Беларуская анархісцкая арганізацыя. Упершыню публічна заявіла пра сябе 7 лістапада 2001 года, прыйшоўшы ў колькасці 10 чалавек пад чорным сцягам на мітынг камуністаў. Спрэчка з чырвонымі скончылася выклікам АМАПу.
Удзельнічала ў сацыяльных канфліктах (пратэсты супраць вырубкі Севастопальскага скверу,) а таксама акцыях прамога дзеяння (выпусцілі цэлы мех макрыц і кузурак ва ўсіх Макдональдсах Мінска, паралізаваўшы на пэўны час іх дзеянне).
Скончыла свае існаванне 13 лютага 2005 года, поўным складам увайшоўшы ў новаствораную арганізацыю “Автономное Действие – Беларусь”.