Хто такі Сяргей Маслюкоў?

16-гадовага хлопца прэсуюць у калоніі за тое што ён мусульманін і “нярускі”: збіваюць, адбіраюць Каран, вешаюць парушэнні, настрайваюць супраць яго астатніх вязняў.

Кіруе працэсам начальнік ВК-2 Сяргей Маслюкоў. Сяргея Васільевіча я добра ведаю. У маю бытнасць на ПК-17 ён быў начальнікам рэжымнага аддзела. Мянушка “Вася”. Рэжымнікаў у калоніях не любяць у прынцыпе, але гэтага ненавідзелі асабліва. Вось толькі тое што наўскідку ўзгадалася:

1. Любіў публічна лаяць вязняў мацюкамі. Урэзалася ў памяць, як ён на плацу равеў на зэка, які яму ў бацькі гадзіўся: “Пошел отсюда на*й, баран е*аный!”

2. Калі адбываўся вывад\зняццё асуджаных на працу, то бок праз КПП адна за другой праходзяць калоны арыштантаў, ён любіў косплеіць рабаўладальніка, прынамсі як ён сабе яго ўяўляў. Выглядала гэта так: ставіў нездалёк ад КПП на ўзвышша табурэтку, садзіўся на яе, шырока расставіўшы ногі і равеў на сваіх рабоў: “эээ петров! х*ли б*ядь пуговица расстёгнута! иванов, кепку надел нормально, сейчас на*й в шизо поедешь б*ядь!”, пры гэтым расплёўваючы семкі ў радыюсе пяці метраў ад сябе. Больш агіднае відовішча складана сабе ўявіць.

3. Мог прыйсці на змену п’яным.

4. Хто чытаў маю кнігу “Фарбы паралельнага свету”, там я апісываю эпізод, што зэкаў з этапу, якія толькі прыехалі ў калонію, ставілі на расцяжку ў максімальна нязручнае становічша, і пакуль яны сцякалі потам, спрабуючы ўтрымацца на нагах, зачытывалі ім правілы ўнутранага распарадку. Павольна, з расстаноўкай, назіраючы як яны крахцяць і стогнуць, пінаючы па нагах і па нырках тых хто спрабаваў здвінуць ногі. Дык вось, гэта рабіў Маслюкоў.

Гэта толькі тое што я бачыў сваімі вачыма. Пераказваць пачутае ад іншых зэкаў не буду, бо даказаць гэта сёння ўжо нерэальна, але па расказах там цэлая гронка артыкулаў набярэцца, з якіх 328 яшчэ не самы цяжкі.

І зараз гэты чалавек – начальнік калоніі для непоўнагадовых.

https://mspring.online/togaev/

 

Ізноў размова на тэму “лічбавага актывізма”.

На гэты раз – у прасторы “Другі паверх”. Дзякуй Human Constanta за тое што запрасілі ў якасці эксперта і далі магчымасць выказацца!

З самога пачатку дыскусіі на мяне многія абрынуліся за сцверджанне аб тым, што лічбавага актывізма не існуе і нельга прыроўніваць рызыкоўны выхад на вуліцы з бяспечным тыканнем у смартфон. Аднак я працягваю стаяць на гэтым: кляцканне мышшу і стаўленне лайкаў – гэта не актывізм.

А потым яшчэ доўга спрачаліся пра цэнзуру і самацэнзуру, а таксама пра тое на што мы здольныя ў аўтарытарнай дзяржаве. Сышліся на тым, што здольныя мы на многае, галоўнае – не баяцца. А калі баішся дык хоць ведаць дакладна, чаго баішся 🙂

І дзякуй калеге па блогерскаму цэху “Шэраму кату” за стрым з месца.

Што было: чытайце на Новым Часе.

Чаму дзяржава затурбавалася аб экстрэмістах?

Апошнія некалькі год дзяржава вельмі захапілася барацьбой з экстрэмізмам. А менавіта ў 2018-м годзе адбыўся рэзкі рост колькасці людзей, прыцягнутых па экстрэмісцкіх артыкулах КААП, больш за тое, пачалі абкатваць крымінальныя артыкулы за “распальванне варожасці”, якія раней ляжалі ў Крымінальным кодексе мёртвым грузам.

Чаму так адбылося? Адкуль такі шалёны імпэт? На гэта ёсць тры прычыны, аб якіх я і расказаў сайту palitviazni.info (а таксама паспрабаваў спрагназаваць што будзе далей).

 

Спасибо СМИ, которые поддержали мое мероприятие в воскресение!

Напоминаю, 14 июля в 11.00 в пространстве “Кто такой Джон Голт?” пройдёт мой семинар для родственников заключенных. Начало 11.00, вход 20 руб. Приходите, и узнаете вещи, которые вам не расскажут больше нигде.

https://nash-dom.info/event/browse/rodnye-v-tyurmah-seminar
https://novychas.by/hramadstva/rodnyja-u-turmah-seminar-dlja-svajakou-i-sjabr

Алёна Анісім не параўновўвала Басаева з партызанамі :)

Можна бясконца глядзець на тры рэчы: як гарыць агонь, як цячэ вада і як дэпутатка парламента Алёна Аніcім апраўдываецца перад парламенцкай камісіяй за твае артыкулы ў Новым Часе.
Звярніце ўвагу, што абраны прэіздэнт Ічкерыі Джахар Дудаеў названы “чачэнскім тэрарыстам”. Найс, вэрі найс…

 

Вось такія старажытныя артэфакты знайшоў у сябе дома. Звярніце ўвагу, якім поўным палітычным жыццём жыў Мінск у 1996 годзе 🙂

 

Семинар для родственников заключенных

У нас в стране относительно много времени уделяется проблемам заключенных: о беспределе в колониях пишут СМИ и правозащитники, громкие дела – в фокусе внимания общества. Только вот совсем за бортом внимания остается многотысячная армия матерей, жен, сестер, братьев и отцов тех, кто сидит за решеткой. А ведь эти люди сидят вместе с ними: годами ведут переписку, ждут редких звонков, ездят на свиданки и тягают передачи. Седеют, когда их близких садят в ШИЗО или везут на “крытую”.

По хорошему этим людям нужны группы психологической помощи, регулярные тренинги и всесторонняя помощь. Ничего этого нету.

В рамках своих скромных возможностей я решил помочь хотя бы в одном: в предоставлении информации. На четырёхчасовом семинаре я расскажу:
– Что делать если вашего родственника задержали
– Подробно опишу правовую базу, в рамках которой действуют репрессивные органы при задержании и допросе
– Расскажу что делать, если происходит худшее (избивают, шантажируют, пытают)
– Как правильно поддержать своего близкого в неволе
– Разберу неформальную иерархию в тюрьмах

и многое другое.

А также отвечу на вопросы присутствующих.

Семинар будет полезен не только родственникам заключенных но и тем кто хочет подготовить себя к неволе, а также юристам и правозащитникам.

Мероприятие платное, но обещаю вам, что это знание будет эксклюзивным. Многое из того что вы узнаете, еще не звучало в публичной сфере.

Событие в ВК.

Событие в ФБ.

Апошнія сведкі

Схадзіў учора ў КОРПУС на спектакль “Апошнія сведкі” па кнізе Алексіевіч. Калі коратка: спектакль вельмі годны па пасылку і нетрывіяльны па выкананні, хаця і кладзецца ў афіцыйную трактоўку Другой сусветнай. Больш падрабязна мае ўражанні – тут.

Макей і вышыванка

Учора на прыёме МЗС Уладзімір Макей сказаў словы, якія вокамгненна разляцеліся па СМІ: «Думаю, каждый из нас должен взять на себя обязательства ходить чаще в вышиванке и говорить на родном белорусском языке». Здаецца, у гэты раз у сацсетках ужо не было такога прыступу шалёнага шчасця з нагоды гэтага выказвання (хаця можа я проста дрэнна глядзеў). Аднак яно ўсё роўна не выпадковае і вось чаму: перамовы з Расіяй ідуць вельмі кепска. Спансаваць Лукашэнку Пуцін болей не хоча. Больш за тое, патрабуе глыбокай, па самыя вусы, інтэграцыі. У гэтым выпадку лагічна выкатваць сваю звычную зброю: пагрозу беларусізавацца і сыходу на захад. Адсюль і шпілька на адрас Пуціна на закрыцці Еўрапейскіх гульняў: «Нашая краіна не стварае пагрозаў для суседзяў», адсюль і беларускасць Макея навідавоку ў цэлага дыпламатычнага пулу.

Вы ж не верыце, што Макей сказаў гэтыя словы «ад сябе»? У чыноўнікаў такога ўзроўню амаль ніколі не бывае ўласных перакананняў. Асабліва ў аўтарытарных краінах.

Аднак гэтае выказванне, бадай, сведчыць аб яшчэ адной з’яве (і тут я канешне буду не першы, хто гэта вынайшаў): наяўнасці ва ўладнай вярхушцы як мінімум двух выразных лагераў, адзін я якіх усё ірвецца ўзяць на ўзбраенне нацыянальную сімволіку і рыторыку, а другі посціць тэксты пра геяў на сайце дзяржустановаў і апранаецца ў касцюмы НКУС на 9 траўня. Між гэтымі двума лагерамі ідзе схаваная барацьба за абранне шляху развіцця краіны.

Умоўна саўковы лагер – за жорсткую лінію ў дачыненні да палітычнай апазіцыі, максімальнае збліжэнне з Расіяй, пакіданне маёмасці ў руках дзяржавы (лічы – наменклатуры, іхніх сябраў і сваякоў). Другі бок, ўмоўна праеўрапейскі, відавочна, быў бы не супраць прыватызацыі, бо разлічвае паймець профіт ад перадачы маёмасці замежным інвестарам. І таму разумее, што нармальные капіталісты пайдуць у краіну толькі калі надаць ёй адпаведны еўрапейскі лоск: без усёй гэтай НКУС-аўска-саўковай жэсці, смяротнага пакарання і мясілава на вуліцах кожныя 5-7 год. А таксама – што немалаважна – “праеўрапейсія” хочуць заручыцца сімпатыямі пэўнай часткай грамадзянскай супольнасці. Апошняе, трэба адзначыць, у іх атрымоўваецца ўжо зараз.

Не буду спекуляваць, хто з чыноўнікаў знаходзіцца ў якім лагеры, бо не валодаю інфармацыяй. Але наяўнасць пэўнага расколу – навідавоку.

То бок мы бачым дзве групы людзей ва ўладзе, з фундаментальна рознымі эканамічнымі і інтарэсамі і невялічкай розніцай у менталітэце. Спяшаюся вас заверыць, аднак, што абодва гэтых лагеры сходзяцца як мінімум у трох рэчах:

1. Народ ні ў якім разе нельга дапускаць да ўлады.
2. Усе багацці краіны мусяць належаць невялікай групе насельніцтва.
3. Палітычны кантроль перадусім. Незадаволеныя мусяць закрыць рот ці сядзець у турмах.

Пра гэта трэба ўзгадваць кожны раз, калі раптам чарговы чыноўнік пачынае весці сябе надта нацыянальна і па-еўрапейску.

Ці патрэбная нам рэвалюцыя?

#RadioRadix #radixbel

А вось і мой першы падкаст! Як і абяцаў У першым выпуску Radio Radix – разважанні аб такой дарагой сэрцу кожнага экстрэміста рэчы, як рэвалюцыя. Ці патрэбная яна беларусам? Што яна дасць і чаго не дасць дакладна? Чаму вялікая частка беларускай апазіцыі падкрэслена антырэвалюцыйная? Гэта і многае іншае – у першым выпуску. Працягласць: 18 хвілін.

Вельмі хацеў бы пачуць ад вас фідбэк на емэйл mikola@riseup.net альбо ў Тэлеграм @Mikola_D . Смела пішыце, што спадабалася, а што не.

Такія падкасты буду старацца выпускаць раз на месяц. Каб не згубіць іх у стужцы навінаў – падпісвайцеся на мяне ў Soundcloud і на Ютубе!

Слухаць на Soundcloud

Слухаць на Youtube