Entries Tagged 'Аб усім' ↓

ГУБАЗіК крэатывіць

Ужо і фэйкавыя аккі ў ВК ад імя анархістаў стваралі. І лагер у Крупках накрывалі, і ў каментах срачі развадзілі. Зараз пайшлі яшчэ далей. Наста Лойка сабралася са сваімі знаёмымі з антыфа папіць гарбаты – а ім праз афіцыянта такі аркушык падкінулі. Бедункевіч, пэўна, разлічвае, што Мікалай Мікалаевіч зацэніць ягоны крэатыў в і выпіша прэмію 🙂

Дарэчы, “ананісты” гэта фірмовы жарт аднаго з мусароў якія мяне адводзілі ў лес “паразмаўляць” падчас накрыцця лагеру ў Крупках. Карацей у іх там, відаць, зусім невялічкая туса інтэлектуалаў з 3-га ўпраўлення.

Піша Наста Лойка

“Ня ведаю, пра што канкрэтна гэты пост. Спачатку было вельмі сьмешна, а потым стала сумна і нават трошкі трывожна.
Магчыма пра тое, як “эфэктыўна”(?) ці крэатыўна (?) працуюць нашыя дзяржаўныя ворганы? Ну я думаю, вы самі ведаеце.
Магчыма, пра цяжкасьці праваабарончай дзейнасьці ў Беларусі.
Магчыма, пра ціск на праваабронцаў.
Карацей.
Я ўжо 10 гадоў займаюся правамі чалавека. І так атрымалася, што я дапамагаю ці ўлажу ў дапамогу розным уражлівым групам. Спачатку гэта былі актывісты_кі (розныя), потым – замежнікі_цы, часам кансультую людзей з ЛГБТК+ супольнасьці, упісваюся ў жаночыя антыдыскрымінацыйныя рухі і г.д. Мяне нават намінавалі на прэмію Беларускі Нацыянальны Моладзевы Савет – РАДА у намінацыі “Вечны рухавік” (ня першы год кудысьці намінуюць і нічога не даюць потым хіхі).
Дык вось працягваю. Але вы напэўна ведаеце, што за любымі праактыўнымі людзьмі сочаць, кантроляць, калі трэба – бьюць па ручках і г.д. Ну і за праваабаронцамі звычайна сочыць спэцыяльны аддзел КДБ, які інфу зьбірае, але самі моцна не праяўляюцца, мо толькі на вобшуках якіх.

А тут я стала актыўна кансультаваць яшчэ адну ўражлівую групу – анархістаў_к і антыфашыстаў_к. І цікавіцца, што там у нас з экстрэмізмам. Мы нават з рабяткамі зрабілі старонку з тэматычнай інфой, там можна папрасіць кансультацыю, пачытаць даклад і парады ў тг-канале (http://pdby.tilda.ws/).
Я, канешне, лічу, што я нічога кепскага не раблю. Больш за тое, Дэклярацыя аб праваабаронцах мне гэта ўсё легальна дазваляе (беларускія законы не заўжды адпавядаюць, але я ведаю пра прыярытэт).

Але канкрэтна гэтую групу кантроліць прыўкрасны ворган – ГУБАЗіК – Галоўнае ўпраўленьне барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй. Яны знакамітыя сваімі па-за праўнымі мэтадамі працы і
татальнай беспакаранасьцю.

І што адбываецца: спачатку ўпершыню ў мяне ў жыцьці нам сарвалі прэзэнтацыю дакладу тэматычнага. А сёньня вось сустрэлася сачку папіць і пагаварыць пра тэндэнцыі – і нам падкінулі такую вось паперку праз афіцыянта ў кавярні.

Краткія высновы: 1) з пунктуацыяй у іх так сабе; 2) заняцца ім яўна няма больш чым (няма, відаць, сапраўдных злачынцаў); 3) ёсьць што яшчэ павесіць на сьцену над ложкам.
Візытоўкі я даклала, канешне, нам толькі паперку з тэкстам падкінулі.

*Зараз пытаньні ў залю*:
1. Ці падкідвалі вам ворганы што такое? Можаце падзяліцца? Выставу замуцім. Фоткі можна ў камэнты;
2. Патлумачце, што азначае “нармальная праца”, а тое я рэальна туплю.

З.Ы. Забылася. спачатку думалі напсіаць атветачку і падкінуць на Рэвалюцыйную 3, але пост у фб неяк больш цывілізавана)))”



Беларускі анарха-фронт (БАФ), 2001-2005

Беларуская анархісцкая арганізацыя. Упершыню публічна заявіла пра сябе 7 лістапада 2001 года, прыйшоўшы ў колькасці 10 чалавек пад чорным сцягам на мітынг камуністаў. Спрэчка з чырвонымі скончылася выклікам АМАПу.

Удзельнічала ў сацыяльных канфліктах (пратэсты супраць вырубкі Севастопальскага скверу,) а таксама акцыях прамога дзеяння (выпусцілі цэлы мех макрыц і кузурак ва ўсіх Макдональдсах Мінска, паралізаваўшы на пэўны час іх дзеянне).

Скончыла свае існаванне 13 лютага 2005 года, поўным складам увайшоўшы ў новаствораную арганізацыю “Автономное Действие – Беларусь”.

Пачакайце-пачакайце, вы што сур’ёзна?

То бок калі маладога хлопца на камеру прынізіла быдла ў форме, прымусіўшы выбачацца перад бронзавым істуканам, калі яны паказалі гэта на ўсю краіну з падтэкстам: “ДА, МЫ МОЖАМ І НАМ ЗА ГЭТА НІЧОГА НЕ БУДЗЕ”, вы замест таго каб выходзіць на мітынг ля МУС, прыехаць да гэтага помніку з пад’ёмным кранам і знесці яго нахер, ці на крайняк падысці і даць яму поўху, засняць публічна і выкласці ў сябе, вы запускаеце іранічны флэшмобік #простипамятник дзе тыпу просіце прабачэння ў іншых помнікаў, як быццам гэта вельмі смешна?

То бок калі трэба ірваць, гневацца, пратэставаць і прымусіць дрыжаць вылюдкаў у форме, вы хіхікаеце і посціце ў сябе смешныя фотачкі, пераводзіце ўсе ў жарт?

Скажыце мне людзі, вы дэбілы? ВЫ ДЭБІЛЫ? Без жартаў, тыя хто гэта робіць, вы заслугоўваеце не аднаго, а 10 Шуневічаў у сябе на шыі а звыш таго – барскі бот у сябе на твары.

Здрада? Не, заканамернасць
 
Калі ты ў ліку першых зразумеў, што трэба рабіць, каб насуперак скарачэнню падтрымкі з Захаду, працягваць атрымоўваць гранты.
(фота Мая краіна Беларусь)
 
А памятаеце як гэтыя людзі, прынамсі той што злева, велі вас на Плошчу? Як казалі пра злачынны рэжым? Як абяцалі перамены?
 
Выснова адна: толькі самаарганізацыя. Ніякай веры палітыкам. Ніякага даверу тым, хто прагне ўлады. Ваяваць трэба за змены, за знішчэнне старых інстытутаў і выбудову новых, а не за змену асоб ва ўладных крэслах!
 
Калі не засвоім гэты ўрок, яшчэ доўга будзем хадзіць пад дубінкі дзеля таго каб вось гэтыя вось потым ішлі на “кампрамісы” і “дыялогі”.

В беларуской милиции работает озверевшее от собственной безнаказанности быдло

Меня всегда интересовало, если вы такие герои, какого же черта пропихиваете закон, запрещающий вас фотографировать? Нечем гордиться, а? Если вы считаете свое ремесло достойным, почему же одеваетесь в штатское во время задержаний? А не в свои почетные мундиры? Если вы – защитники общества, чего же прячетесь от этого общества, как крысы? Почему отключаете комментарии к своим видео на Ютубе)?

Ответов у вас нет, и быть не может. Вы просто сборище ничтожеств, наделенных властью.

Малодушные извиняются за символические жесты вроде плюхи вашему бронзовому идолу, на который вы во главе с Шуневичем молитесь. Типа “неуважение к милиции”. Ну когда уже до вас дойдет, что вас, нечистей, не за что уважать?

https://euroradio.fm/milicyyanty-prymusili-minchuka-prasic-prabachennya-u-skulptury-garadavoga-videa

Тімура Муцураева ведаюць усе. А вось іншы бард-змагар, Імам Алімсултанаў, вядомы куды меней, хаця ягоны ўклад у гераізацыю чачэнскага супраціву як мінімум не меньшы. Амаль забытым ён аказаўся проста таму, што не дажыў да лічбавай эпохі, расстраляны наймітамі імперыі 22 гады таму падчас гастроляў у Адэсе. Аднак такіх як ён не варта забываць.

 

Кек, вось вам і вышыванкі, вось вам і беларуская мова ў афармленні

 
Калі ты круты вышываначнік, тыпу ўвесь такі нацыянальны і беларускі, але занадта сцыклівы. каб змагацца з Лукашэнкам, то можна пазмагацца хаця б з геямі.
 

 

В Чечении — Джихад.
Из года в год
Мой каждый день становится Шахидом…
Русня как Голиаф, а мой народ
Мне видится воинственным Давидом.
А Голиафа победил Давид,
Что чётко подтверждается Кораном…
Русне мою Чечню не задавить
И не сковать своим коварным планом!

Гэтыя радкі чачэнскага паэта Алвадзі Шахіева абраў эпіграфам для сваей кнігі іншы чачэнскі паэт і пісьменнік, Зелімхан Яндарбіеў, былы лідар Вайнахскай дэмакратычнай партыі і прэзідэнт ЧРІ. Аб’яўлены Расіяй “міжнародным тэрарыстам” ён быў забіты дыверсантамі ГРУ ў Катары ў 2004 годзе.

У бліжэйшыя дні чакайце на Новым Часе працяг цыклу маіх артыкулаў аб славутых змагарах чачэнскай зямлі.

Папярэднія артыкулы:

https://novychas.by/zamezza/amal-czverc-stahoddzja-kostkaj-u-horle

https://novychas.by/zamezza/basaeu-vaszaja-velikaruskaja-mara-sedzjaczy-pa

https://novychas.by/asoba/kozny-czaczenec-heneral-ja-tolki-miljon-pers

https://novychas.by/zamezza/jaho-bajalasja-rasija

https://novychas.by/asoba/dyktatar-hor

Пасля апошняга канфлікту влогера Nexta з БТ вельмі натхнўся ягонымі працамі.
 
Каласальны рост трат на бюджэт тэлебачання ў 2019 годзе, шалёны, пераслед блогераў і “экстрэмістаў”, новы закон аб СМІ, блакіроўкі сайтаў і старонак у сацсетках – гэта ўсе часткі адзінай стратэгіі дзяржавы па вяртанню сабе манаполіі на СМІ. Бо ў сакавіку 2017 улада зразумела – гэтая манаполія страчаная. Магчымыя наступствы – відавочныя.
 
Але ці магчымае ўжо вяртанне гэтай манаполіі ў Беларусі? Пакуль адказу ў мяне няма, але схіляюся да таго, што немагчымае.
 

У Сектары Газа ідзе бойня. Прычына – спроба Ізраіля правесці спецаперацыю на тэрыторыі Сектара. Спроба аказалася няўдалай. Зараз ХАМАС помсціць, выпускаючы па Ізраілю самаробныя ракеты. Ізраіль у адказ бамбіць Сектар – самы густанаселены рэгіён на планеце. На сёння 13 палестынцаў забіта. Сярод ізраільцян забітых няма.