На здымках вайсковыя лётчыкі зафіксавалі перасоўванні паветраных апаратаў, паходжанне якіх невядомае.
Заўсёды абураўся рэакцыі скептыкаў, якія не прызнаюць існавання з’яваў, якія (пакуль) не можа патлумачыць навука. Нямала часу правёў у спрэчках з такімі, у тым ліку па тэме НЛА . Ім кажаш: вось сведчанні відавочцаў, яны кажуць – “галюцынацыі”, вось відэаздымкі, яны кажуць – “мантаж”. Цэлыя лекцыі вучоных былі прысвечанымі таму, што ўсе НЛА гэта альбо дыскавідныя аблокі, альбо Вянера, альбо метэарыты, альбо спадарожнікі, альбо проста плод фантазіі відавочцы. Заўсёды здзіўляўся такому інтэлектуальнаму кансерватызму: не прызнаваць існавання таго, што не можаш вытлумачыць тут і зараз. Спроба штучна абмежаваць сваю карціну свету (калі мы не можам вытлумачыць гэтую з’яву, то яе і не існуе), як мне падаецца, растуць з уяўлення, што мы пра гэты сусвет ведаем не ўсё, то амаль усё. Замест таго каб сказаць: “ну так, ёсць такая фігня, аднак мы не ведаем што гэта такое”, казаць, што не, гэта ўсе вакол памыляюцца, гэтай фігні не існуе! Даволі самаўпэўнена, як па мне.
Канешне, не выклікае спрэчак, што многае з таго, што лічаць НЛА насамарэч – вытлумачальныя з’явы (памятаем, што ўсплеск паведамленняў пра НЛА адбыўся роўна пасля выхаду фантастычных фільмаў пра іншапланецян), таксама не лічу што НЛА абавязкова ёсць прышэльцы з космасу (ёсць мноства тэорый: аб’екты з паралельнага свету, вандроўнікі ў часе і г.д.). Аднак думаю што нам усім прыйшоў час зразумець, што мы пазналі толькі мізэрную частку рэчаіснасці. І калі ўжо такія кансерватыўныя інстытуцыі, як Пентагон прызнаюць існаванне невытлумачальных, з незямнымі характарыстыкамі лятаючых аб’ектаў,, то трэба перастаць ставіцца да навакольнага свету з такой снабісцкай самаўпэўненасцю.
п.с. адзін з відавочцаў таго НЛА, пілот Дэвід Фравар, упэўненена заяўляе: “той аб’ект ня з нашага свету”.
п.п.с. Міністэрства абароны ЗША прызнала існаванне сакрэтнай праграмы па вывучэнню НЛА, якая скончылася 8 год таму.
п.п.п.с. Крыс Мелан, адзін з дарадцаў па бяспецы ў адміністрацыі Клінтана і Буша заявіў, што тэме НЛА не хапае даследванняў, бо “ніхто не хоча быць “хлопцам, апантаным прышэльцамі” (the alien guy) сярод бюракратаў нацыянальнай бяспецы, ніхто не хоча, каб яго высмеялі за прыцягванне ўвагі да тэмы” – вельмі прыкры прыклад таго, як інтэлектуальны кансерватызм і канфармізм тармозіць прагрэс і навуку.