У Сектары Газа ідзе бойня. Прычына – спроба Ізраіля правесці спецаперацыю на тэрыторыі Сектара. Спроба аказалася няўдалай. Зараз ХАМАС помсціць, выпускаючы па Ізраілю самаробныя ракеты. Ізраіль у адказ бамбіць Сектар – самы густанаселены рэгіён на планеце. На сёння 13 палестынцаў забіта. Сярод ізраільцян забітых няма.