам.