Вельмі шкада, што цыгане ў Беларусі настолькі забітыя і маргіналізаваныя, што не здолелі арганізавацца на вулічную акцыю пратэста. Прынамсі я б такую падтрымаў без малейшага роздуму.
Аднак яшчэ больш цікава другое. На наступны дзень пасля забойства ДАІшніка стала вядома, што ў Лунінцы ў пастарунку менты забілі насмерць мужчыну.
Яшчэ праз некалькі дзён у выніку нацыянальнай зачысткі загінула цыганская жанчына: у выніку стрэса адарваўся тромб.
Дзе ж вы, плакальшчыкі па забітаму менту? Вы ж крычалі, што для вас “важная смерць кожнага беларуса”, то чаму ж тады ня бачна вашых каментараў і абурэння?
Ау, незалежныя СМІ, дзе “афіцыйныя спачуванні” на вашых сайтах?
Ау, “неабыякавыя грамадзяне”, што ж вы не збіраеце грошы сям’і памерлай цыганкі? У яе, між іншым чацвёра дзяцей. І ім, акрамя іншага, патрэбная і псіхалагічная дапамога, бо калі табе 13-гадоваму быдла ў масцы прыстаўляе ствол да галавы – гэта запомніцца да канца жыцця.
Пакуль вы, спадарства, не вытравіце з сябе комплекс раба, для якога смерць “государева человека” – большая трагедыя, чым смерць шараговага грамадзяніна – на перамены разлічваць не варта.