Калі Нестара Махно хрысцілі, на папе загарэлася раса. Гэта не гістарычная лягенда, было насамрэч.
Аднойчы у горадзе, занятым РПАУ(м) Махно пабачыў антысеміцкія ўлёткі. Вызваў аднаго са сваіх камандзіраў, хто быў галоўным па прапагадзе. Запытаўся, што гэта яшчэ такое. Той адказаў, што аўтар улётак – ён. Махно расстраляў яго на месцы.
У пераважнай большасці баёў Махно ішоў на самым перадзе з шашкай, і біўся ў самай крывавай гушчы. Быў паранены шмат разоў, не раз быў пры смерці. “Я в бой бросался с головой, пощады не прося у смерти” – напісаў у адным са сваіх вершаў. Гэта была не метафара.