Пасля апошняга канфлікту влогера Nexta з БТ вельмі натхнўся ягонымі працамі.
 
Каласальны рост трат на бюджэт тэлебачання ў 2019 годзе, шалёны, пераслед блогераў і “экстрэмістаў”, новы закон аб СМІ, блакіроўкі сайтаў і старонак у сацсетках – гэта ўсе часткі адзінай стратэгіі дзяржавы па вяртанню сабе манаполіі на СМІ. Бо ў сакавіку 2017 улада зразумела – гэтая манаполія страчаная. Магчымыя наступствы – відавочныя.
 
Але ці магчымае ўжо вяртанне гэтай манаполіі ў Беларусі? Пакуль адказу ў мяне няма, але схіляюся да таго, што немагчымае.