Self-actualization!

When you claim Belarusian officials are stupid, just read Marianne Williamson, US Decmocartic party member for California, seeking for presidency in 2020.

 

Тэракт як нагода для цэнзуры

Назіраю за наступствамі расстрэлу мусульман у Новай Зеландыі. Пакуль толькі з таго, што ляжыць на паверхні:

1. Медыі ўзмоцнена настройваюць грамадскую думку супраць іміджбордаў і культуры мемаў. На новазеландскіх ТБ-шоў усур’ез абмяркоўваюць пасты на 4chan. Ну гэта як, прыкладна, па “Беларусь-1” абмяркоўвалі б змест тэлеграм-чатікаў.

2. Facebook змяніў правілы трансляцыі. Зразумела, ў бок ўзмацнення.

3. Новая Зеландя забараніла паў-аўтаматычную зброю. Гэта ўвогуле шык! Класічная логіка: воўк забіў трох авечак з дапамогай зубоў. Авечкі вырашылі: трэба нам павырываць сабе зубы, для нашай жа ўласнай бяспекі.

4. Такая дробязь, але сімвалічная: песню Remove Kebab, пад якую да мячэці ехаў стралок… удалілі з ютуба, а таксама заблакавалі гэты запыт – зараз ютуб у пошукавіку не падбірае яго аўтаматычна.

Цікава, а калі б ён ехаў пад Вагнера – забаранілі б Вагнера? Я не здзівіўся б.

Такім чынам, Беларусь і Расія не з’яўляюцца першапраходцамі ў справе карыстання тэрактаў для узмацнення кантролю. Ліберальныя рэжымы спраўляюцца з гэтым нічым не горш. І наратыў паўсюль аднолькавы: “гэта дзеля вашай жа бяспекі!

Наша Ніва – дно

Вельмі не хочацца каментаваць жоўтую прэсу, але калі так склалася, што яе чытае вялікая колькасць адэкватных людзей, то прыйдзецца.

Падлічым, колькі журналісцкіх і агульначалавечых этычных нормаў парушыла НН у гэтым матэрыяле:

1. У сцвярджальным тоне заявіла аб тым, хто зрабіў гэтае графіці: “аказваецца, 22 снежня 2018 года Паліенка і Чуліцкі намалявалі графіці з тэкстам”.

АКАЗВАЕЦЦА! Аказваецца Наша Ніва – дно. Прызнала людзей вінаватымі раней чым гэта зрабіў суд. Я ўжо маўчу пра тое, якую шкоду прынясе гэта, калі абодва адмаўляюць сваю віну (а я ўпэўнены што менавіта гэта яны і робяць).

2. Выдала інфармацыю, якую не ведала і не магла ведаць: “Анархісты былі ў масках, аднак праваахоўнікі здолелі ідэнтыфікаваць іх.”

Што, сур’ёзна? Вы з “праваахоўнікамІ” размаўлялі? А што калі АКАЖАЦЦА што гэта не яны малявалі?

3. Ахарактэрызавалі Паліенку ў 2х словах: “былы нацбол”: “Былы нацбол Дзмітрый Паліенка выйшаў на свабоду ў канцы 2018 года”.

Чаму не індывідуальны прадпрымальнік? Не “былы палітзняволены”? Не “актывіст анархісцкага руху?”. Не, менавіта былы нацбол. Так вастрэй, так саркастычней. Прагляды-прагляды-прагляды.

Гледзячы на тое як апошнія 2 гады НН піша аб анархістах, прыходжу да канчатковага выніку што гэта – іх рэдакцыйная палітыка. Абвінавачваць перш за пракуратуру, выносіць ацэначныя суджэнні і кляйміць людзей максімальна нягеглымі біркамі.
Пытанне, прынялі такую рэдакцыйную палітыку па сваёй волі, ці яна навязаная ім пагонамі, для мяне застаецца адкрытым.

 

Пратэсты ў краінах ліберальных дэмакратый

Перад пачаткам акцыі пратэсту прэвентыўна затрымана 300 чалавек. Трыццаць змешчаныя ў ізалятар. На вуліцах – спецтэхніка, паліцыянты ўжываюць сілу, збіваюць людзей.

Беларусь? Не, Францыя. Гэта адбылося сёння, перад пачаткам пратэсту “жоўтых камізэлек”.

Увесь ліберальны лоск, размовы пра правы чалавека і вяршынства права злятаюць у лічаныя секунды, калі гаворка ідзе аб канкрэтнай пагрозе для кіруючага класу. Яны не хочуць уступаць сваю ўладу. Яны не дазваляюць змяніць правілы гульні.

Якраз аб гэтым я казаў у адным са сваіх аналітычных відэа. Паглядзіце, калі яшчэ не бачылі.

Двойные стандарты такие двойные. Вот из-за такой травли “привелигированного меньшинства” альт-райты и набирают силу.

Никто не может подвергаться оскорблениям за свой цвет кожи и расовую принадлежность. Те кто допускает такое – расисты, и неважно что там говорят модные социологи idpol-студенчество.

Міні-даследванне аб тым як беларускія партыі і рухі працуюць у Інтэрнэце

Калі коратка па выніках:
1. Новыя тэхналогіі засвойваюцца вельмі павольна.
2. Праўладных партый, акрамя ЛДПБ і КПБ, не існуе.
3. Нефармальныя ініцыятывы і рухі працуюць з сацсеткамі куды лепей, чым афіцыйныя партыі.
 

Канструктыўная апазіцыя

“Радыкалы на чале з Міколам Статкевічам і Вячаславам Сіўчыкам выступаюць за тое, каб перамоваў з уладамі не весці, а 25 сакавіка выйсці на вуліцы з традыцыйным пратэстным шэсцем. Лідары Партыі БНФ, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Руху “За свабоду”, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” і некалькіх іншых арганізацыяў пагадзіліся прыняць нефармальную прапанову ўладаў і абмежавацца мітынгам і святочным канцэртам ля Опернага тэатра.”

Пакуль у беларускай апазіцыі вядзе рэй гэтая партыйная тусоўка, што наўпрост ці ўскосна кіруецца з Адміністрацыі прэзідэнта – ніякай рэвалюцыі ў Беларусі не будзе. У першыя ж дні беларускага Майдану трэба будзе адкрываць агонь па штабах. Раней нават, чым па ўладзе. Інакш гэтыя грамадзяне сальюць усё і ўсіх за свае “кампрамісы”.

https://euroradio.fm/kampramis-pra-dzen-voli-spadzyaemsya-ulady-vykanayuc-abyacanni-yakiya-dali

Границы дозволенного в политике – борьба контекстов

Сравнение политических режимов в Беларуси и странах Запада уже давно стало одним из любимых занятий политических активистов. Все любят повторять, как хорошо у них и как плохо у нас. Действительно, тот факт, что в странах Западной Европы и США уровень политических свобод гораздо больше нежели в авторитарных странах постсовка, не подлегает сомнению. Однако за некритичной идеализацией либерально-демократических режимов часто не замечают, что государство в них охраняет свою власть не менее тщательно, чем у нас, разве что делает это другими способами.

В этой статье, опубликованной первоначально в газете “Новы час”, я постарался сравнить отношение государства к политическому насилию у нас и в либерально-демократических режимах, не впадая в идеализацию “свободного запада” – с одной стороны и в рашатудеевство (“а в америке негров линчуют!”) – с другой.

https://avtonom.org/author_columns/granicy-dozvolennogo-v-politike-borba-kontekstov

Вельмі цікавы і разумны артыкул аб асаблівасцях мыслення ультраправых.

Усе часцей прыходзіць на розум думка, што людзі групіруюцца ў палітычныя суполкі хутчэй па тыпах характару, чым па палітычных перавагах.

 

Гэта нешта новае

Тут.бай замазаў пікселямі анархісцкі сайт у навіне, бо ён унесены ў спіс экстрэмісцкіх. Цікава, а калі слова “анархісты” прызнаюць экстрэмісцкім, як тады пра іх будуць пісаць навіны? “Акхе-кхе-исты провели акцию?”