Entries Tagged 'Аб усім' ↓

Хорошо бы найти это древо, из которого он вместе с русскими растет, и срубить его нахрен.

 

Медузный харассмент

А знаете что самое противное в истории с Колпаковским и Медузой? То, что если бы харассмент совершил рядовой сотрудник издания, то его бы с моментально и с треском уволили. И безо всяких “отстранений до выяснения”. А еще сопроводили бы это увольнение разгромной статьей о том, как они борются с сексизмом и мачизмом, сорвав еще больше лайков и восторженных рукоплесканий от прогрессивной профеминистической публики.

Ну а если главред, то тут совсем другое дело. Ну вы же понимаете…

Это еще раз говорит о том, что проблема социальной справедливости – не в невоспитанных мужчинах, которые лапают женщин, и не в мифологемах вроде “токсичной маскулинности” а в отношениях власти и иерархии. Которые сильны настолько, что пропитывают в том числе и тех, кто считает себя очень прогрессивными.

У ПК-22 адбыўся бунт. Зараз гэта ўжо дакладна вядома.
 
У сувязі з гэтым – расказаў аб тым як выглядаюць турэмныя бунты і што неабходна для іх правядзення. А таксама аб тым, у чым паўдзельнічаў сам.

Два месяцы таму быў у Вілейцы ў гасцініцы. А там мала таго што вайфай па картках, дык яшчэ і пры падключэнні праз Белтэлекам нельга абраць беларускую мову. Ну я ім і накатаў скаргу ў кнігу скаргаў. І вось прыйшоў адказ.
 
Сім победіші!
 

Сёння 130 год са дня нараджэння Нестара Махно

Калі Нестара Махно хрысцілі, на папе загарэлася раса. Гэта не гістарычная лягенда, было насамрэч.

Аднойчы у горадзе, занятым РПАУ(м) Махно пабачыў антысеміцкія ўлёткі. Вызваў аднаго са сваіх камандзіраў, хто быў галоўным па прапагадзе. Запытаўся, што гэта яшчэ такое. Той адказаў, што аўтар улётак – ён. Махно расстраляў яго на месцы.

У пераважнай большасці баёў Махно ішоў на самым перадзе з шашкай, і біўся ў самай крывавай гушчы. Быў паранены шмат разоў, не раз быў пры смерці. “Я в бой бросался с головой, пощады не прося у смерти” – напісаў у адным са сваіх вершаў. Гэта была не метафара.

Дзяржава, хворая шызафрэніяй

[ENGLISH FOLLOWS]
 
Калі Міністэрства працы лічыць, што “ідэалы кастрычніцкай рэвалюыцыі” гэта правільна, то чаму Міністэрства ўнутраных спраў карае за надпіс “Class War” (“Класавая вайна”) на шапцы?
 
_______________
A state, suffering from schizophrenia
 
If Ministry Of Work thinks that “Ideals of October revolution” are right, so why Ministry of Internal affairs punishes people for “Class War” patches on a sock cap?
 
(heading here says: Ministry of Work approves the importance of ideals of the October Revolution)
 

Заўважыў пад старымі відосамі на ютубе стала папулярна пісаць “Кто из 2018” альбо з нейкага іншага нядаўняга году. Гэта маркер таго, што інтэрнэт набывае сваю гістарычнасць. А калі шчэ ўсведаміш, што ўжо скончылі школу тыя, хто НЕ ПАМЯТАЕ, якім быў свет без інтэрнэту…

Взрыв в Архангельске совершил анархист?

Если информация правдивая, и не вброс, то вот он – первый анархист-смертник за всю новейшую историю бСССР.

Вечная память погибшему. А товарищам из России, видимо, придеться готовиться к еще большему аду.

Я і БРСМ

#загонбрсм

У маей школе класнай кіраўніцай была жанчына па фаміліі Падрубная – вялікая аматарка рускай літаратуры (якую яна і вяла) і вельмі дэманстратыўная інтэлігентка.

З ёй у мяне звязана шмат гісторый: і калі ў 8-м класе я заявіў што я анархіст, яна даказвала мне і маім аднакласнікам што праз некалькі год я “перабешусь” і стану нармальным (сёння б на такога школьніка ўжо б ГУБАЗіК вызвалі =); фактычна выгнала мяне з дзіцячага лагеру дзе мы з класам адпачывалі летам (парушаў дысцыпліну); а аднойчы ўвогуле ўдарыла мяне за публічнае непадпарадкаванне.

Зараз яе няма ў жывых, памерла каля 50-ці ад раку.

Звязана з ей і БРСМаўская гісторыя. Пяты клас. 2000-ы год. Да нас прыйшла агітатарка, расказваць якія шматлікія бонусы у нас будуць ад уступлення. Казала “У нас проводится школа лидера!” (“школа пидера?!” -пачулася з задніх шэрагаў пад дружных рогат). Але без усялякага ціску. Падрубная ж няўстанна дадавала – без сяброўства ў БРСМ у ВНУ не паступіце! Вядома, гэта было хлусней.

У выніку з усяго класа ўступіла менш за палову. Адна дзяўчына, у якой бацька быў бізнесмен, сказала што ен ей наўпрост забараніў “связываться со сраными коммунистами”.

Вось так неабачліва выкладзі суворую фотку ў фэйсбуку))