Ужо і фэйкавыя аккі ў ВК ад імя анархістаў стваралі. І лагер у Крупках накрывалі, і ў каментах срачі развадзілі. Зараз пайшлі яшчэ далей. Наста Лойка сабралася са сваімі знаёмымі з антыфа папіць гарбаты – а ім праз афіцыянта такі аркушык падкінулі. Бедункевіч, пэўна, разлічвае, што Мікалай Мікалаевіч зацэніць ягоны крэатыў в і выпіша прэмію 🙂
Дарэчы, “ананісты” гэта фірмовы жарт аднаго з мусароў якія мяне адводзілі ў лес “паразмаўляць” падчас накрыцця лагеру ў Крупках. Карацей у іх там, відаць, зусім невялічкая туса інтэлектуалаў з 3-га ўпраўлення.
Піша Наста Лойка
“Ня ведаю, пра што канкрэтна гэты пост. Спачатку было вельмі сьмешна, а потым стала сумна і нават трошкі трывожна.
Магчыма пра тое, як “эфэктыўна”(?) ці крэатыўна (?) працуюць нашыя дзяржаўныя ворганы? Ну я думаю, вы самі ведаеце.
Магчыма, пра цяжкасьці праваабарончай дзейнасьці ў Беларусі.
Магчыма, пра ціск на праваабронцаў.
Карацей.
Я ўжо 10 гадоў займаюся правамі чалавека. І так атрымалася, што я дапамагаю ці ўлажу ў дапамогу розным уражлівым групам. Спачатку гэта былі актывісты_кі (розныя), потым – замежнікі_цы, часам кансультую людзей з ЛГБТК+ супольнасьці, упісваюся ў жаночыя антыдыскрымінацыйныя рухі і г.д. Мяне нават намінавалі на прэмію Беларускі Нацыянальны Моладзевы Савет – РАДА у намінацыі “Вечны рухавік” (ня першы год кудысьці намінуюць і нічога не даюць потым хіхі).
Дык вось працягваю. Але вы напэўна ведаеце, што за любымі праактыўнымі людзьмі сочаць, кантроляць, калі трэба – бьюць па ручках і г.д. Ну і за праваабаронцамі звычайна сочыць спэцыяльны аддзел КДБ, які інфу зьбірае, але самі моцна не праяўляюцца, мо толькі на вобшуках якіх.
А тут я стала актыўна кансультаваць яшчэ адну ўражлівую групу – анархістаў_к і антыфашыстаў_к. І цікавіцца, што там у нас з экстрэмізмам. Мы нават з рабяткамі зрабілі старонку з тэматычнай інфой, там можна папрасіць кансультацыю, пачытаць даклад і парады ў тг-канале (http://pdby.tilda.ws/).
Я, канешне, лічу, што я нічога кепскага не раблю. Больш за тое, Дэклярацыя аб праваабаронцах мне гэта ўсё легальна дазваляе (беларускія законы не заўжды адпавядаюць, але я ведаю пра прыярытэт).
Але канкрэтна гэтую групу кантроліць прыўкрасны ворган – ГУБАЗіК – Галоўнае ўпраўленьне барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй. Яны знакамітыя сваімі па-за праўнымі мэтадамі працы і
татальнай беспакаранасьцю.
І што адбываецца: спачатку ўпершыню ў мяне ў жыцьці нам сарвалі прэзэнтацыю дакладу тэматычнага. А сёньня вось сустрэлася сачку папіць і пагаварыць пра тэндэнцыі – і нам падкінулі такую вось паперку праз афіцыянта ў кавярні.
Краткія высновы: 1) з пунктуацыяй у іх так сабе; 2) заняцца ім яўна няма больш чым (няма, відаць, сапраўдных злачынцаў); 3) ёсьць што яшчэ павесіць на сьцену над ложкам.
Візытоўкі я даклала, канешне, нам толькі паперку з тэкстам падкінулі.
*Зараз пытаньні ў залю*:
1. Ці падкідвалі вам ворганы што такое? Можаце падзяліцца? Выставу замуцім. Фоткі можна ў камэнты;
2. Патлумачце, што азначае “нармальная праца”, а тое я рэальна туплю.
З.Ы. Забылася. спачатку думалі напсіаць атветачку і падкінуць на Рэвалюцыйную 3, але пост у фб неяк больш цывілізавана)))”