Entries Tagged 'Аб усім' ↓
May 23rd, 2019 — Аб усім, Бягучыя навіны, Палітыка
Вельмі шкада, што цыгане ў Беларусі настолькі забітыя і маргіналізаваныя, што не здолелі арганізавацца на вулічную акцыю пратэста. Прынамсі я б такую падтрымаў без малейшага роздуму.
Аднак яшчэ больш цікава другое. На наступны дзень пасля забойства ДАІшніка стала вядома, што ў Лунінцы ў пастарунку менты забілі насмерць мужчыну.
Яшчэ праз некалькі дзён у выніку нацыянальнай зачысткі загінула цыганская жанчына: у выніку стрэса адарваўся тромб.
Дзе ж вы, плакальшчыкі па забітаму менту? Вы ж крычалі, што для вас “важная смерць кожнага беларуса”, то чаму ж тады ня бачна вашых каментараў і абурэння?
Ау, незалежныя СМІ, дзе “афіцыйныя спачуванні” на вашых сайтах?
Ау, “неабыякавыя грамадзяне”, што ж вы не збіраеце грошы сям’і памерлай цыганкі? У яе, між іншым чацвёра дзяцей. І ім, акрамя іншага, патрэбная і псіхалагічная дапамога, бо калі табе 13-гадоваму быдла ў масцы прыстаўляе ствол да галавы – гэта запомніцца да канца жыцця.
Пакуль вы, спадарства, не вытравіце з сябе комплекс раба, для якога смерць “государева человека” – большая трагедыя, чым смерць шараговага грамадзяніна – на перамены разлічваць не варта.
May 20th, 2019 — Аб усім, Бягучыя навіны, Палітыка
1. Патаповіча забіў хтосьці занадта важны, каб яго можна было пакараць. На карысць гэтай версіі кажа тое, як дэманстратыўна і бясстрашна было здзейснена забойства.
2. Менты пабачылі што справа – рэальны і стоадсоткавы “вісяк”, таму, каб не ганьбіцца тым што ніколі не змогуць знайсці забойцу, вырашылі выдумаць такую дэбільную версію. Па прынцыпу “лепш схлусіць, чым паказаць, што мы не ўсемагутные”.
Увогуле канешне ў інфармацыйным плане дзяржава села ў чарговую лужыну. Уся краіна пабачыла, што ён быў у кайданках за спіной, і з прастрэленым пахам, а гэтыя зараз высоўваюцца і з сур’езным выразам твару кажуць пра суіцыд. Як быццам лічаць усіх за ідыётаў.
Хоць нейкі пазітыўны выхлап з гэтай гісторыі: давер да міліцыі і яе словаў зараз упадзе ніжэй за плінтус. Будзе як з выбухам у метро, калі нягледзячы на шалёную прапаганду па ТБ, бОльшая частка краіны так і не паверыла ў афіцыйную версію. Ну і настроілі не менш за 30 000 беларускіх цыган супраць сябе – усур’ёз і надоўга.
p.s. СК працягвае адпальваць, у марных спробах рэанімаваць давер грамадства:
“Брюк на нем было, потому что они сожжены с помощью жидкости для розжига. По версии следствия, погибший сделал это намеренно.”
Апошняя думка чалавека перад суіцыдам: ці не спаліць мне свае штаны?
Пачакайце, хутка акажацца што і цыганы самі сябе збівалі.
May 12th, 2019 — Аб усім, Бягучыя навіны, Палітыка
#яэкстрэміст #яэкстремист
Факт ёсць факт: дзяржава – злодзей
Гвалтаўнік, і кат, і вор
Ад яе, аднак, у народзе,
Добры сродак ёсць:

April 30th, 2019 — Аб усім, Палітыка
Сям’я, сутыкнуўшыся з несправядлівасцю з боку дзяржавы, вырашыла змяніць лад жыцця, пераехала на вёску і звяла кантакты з уладай да мінімуму. Зараз жывуць натуральнай гаспадаркай, самаадукоўваюцца і даюць інтэрвью журналістам.
Заўсёды натхняюць вось такія прыклады стыхійнага анархізму сярод людзей. Лічу вельмі важным што людзі, нават не маючы навуковых ступеняў і не падпісваючыся пад аніякія палітычныя двіжухі, змаглі зрабіць выснову: «государство — форма организованного насилия над человеком». Змаглі яны – змогуць і іншыя.
April 25th, 2019 — Аб усім
Увогуле прастытуцыю, як і пытанне абортаў, я адношу да шэрагу шматскладных маральных дылем. Гэта такія складаныя пытанні, дзе сутыкаюцца самыя базавыя чалавечыя патрэбы. Ад таго кожны бок абараняе сваю пазіцыю з такой шалёнай стойкасцю – бо яна яму, сапраўды, баліць.
Доўга разважаў і я: перш за ўсе з пазіцыі справядлівасці і сацыяльных\біялагічных прычын прастытуцыі.
Найперш варта прызнаць, прастытуцыя – зло. Як і любая наёмная праца. Гэта есць нішто іншае, як здача свайго цела ў арэнду іншаму чалавеку для карыстання. Аднак у прастытуцыі ёсць яшчэ і маральны аспект. Паколькі сэкс у прынцыпе, ад прыроды, есць праява чалавечых пачуццяў і любові, то здаючы сваё цела ў арэнду, чалавек прафаніруе любоў як такую, як бы імітуе пачуцці. Гандлюе нечым інтымным і сакральным.
Адсюль і расце пагардлівае стаўленне да прастытуцыі як прафесіі. Таму прастытутка гэта абраза (у футбольных фанатаў так, напрыклад, называюць людзей, якія заўзелі спачатку за адзін клуб, потым за другі). Вы ж не станеце паважаць чалавека, які з вамі сябруе, пакуль у вас есць грошы? Альбо кажа вам кампліменты згодна з тарыфнай сеткай?
Гэта яшчэ адна прычына, чаму прастытуцыя – кепская з’ява, якая вядзе да маральнай дэградацыі перш за ўсе саміх прастытутак.
Аднак давайце паглядзім праўдзе ў вочы: назавіце мне хоць адну дзяржаву, дзе прастытуцыя была б пераможаная. Наколькі я ведаю, такіх няма. Пакуль ёсць грошы і маёмасная няроўнасць, заўсёды будзе прапанова – жанчыны, гатовыя прадаць сябе дзеля набыцця прэстыжных рэчаў, альбо з-за галечы. І будзе попыт: мужчыны, якія разглядаюць жанчыну як тавар для задавальнення сваіх патрэбаў, і мужчыны, якія не могуць атрымаць сэкс, паколькі недастаткова прывабныя для жанчын.
Жанчыны любяць разважаць пра псіхалагічныя і сацыяльныя прычыны, якія штурхаюць жанчын на прастытуцыю. Аднак калі задаецца пытанне “А якія прычыны штурхаюць мужчын карыстацца паслугамі прастытутак?”, замаўкаюць. Якая розніца? Альбо даюць універсальны адказ: “патрыярхат!”.
Рэчаіснасць нашмат складанейшая. Выкажу здагадку, падмацаваную жыццёвыі назіраннямі, што большасць мужчын, якія здымаюць прастытутак гэта тыя, хто не можа атрымаць сэкс забесплатна: сарамлівыя, маўклівыя, непапулярныя ў кампаніях, інтраверты і г.д. І большасць – упэўнены – небагатыя. Бо калі ў цябе шмат грошай то табе не трэба заказваць прастытутак, з жаночай увагай у цябе і так усё будзе ок. У мяне есць некалькі знаёмых: звычайных хлопцаў 25-30 год, фізічна нармальных, без яркавыражаных заганаў, не дуракоў, не адмарозкаў, адукаваных, разумных, у якіх не было дзяўчын… па 7-10 год. Прычына простая: яны нідзе не тусуюцца, не ўмеюць знаёміцца, не ўпэўненыя ў сабе. Карацей не маюць неабходных сацыяльных навыкаў для таго, каб атрымаць сэкс. Ведаеце, мне вельмі цяжка асудзіць іх за тое што яны для задавальнення сваіх базавых патрэбаў скарыстаюцца паслугамі прастытутак.
А згодна са шведскай мадэллю іх трэба караць – штрафаваць ці саджаць у турму? І як там у шведскай мадэлі з пакараннем жанчын, якія карыстаюцца паслугамі прастытутаў?
І яшчэ пра крывадушнасць любых спробаў паставіць прастытуцыю па-за законам. Канешне, можна забараніць сайты інтым-паслуг і ганяць дзяўчын, якія стаяць на панэлі, як і іх кліентаў. Але, прабачце, калі дзяўчына гатовая спаць з хлопцам, які купіць ёй некалькі кактэйляў у клубе? А калі дзяўчына прасейвае ўхажораў праз фінансавае сіта? А калі ў адкрытую кажа «Я не буду сустракацца з мужчынай які зарабляе менш чым … у месяц»? А такімі таварна-рынкавымі адносінамі прапітанае ЎСЁ нашае грамадства, уся культура. Гэта адбываецца паўсюдна. Не лічу перабольшваннем сказаць, што фармат “сэкс за грошы” гэта стандарт адносінаў мужчынаў і жанчынаў у сённяшнім грамадстве. Проста ён прысыпаны сацыяльнымі нормамі і рытуаламі, і таму выглядае нормай. Жанчыны абіраюць сэксуальны аб’ект па статусу (ранг у грамадстве+грошы), мужчыны – па знешніх прыкметах (прыгажосць+маладосць). На гэта ёсць глыбінныя біялагічныя і сацыяльныя перадумовы, якія ніякім законам не адменіш.
Гэта не форма прастытуцыі? І што, ў Швецыі гэтага няма? Ніколі ў жыцці не паверу. Дык як гэта яны адну прастытуцыю забараняюць а іншая квітнее – ледзь прыкрытая сацыяльнымі рытуаламі?
Яшчэ, спадарыні феміністкі могуць у мяне ў чарговы раз кінуць камянямі але я НЕ ВЕРУ ў тое што прастытуцыя гэта заўсёды гвалт над жанчынамі, і ў створаны вобраз “няшчаснай жанчыны-прастытуткі, якую на такую працу штурхнулі сацыяльныя ўмовы і патрыярхат”. Зноў жа, гэта калі казаць пра нашыя ўмовы, а не пра краіны трэцяга свету, дзе і сэксуальная рабства і іншы трэш адбываецца. Аднак у краінах Еўропы такі вобраз не адпавядае рэчаіснасці. Пераважная большасць жанчын займаецца прастытуцыяй не таму што ім няма чаго есці, ці няма дзе жыць, а таму што для іх гэта самы хуткі і адносна лёгкі метад заробку. Вучыцца не трэба, аплата адразу па факце, узровень аплаты працы – непараўнальны з іншымі наёмнымі працоўнымі. Хуткія грошы. Чаму б не?
І ў гэтых умовах пакуль я сапраўды бачу легалізацыю меншым злом. Яна, прынамсі, дае жанчынам на гэтай прафесіі мінімальныя прававыя і сацыяльныя гарантыі.
Мне даводзілася сустракацца з прастытуткамі ўжывую, а таксама чуць апавяданні іх сяброў\знаёмых. Ні адна з іх не стала такой таму што не было што есці. Яны займаюцца сэксам за грошы, бо хочацца фірмовыя майткі вядомага брэнду, новы смартфон і вандроўку ў Эміраты. І яны іх атрымоўваюць. Вы хочаце каб я такога чалавека палічыў “ахвярай”? Сур’ёзна? У кожнага чалавека есць права на свядомы выбар. І калі яны зрабілі свой выбар у бок такога заробку, я не лічу што дапушчальна прысвойваць ім статус ахвяр нейкага ўяўнага “патрыярхату”. І тым больш – прысвойваць іхнім кліентам статус злачынцаў.
Таму для мяне прастытуцыя гэта хутчэй пытання маралі. Маралі капіталістычнага грамадства, дзе ўсё купляецца і ўсе прадаецца (у тым ліку чужыя целы і сурагат любові). І гэтая агідная з’ява будзе пераможаная толькі тады, калі будзе пераможаны культ грошай і інстытут наёмнай працы. Да гэтага ж, колькі не змагайся і не крыміналізуй\легалізуй – нічога не зменіцца.
April 25th, 2019 — Аб усім
Нагадваю, што я есць яшчэ і ў Інстіке. Там пішу ў асноўным “за жыццё” – уражанні з вандровак, пабачанае ў горадзе, думкі аб надзённым. Ну і няшныя фотачкі, куды ж без іх ) Падпісвайцеся, не саромейцеся.
April 23rd, 2019 — Аб усім, Палітыка
Вярхоўны суд прызнаў кадры з выпуску Маскі шоў 1999 году “прапагандай нацызму”. Штош…
April 23rd, 2019 — Аб усім, Бягучыя навіны, Палітыка
Три тысячи шестьсот (да, 3600) человек в России в 2018 году привлечены к административной ответственности за публикацию свастики (и другой запрещенной символики, типа ИГИЛ и пр.) и сведений, включенных в Перечень экстремистских материалов. Все они на год лишаются пассивного избирательного права, ставятся на учет как экстремисты, за ними начинают следить Центры Э и ФСБ, сообщает Павел Чиков.
Добавим к этому, что людям, внесенным в РФ в список “экстремистов и террористов” блокируются банковские счета, их никто не хочет брать на работу.
К такому образцу “борьбы с экстремизмом” стремятся беларуские карательные службы. Для них это выгодно: с одной стороны, демонстрируют свою незаменимость усатому Пахану, с другой – растёт штат, сыплются премии, звания и награды.
Чтобы не допустить повторения у нас российского ада, в феврале я начал флэшмоб #яэкстремист – в рамках широкой кампании в защиту свободы слова. В флэшмобе приняло участие уже 36 человек. Вы можете поддержать флэшмоб, помочь нам поставить заслон государственному беспределу. Как это сделать – читайте тут.
#яэкстрэміст
April 20th, 2019 — Аб усім, Аналітыка, Палітыка
У пэўны момант я зразумеў, што ідэйны напрамак анархіста, тое, які накірунак анархізма ён абярэ для сябе, тлумачыцца ў большасці выпадкаў не палітычнымі поглядамі а… тэмпераментам. Складам характару. Пэўны тып людзей ідзе ў сацыяльныя анархісты, пэўны тып – у “анархісты ладу жыцця”, а пэўны – у ілегалісты-бамбісты. Таму свірэпыя рубкі між прадстаўнікамі розных плыняў і абвінавачанне іх у “няправільнасці” у пэўнай меры пазбаўленыя сэнсу (хаця ўсе мы ведаем, што сацыяльны анархізм адзіна правільны, хе-хе ???? ). Бо выпадкі пераходу чалавека з адной плыні ў другую крайне рэдкія.
Чаму? Да таму што калі чалавек хоча ныраць у сметніцы, жыць на сквоце і насіць ружовыя валосікі – ён будзе гэта рабіць, нават калі ты прымусіш яго вывучцыць на памяць поўны збор твораў Букчына і Крапоткіна.
А калі анархіст верыць у сацыяльную рэвалюцыю, імкнеца пабудаваць масавую арганізацыю працоўных і выступае за дысцыплінаваную класавую барацьбу – ён працягне гэта рабіць, колькі ты яму не пхай пафасных сентэнцый “анархія немагчымая анархізм вечны”, і колькі не кармі фалафелем.
Гэта попрасту розныя тыпы людзей. Яны ідзуць у анархізм ЗА РОЗНЫМІ РЭЧАМІ. Кожны за сваёй. Не хацеў бы абагульняць (гэта асобная тэма), але звычайна сацыяльныя анархісты гэты тыя хто хочуць канкрэтных пераменаў у грамадстве на сваім вяку. Ідэалісты, часта фанатыкі, гатовыя ахвяраваць многім для свайго ідэалу.
А анархісты ладу жыцця – гэта контркультурная моладзь, якой кіруе жаданне самавыразіцца, вызваліцца ад улады на побытавым узроўні (менавіта адсюль эпатажны знешні выгляд), кінуць выклік умоўнасцям, сцвердзіць сваё “я”, як незалежную адзінку. Ніякія масавыя арганізацыі працоўных тут абсалютна непатрэбныя, як бачым. Кідацца на амбразуру ў барацьбе з элітамі таксама лішняе. Дастаткова “жыць па анархіі тут і зараз”, што яны і робяць з рознай паспяховасцю.
(бываюць і змешаныя\памежныя тыпы – рэчаіснасць, як заўжды, складанейшая за класіфікацыі).
Дык што ж тады, усе анархісцкія рухі вырачаныя жыць у гэтай вечнай дыхатаміі і Анархія ніколі не пераможа? Не зусім. Галоўнае – які тып анархіста дамінуе ў дадзенай канкрэтнай краіне. І тут на 100% дзейнічае прынцып “падобнае цягнецца да падобнага”. Калі ў краіне есць моцны рух сацыяльных анархістаў – да яго будуць цягнуцца менавіа такі псіхатып: ідэалісты, змагары, рэвалюцыянеры. А бунтуюшчыя субкультуршчыкі будуць знаходзіць сябе ў іншых нішах: панк-рок, перфомансы, суполкі вольных мастакоў і г.д.
Куды горш, калі ў канкрэтнай краіне анархізм знахдодзіцца пад дамінантай “лайфстайла”. Тады людзі, здольныя рабіць рэвалюцыі шукаюць актуальную рэвалюцыйную практыку ў анарха-колах, і, не знайшоўшы яе, дрэйфуюць да варожых нам рухаў, якія, аднак, таксама дэкларуюць роўнасць і справядлівасць.
???? Даведка для тых хто не ў тэме: сацыяльныя анархісты гэта прыхільнікі масавай барацьбы, адаптацыі анархізма пад палітычныя рэаліі, і сацыяльнай рэвалюцыі. Ставяць класавую барацьбу на першае месца, вераць у анарха-камуністычны ідэал.
Анархісты ладу жыцця лічаць, што анархізм як палітычны лад немагчымы, большасць людзей вырачаная на падпарадкаванне і абывацельства, таму рабіць рэвалюцыі бессэнсоўна, замест гэтага трэба будаваць “анархію са сваімі сябрамі” і спрабаваць падмануць капіталістычнае грамадства ў штодзенным жыцці.
April 17th, 2019 — Аб усім
400 богатейших американцев – 0,00025% населения – утроили свое богатства с начала 1980х. Сейчас они богатее чем 150 миллионов (60%) американцев.
Добавлю, что благодаря тому, что США – сильнейшая экономика мира, эта неолиберальная модель постепенно транслируется на весь остальной мир.
Я глубоко убежден, что такая порочная ситуация имеет системные корни и не может быть исправлена ни госрегулированием ни введением казарменного социализма. Единственный выход – передача производственных мощностей, технологий и капитала в руки трудовых коллективов. А это может быть осуществлено только в обществе прямой демократии.
И еще, меня всегда удивляли люди, которые пытаются оправдать такое положение дел. Кто-то говорит что эти десятитысячные доли процента “просто самые умные”, кто-то, что “самые трудолюбивые”, кто-то говорит, что эти богатеи дают кому-то рабочие места (изготовителям своих яхт, майбахов, ювелирам, прислуге и т.п). Хотя совершенно очевидно, что чудовищная концентрация капитала в руках немногих не приносит никакой пользы людям, обществу, прогрессу, да и планете в целом. Почему для кого-то это неочевидно – для меня загадка. Может не хотят делать радикальные выводы, может сами лелеют надежду стать в ряды этих десятитысячных долей процента. А может просто стокгольмский синдром.