Как сообщает Анархический черный крест, Никита Емельянов, попав в колонию в Бобруйске, решил не подписывать «бумаги» (так зэки называют обязательство о правопослушном поведении) и выбрал для себя путь тотального несотрудничества с администрацией.
В этом случае его ждут два дальнейших варианта развития событий:
– Его отправят в Могилёвскую тюрьму отбывать наказание на тюремном режиме
– Его раскрутят по 411-й статье, добавив ещё до 2 лет заключения, и потом — на строгий режим.
В своём письме Никита об этих вариантах пишет и сам.
Есть ещё возможность, что его надолго оставят в ПКТ в Бобруйске, однако это маловероятно.
Такую линию поведения зэки называют «газованием», строя в своём слэнге многочисленные аллюзии на педаль, вжатую в пол. Меткое сравнение. Жизнь человека, не подписавшего в зоне бумаги и вправду полна риска.
Это непростое решение, требующее смелости и железной выдержки на протяжении долгих лет.
В очередной раз остается пожелать Никите стойкости, и мне очень хочется верить, что от целиком осознаёт, на что он идет. Впереди у него — месяца штрафного изолятора и срок в камерной системе. Раскрутить по 411-й могут, как показывает практика, перед самым освобождением — это намеренное психологическое давление, тебя держат в неведении относительно твоей судьбы до самого последнего момента (мне влепили новый срок за 3 дня до освобождения).
Написать письмо Никите можно по адресу:
213800, г. Бобруйск, ул. Сикорского, 1А
Емельянов Никита.
Не удивляйтесь, если он долго не будет отвечать — в ШИЗО письма не выдают.
Зараз СМІ пачынаюць поўніцца гісторыямі аб тым, як студэнтаў заганяюць на парад.
У гэтым месцы, тыпу, трэба злавацца на бесчалавечную ўладу і думаць якія яны скаты.
Гэта ўсё канешне так, аднак у мяне паўстае пытанне: як назваць чалавека, якому наганяй ад начальства важнейшы за сваё здароўе і жыццё?
Ладна я магу зразумець вайскоўцаў і ментоў, якіх 100% загоняць на гэты парад. Аднак вам, студэнтам, што зробяць калі вы не пойдзеце? Ніхто вас не выключыць з універсітэта, не выганіць з інтэрнату. Гэта пустыя пагрозы.
Дык калі чалавек, разумеючы гэта ўсё, усё роўна пойдзе на гэты парад, бо вельмі хоча закрыць адпрацоўку, альбо вельмі баіцца пасварыцца з адміністрацыяй – ці заслугоўвае ён шкадавання і спачування? Вядома, не. Кожны робіць свой свядомы выбар.
Мае сімпатыі і падтрымка – з тымі, хто не хоча рызыкаваць здароўем з-за інтарэсаў свайго начальства. А тым, хто гатовы выконваць усё, што яму скажуць, адно імя – рабы. Калі яны захварэюць, гэта найперш іхняя віна. Ніхто над імі з пісталетам не стаяў.
п.с. тое ж самае датычна медыкаў, якія адмаўляюцца прымаць у валанцёраў сродкі дапамогі “как бы чего не вышло”, бацькоў, якія шлюць дзяцей у школы, спужаўшыся Мінадукацыі і г.д.
Праглядаючы кантэнт анархісцкіх паблікаў, пераважна амерыканскіх і заходнееўрапейскіх, з часам адзначыў адну важную дэталь. Кожны раз, калі аўтары артыкулаў і відэа гавораць аб прыгнечаных, яны кажуць аб меншасцях. Ідзе размова аб тым, каго эксплуатуе капіталізм – перш за ўсё прыгадваюць бяздомных. Аб тых, каго душыць дамінуючая культура – гаворка аб ЛГБТ. Калі вядзецца размова пра дзяржаўны кантроль – то ў кантэксце уціскання мігрантаў.
Іншымі словамі, пра прыгнёт і эксплуатацыю гаворыцца выключна ў кантэксце таго што, яны адбываюцца з невялічкімі маргіналнымі групамі.
І гэта, у прынцыпу, зразумела: гэтыя маргіналізаваныя слаі насельніцтва сапраўды па цэлым шэрагу прычын болей церпяць ад сацыяльнага ладу, забабонаў і дзяржаўнага гвалту. Па-чалавечы іх сапраўды шкада.
Аднак у мяне паўстае пытанне: хто ж тады будзе абараняць большасць?
На працягу большай часткі сваёй гісторыі анархізм як палітычны рух і філасофія настойваў на тым, што ён выражае інтарэсы пераважнай большасці насельніцтва. Працоўных і сялян. Палітычная праграма анархісцкіх рухаў мела на ўвазе перабудову грамадства на карысць інтарэсаў БОЛЬШАСЦІ. Анархісты, адпаведна, выступалі ад імя гэтай большасці, імкнуліся быць яе голасам.
І, трэба адзначыць, менавіта тыя анархісцкія рухі і арганізацыі, якія змаглі найбольш адэкватна выразіць інтарэс працоўнай большасці, мелі найвялікшы поспех (РПАУ(м), CNT, аргенцінская ФОРА і інш).
Аднак напачатку 1970-х у левай думцы адбыўся паварот. Услед за расчараваннем у «класічным» пралетарыяце, які не здужаў паўнавартаснае паўстанне (на што ёсць маса прычын: і рэпрэсіі, і пад’ем сацыяльнай дзяржавы, і рэфармісцкая пазіцыя прафсаюзаў), якое ад яго чакалі інтэлектуалы, прыйшлі спробы шукаць новы рэвалюцыйны клас. Шэраг левых інтэлектуалаў: Бадрыйар, Маркузе і інш., прыходзяць да высновы, што пралетарыят, маўляў, прадаўся капіталізму і зараз інтэграваны ў Сістэму. Перамены яму не патрэбныя, на паўстанне ён не здольны. Надзеі звяртаюцца на маргіналізаваныя меншасці, прыгнечаных людзей на абочыне грамадства. Геі, лесбіянкі, мігранты, бяздомныя – усе тыя, хто адрынуты сацыяльным ладам і лічыцца ізгоямі. Мяркуецца, што менавіта яны, абазлённыя на сістэму, тыя хто церпіць ад яе найбольш, захочуць вынічшыць яе і павядуць за сабой астатніх.
Залішне казаць, што і гэтая надзея не спраўдзілася. За выключэннем шэрагу лакальных бунтаў (часам даволі маштабных), антыаўтарытарыі так і не змаглі пабудаваць масавы агульнаеўрапейскі рэвалюцыйны рух, які б хаця б аддалена нагадваў тое, што існавала ў 1910-1930-я гады. Праца сярод меншасцяў, з рознай ступенню паспяховасці, была. А вось каб яны сталі лакаматывам радыкальных пераменаў – такога не было.
Выключэннем можна назваць хіба альтэрглабалісцкі рух, аднак ён быў сітуацыйным аб’яднаннем розных сілаў без адзінай пазітыўнай павесткі, і праіснаваў нядоўга (прыблізна з 1998 па 2004) – не кажучы ўжо пра тое, што пацярпеў паразу. І ў ім, шо важна, павестка абароны правоў меншасцяў амаль адсутнічала.
Аднак жа ранейшая парадыгма – ставіць стаўку на меншасць – у анархістаў па-ранейшаму засталася. І, хаця сістэмныя і партыйныя левыя часта гавораць пра правы працоўных, рэальнага рэвалюцыйнага працоўнага руху па-ранейшаму не існуе, а увага анархістаў амаль паўсюдна звернутая ў першую чаргу на ўсё тых жа ЛГБТ, бяздомных і мігрантаў. Часам таксама на мусульман, цыган, людзей з псіхічнымі захворваннямі і наркаспажыўцоў.
І хаця гэтыя людзі рэальна падвяргаюцца моцнаму прыгнёту, і абараняць іх – справа патрэбная і высокародная, я паўтару сваё пытанне:
Хто абароніць інтарэсы большасці?
Відавочна, што большасць (а гэта сёння, гэта як і 100 год таму, наёмныя працоўныя), не пойдзе за тымі, хто не артыкулюе яе інтарэсы. І нават калі анархісты змогуць аб’яднаць пад сваімі сцягамі УСЕ вышэй згаданыя меншасці (чаго, аднак, не назіраецца), яны нават усе разам узятыя не здолеюць зрабіць рэвалюцыю. Проста таму што яны меншасць і складаюць чыста фізічна, мізэрны адсотак насельніцтва.
Так, пралетарыят інтэграваны ў Сістэму. Спажывецкае грамадства дала людзям ілюзію сэнсу жыцця, які палягае ў тым каб да наступлення смерці спажыць як мага болей тавараў і паслуг, сацыяльныя ліфты ў дэмакратычных дзяржавах дзейнічаюць куды лепей, чым 100 год таму. Некаторыя працоўныя спецыяльнасці даюць добры прыбытак.
Структура працоўнага класа моцна змянілася: стала меней завадскога пралетарыяту, болей прэкарных працоўных у сферы паслуг, самазанятых і фрылансераў, якія па марксісцкай тэрміналогіі ёсць «дробная буржуазія» але па факце займаюцца самаэксплуатацыяй на рынку працы і таму без усялякіх ваганняў мусяць быць прылічаныя да працоўных. Многія наёмныя працоўныя маюць досыць вялікі ўзровень жыцця.
Аднак усё гэта не адмяняе таго, што толькі людзі працы гэта тыя, хто па-сапраўднаму зацікалўены (ці тэарэтычна можа быць зацікаўлены) ў радыкальнай змене эканамічных і палітычных адносінаў. Таму што па-ранейшаму, як і 100 год таму, яны, ствараючы ільвіную долю прадуктаў і паслуг, атрымоўваюць крыхі ад таго, што атрымоўваюць уласнікі і іхняе начальства. Ствараючы ў гэтым свеце літаральна ўсё, яны застаюцца ў ім расходным матэрылам для акумулявання капіталу мізэрнай меншасцю.
Больш за тое, паўсюдна я бачу прыкметы таго, што рэвалюцыйныя рухі абездоленых самага рознага кшталту (ад завадскіх працоўных да самазанятых і беспрацоўных) паўстаюць з вялікай інтэнсіўнасцю і маюць усе падставы для радыкалізацыі.
Па-першае, маёмасная няроўнасць расце. Гэта адбываецца як у развітых краінах, так і глабальна. У 2018 годзе было падлічана, што маёмасць 50% бяднейшых жыхароў зямлі роўная маёмасці. 26 багацейшых міліярдэраў. Яшчэ ў 2009 годзе для такой раўнавагі спатрэбілася б 380 найбагацейшых. У ЗША 1% насельінцтва валодае 42% усёй маёмасці краіны. І гэтыя прапорцыі няспынна пагаршаюцца ў бок большай няроўнасці.
Па-другое, надзеі на знікненне наёмных працоўных як такіх і татальную аўтаматызацыю працы не спраўждваюцца. Наадварот, мы бачым імклівую пралетарызацыю самазанятых, вяртанне многіх вытворчасцяў з краінаў трэцяга свету назад у першы, узмацненне эксплуатацыі і ліквідацыю інстытутаў сацыяльнай дзяржавы амаль паўсюдна. Кліматычны, а зараз яшчэ і эпідэміялагічны крызіс, гэтаму імкліва спрыяюць.
Гэта выклікае амаль няспынныя паўстанні працоўных у аграмаднай колькасці краінаў. Самае апошняе: рух Жоўтых Камізэлек, буйныя пратэсты ў Чылі і Эквадоры. УСЕ яны пачаліся з-за эканамічнай няроўнасці.
Аднак якую ролю ў гэтых рухах іграюць анархісты? За рэдкімі выключэннямі – ніякую альбо мізэрную. Бо ўсе гэтыя гады былі сканцэнтраваныя на «акучванні» рознага кшталту меншасцяў. Аднак жа «свято место пусто не бывает» і сімпатыі працоўных з рознай ступенню паспяховасці захапляюць, у залежнасці ад краіны, правыя папулісты (факт што белы працоўны клас масава галасаваў за Трампа), альбо ісламісты (з каго вы думаеце складаецца сацыяльная база Братоў-мусульман і ІДІЛу на Бліжнем Усходзе?). Яны прапануюць для працоўнай большасці свае рашэнне, далёкае ад ідэалаў роўнасці і справядлівасці.
Што ж рабіць?
Я не хачу зараз наязджаць на Маркузе і Бардыяра, і атакаваць левых інтэлектуалаў. Яны жылі ў свой час і ў сваім кантэксце, і бачылі сітуацыю гэтак. Гэта нашая, а не іх, віна, што мы карыстаемся ідэйнымі напрацоўкамі 50-гадовай даўніны, замест таго, каб выбудаваць свой актуальны аналіз рэчаіснасці. Я ж хачу каб мы ўсе пачалі, урэшце, мысліць палітычнымі крытэрамі і зразумелі: калі мы ставім сваёй мэтай пабудову грамадства для працоўных, то мы мусім звяртацца да працоўных.
Як бы гэта цынічна не гучала, але турботу аб меншасцях трэба пакінуць спецыялізаваным групам: праваабаронцыам, ініцыятывам дабрачыннасці. Альбо, прынамсі, не рабіць яе сваёй галоўнай палітычнай лініяй. Не таму, што мы не любім гэтыя меншасці, а таму што нават калі ўсе яны стануць пад нашыя знамёны (чаго не было і не будзе, бо ані ЛГБТ ані бяздомныя апрыёры не маюць інтарэсу ў радыкальнай перабудове грамадства, акрамя таго гэта тыя яшчэ спецыфічныя людзі), іх ніколі не хопіць, каб апракінуць існуючы лад, не кажучы ўжо аб тым, каб пабудаваць нешта новае.
Няважна пад якой назвай, няважна у якой арганізацыйнай форме – анархізм мусіць вяртацца ў палітыку з выразнай праграмай пераўтварэнняў у інтарэсах працоўнай большасці. І чым раней мы гэта зробім, тым лепей.
Першае мая месцамі аб’явілі працоўным днём, усе масавыя святочныя мерапрыемствы адмянілі.
Бачыце як цікава – 9 мая у Лукашэнкі “гэта святое” і парад трэба правесці любым коштам. А вось Першым мая можна і паступіцца. Не святое. Хаця, здавалася б, абодва святы – савецкая спадчына.
Чаму так – сказаць цяжка. Лукашэнке ў галаву не залезеш. Аднак сімвалізм навідавоку: між святам, дзе таталітарная імперыя Усходу перамагла таталітарную імперыю Захаду, і святам працоўнага бунту, улада з савецкай ментальнасцю без ваганняў абрала першае.
«Человеческими жертвоприношениями руководили лидеры или священнослужители, в то время как жертвы выбирались среди более низких социальных классов, например, рабов или пленников».
На здымках вайсковыя лётчыкі зафіксавалі перасоўванні паветраных апаратаў, паходжанне якіх невядомае.
Заўсёды абураўся рэакцыі скептыкаў, якія не прызнаюць існавання з’яваў, якія (пакуль) не можа патлумачыць навука. Нямала часу правёў у спрэчках з такімі, у тым ліку па тэме НЛА . Ім кажаш: вось сведчанні відавочцаў, яны кажуць – “галюцынацыі”, вось відэаздымкі, яны кажуць – “мантаж”. Цэлыя лекцыі вучоных былі прысвечанымі таму, што ўсе НЛА гэта альбо дыскавідныя аблокі, альбо Вянера, альбо метэарыты, альбо спадарожнікі, альбо проста плод фантазіі відавочцы. Заўсёды здзіўляўся такому інтэлектуальнаму кансерватызму: не прызнаваць існавання таго, што не можаш вытлумачыць тут і зараз. Спроба штучна абмежаваць сваю карціну свету (калі мы не можам вытлумачыць гэтую з’яву, то яе і не існуе), як мне падаецца, растуць з уяўлення, што мы пра гэты сусвет ведаем не ўсё, то амаль усё. Замест таго каб сказаць: “ну так, ёсць такая фігня, аднак мы не ведаем што гэта такое”, казаць, што не, гэта ўсе вакол памыляюцца, гэтай фігні не існуе! Даволі самаўпэўнена, як па мне.
Канешне, не выклікае спрэчак, што многае з таго, што лічаць НЛА насамарэч – вытлумачальныя з’явы (памятаем, што ўсплеск паведамленняў пра НЛА адбыўся роўна пасля выхаду фантастычных фільмаў пра іншапланецян), таксама не лічу што НЛА абавязкова ёсць прышэльцы з космасу (ёсць мноства тэорый: аб’екты з паралельнага свету, вандроўнікі ў часе і г.д.). Аднак думаю што нам усім прыйшоў час зразумець, што мы пазналі толькі мізэрную частку рэчаіснасці. І калі ўжо такія кансерватыўныя інстытуцыі, як Пентагон прызнаюць існаванне невытлумачальных, з незямнымі характарыстыкамі лятаючых аб’ектаў,, то трэба перастаць ставіцца да навакольнага свету з такой снабісцкай самаўпэўненасцю.
п.п.с. Міністэрства абароны ЗША прызнала існаванне сакрэтнай праграмы па вывучэнню НЛА, якая скончылася 8 год таму.
п.п.п.с. Крыс Мелан, адзін з дарадцаў па бяспецы ў адміністрацыі Клінтана і Буша заявіў, што тэме НЛА не хапае даследванняў, бо “ніхто не хоча быць “хлопцам, апантаным прышэльцамі” (the alien guy) сярод бюракратаў нацыянальнай бяспецы, ніхто не хоча, каб яго высмеялі за прыцягванне ўвагі да тэмы” – вельмі прыкры прыклад таго, як інтэлектуальны кансерватызм і канфармізм тармозіць прагрэс і навуку.
Comments Off on Пентагон афіцыйна апублікаваў два відэа з НЛА
Если вы уже привыкли слушать подкасты, то советую вам Саундклауд-страничку российской правозащитной группы “Команда 29”. Есть у них хороший плейлист – “Маленький террор”, где рассказывается об историях борьбы спецслужб с инакомыслящими в РФ – всё из новейшей истории. Даёт неплохое понимание принципов работы полицейского государства.
Также полезно давать послушать тем, кто искренне считает, что “в России лучше”.
Сёння 34 гады Чарнобылю. Не буду вам нагадваць пра злачынствы савецкага рэжыму і распавядаць пра шкоду Астравецкай АЭС. Гэта скажуць больш дасведчаныя за мяне людзі. У мяне ж катастрофай на ЧАЭС звязаная асабістая гісторыя. Я нарадзіўся ў зоне, якая пацярпела ад катастроы на ЧАЭС, і па ўсіх законах нашай сацыяльнай (не) дзяржавы з’яўляюся носьбітам усялякіх льгот і прывілеяў. І вось у 2011-м годзе, калі яшчэ не скончыўся першы год майго зняволення, выходзіць амністыя, згодна з якой асуджаныя па менш цяжкіх артыкулаў (а мой быў менавіта такі), падпадаюць пад яе і падляжаць поўнаму вызваленню.
На волі мае бацькі патурбаваліся, сабралі ўсе неабходныя даведкі і нават дабіліся ўсталявання судом факту таго, што я нарадзіўся на тэрыторыі, пацярпелай ад аварыі на ЧАЭС. Па законе, без усялякіх “але” мяне мусілі вызваліць яшчэ ў чэрвені 2011-га. Для гэтага былі выкананыя ўсе умовы.
Аднак вызвалення не адбылося. Старшыня Гомельскага абласнога суда Людміла Міхалькова паспяшалася адмяніць усе рашэнні сваіх падначаленых і ў амністыі мне было адмоўлена. Так КДБ яшчэ раз паказала што яно ў нашай краіне галоўнае сярод галоўных, і што закон ён для ўсіх адзін а для ворагаў дзяржавы – іншы. А мне лёс намаляваў наперадзе яшчэ чатыры гады прыгодаў. Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя.
У нас сёння – рэгулярны (кожныя 2 тыдні) стрым перадачы “Радыкальны голас”. Рыхтуйцеся цікава правесці вечар: я раскажу, чым скончылася мая спроба выклікаць на дэбаты палітолага Яўгена Прэйгермана і аб пратэстах супраць лакдаўна па ўсім свеце.