Прастытуцыя

Увогуле прастытуцыю, як і пытанне абортаў, я адношу да шэрагу шматскладных маральных дылем. Гэта такія складаныя пытанні, дзе сутыкаюцца самыя базавыя чалавечыя патрэбы. Ад таго кожны бок абараняе сваю пазіцыю з такой шалёнай стойкасцю – бо яна яму, сапраўды, баліць.

Доўга разважаў і я: перш за ўсе з пазіцыі справядлівасці і сацыяльных\біялагічных прычын прастытуцыі.

Найперш варта прызнаць, прастытуцыя – зло. Як і любая наёмная праца. Гэта есць нішто іншае, як здача свайго цела ў арэнду іншаму чалавеку для карыстання. Аднак у прастытуцыі ёсць яшчэ і маральны аспект. Паколькі сэкс у прынцыпе, ад прыроды, есць праява чалавечых пачуццяў і любові, то здаючы сваё цела ў арэнду, чалавек прафаніруе любоў як такую, як бы імітуе пачуцці. Гандлюе нечым інтымным і сакральным.

Адсюль і расце пагардлівае стаўленне да прастытуцыі як прафесіі. Таму прастытутка гэта абраза (у футбольных фанатаў так, напрыклад, называюць людзей, якія заўзелі спачатку за адзін клуб, потым за другі). Вы ж не станеце паважаць чалавека, які з вамі сябруе, пакуль у вас есць грошы? Альбо кажа вам кампліменты згодна з тарыфнай сеткай?

Гэта яшчэ адна прычына, чаму прастытуцыя – кепская з’ява, якая вядзе да маральнай дэградацыі перш за ўсе саміх прастытутак.

Аднак давайце паглядзім праўдзе ў вочы: назавіце мне хоць адну дзяржаву, дзе прастытуцыя была б пераможаная. Наколькі я ведаю, такіх няма. Пакуль ёсць грошы і маёмасная няроўнасць, заўсёды будзе прапанова – жанчыны, гатовыя прадаць сябе дзеля набыцця прэстыжных рэчаў, альбо з-за галечы. І будзе попыт: мужчыны, якія разглядаюць жанчыну як тавар для задавальнення сваіх патрэбаў, і мужчыны, якія не могуць атрымаць сэкс, паколькі недастаткова прывабныя для жанчын.

Жанчыны любяць разважаць пра псіхалагічныя і сацыяльныя прычыны, якія штурхаюць жанчын на прастытуцыю. Аднак калі задаецца пытанне “А якія прычыны штурхаюць мужчын карыстацца паслугамі прастытутак?”, замаўкаюць. Якая розніца? Альбо даюць універсальны адказ: “патрыярхат!”.

Рэчаіснасць нашмат складанейшая. Выкажу здагадку, падмацаваную жыццёвыі назіраннямі, што большасць мужчын, якія здымаюць прастытутак гэта тыя, хто не можа атрымаць сэкс забесплатна: сарамлівыя, маўклівыя, непапулярныя ў кампаніях, інтраверты і г.д. І большасць – упэўнены – небагатыя. Бо калі ў цябе шмат грошай то табе не трэба заказваць прастытутак, з жаночай увагай у цябе і так усё будзе ок. У мяне есць некалькі знаёмых: звычайных хлопцаў 25-30 год, фізічна нармальных, без яркавыражаных заганаў, не дуракоў, не адмарозкаў, адукаваных, разумных, у якіх не было дзяўчын… па 7-10 год. Прычына простая: яны нідзе не тусуюцца, не ўмеюць знаёміцца, не ўпэўненыя ў сабе. Карацей не маюць неабходных сацыяльных навыкаў для таго, каб атрымаць сэкс. Ведаеце, мне вельмі цяжка асудзіць іх за тое што яны для задавальнення сваіх базавых патрэбаў скарыстаюцца паслугамі прастытутак.

А згодна са шведскай мадэллю іх трэба караць – штрафаваць ці саджаць у турму? І як там у шведскай мадэлі з пакараннем жанчын, якія карыстаюцца паслугамі прастытутаў?

І яшчэ пра крывадушнасць любых спробаў паставіць прастытуцыю па-за законам. Канешне, можна забараніць сайты інтым-паслуг і ганяць дзяўчын, якія стаяць на панэлі, як і іх кліентаў. Але, прабачце, калі дзяўчына гатовая спаць з хлопцам, які купіць ёй некалькі кактэйляў у клубе? А калі дзяўчына прасейвае ўхажораў праз фінансавае сіта? А калі ў адкрытую кажа «Я не буду сустракацца з мужчынай які зарабляе менш чым … у месяц»? А такімі таварна-рынкавымі адносінамі прапітанае ЎСЁ нашае грамадства, уся культура. Гэта адбываецца паўсюдна. Не лічу перабольшваннем сказаць, што фармат “сэкс за грошы” гэта стандарт адносінаў мужчынаў і жанчынаў у сённяшнім грамадстве. Проста ён прысыпаны сацыяльнымі нормамі і рытуаламі, і таму выглядае нормай. Жанчыны абіраюць сэксуальны аб’ект па статусу (ранг у грамадстве+грошы), мужчыны – па знешніх прыкметах (прыгажосць+маладосць). На гэта ёсць глыбінныя біялагічныя і сацыяльныя перадумовы, якія ніякім законам не адменіш.

Гэта не форма прастытуцыі? І што, ў Швецыі гэтага няма? Ніколі ў жыцці не паверу. Дык як гэта яны адну прастытуцыю забараняюць а іншая квітнее – ледзь прыкрытая сацыяльнымі рытуаламі?

Яшчэ, спадарыні феміністкі могуць у мяне ў чарговы раз кінуць камянямі але я НЕ ВЕРУ ў тое што прастытуцыя гэта заўсёды гвалт над жанчынамі, і ў створаны вобраз “няшчаснай жанчыны-прастытуткі, якую на такую працу штурхнулі сацыяльныя ўмовы і патрыярхат”. Зноў жа, гэта калі казаць пра нашыя ўмовы, а не пра краіны трэцяга свету, дзе і сэксуальная рабства і іншы трэш адбываецца. Аднак у краінах Еўропы такі вобраз не адпавядае рэчаіснасці. Пераважная большасць жанчын займаецца прастытуцыяй не таму што ім няма чаго есці, ці няма дзе жыць, а таму што для іх гэта самы хуткі і адносна лёгкі метад заробку. Вучыцца не трэба, аплата адразу па факце, узровень аплаты працы – непараўнальны з іншымі наёмнымі працоўнымі. Хуткія грошы. Чаму б не?

І ў гэтых умовах пакуль я сапраўды бачу легалізацыю меншым злом. Яна, прынамсі, дае жанчынам на гэтай прафесіі мінімальныя прававыя і сацыяльныя гарантыі.

Мне даводзілася сустракацца з прастытуткамі ўжывую, а таксама чуць апавяданні іх сяброў\знаёмых. Ні адна з іх не стала такой таму што не было што есці. Яны займаюцца сэксам за грошы, бо хочацца фірмовыя майткі вядомага брэнду, новы смартфон і вандроўку ў Эміраты. І яны іх атрымоўваюць. Вы хочаце каб я такога чалавека палічыў “ахвярай”? Сур’ёзна? У кожнага чалавека есць права на свядомы выбар. І калі яны зрабілі свой выбар у бок такога заробку, я не лічу што дапушчальна прысвойваць ім статус ахвяр нейкага ўяўнага “патрыярхату”. І тым больш – прысвойваць іхнім кліентам статус злачынцаў.

Таму для мяне прастытуцыя гэта хутчэй пытання маралі. Маралі капіталістычнага грамадства, дзе ўсё купляецца і ўсе прадаецца (у тым ліку чужыя целы і сурагат любові). І гэтая агідная з’ява будзе пераможаная толькі тады, калі будзе пераможаны культ грошай і інстытут наёмнай працы. Да гэтага ж, колькі не змагайся і не крыміналізуй\легалізуй – нічога не зменіцца.