Назіраю за наступствамі расстрэлу мусульман у Новай Зеландыі. Пакуль толькі з таго, што ляжыць на паверхні:
1. Медыі ўзмоцнена настройваюць грамадскую думку супраць іміджбордаў і культуры мемаў. На новазеландскіх ТБ-шоў усур’ез абмяркоўваюць пасты на 4chan. Ну гэта як, прыкладна, па “Беларусь-1” абмяркоўвалі б змест тэлеграм-чатікаў.
2. Facebook змяніў правілы трансляцыі. Зразумела, ў бок ўзмацнення.
3. Новая Зеландя забараніла паў-аўтаматычную зброю. Гэта ўвогуле шык! Класічная логіка: воўк забіў трох авечак з дапамогай зубоў. Авечкі вырашылі: трэба нам павырываць сабе зубы, для нашай жа ўласнай бяспекі.
4. Такая дробязь, але сімвалічная: песню Remove Kebab, пад якую да мячэці ехаў стралок… удалілі з ютуба, а таксама заблакавалі гэты запыт – зараз ютуб у пошукавіку не падбірае яго аўтаматычна.
Цікава, а калі б ён ехаў пад Вагнера – забаранілі б Вагнера? Я не здзівіўся б.
Такім чынам, Беларусь і Расія не з’яўляюцца першапраходцамі ў справе карыстання тэрактаў для узмацнення кантролю. Ліберальныя рэжымы спраўляюцца з гэтым нічым не горш. І наратыў паўсюль аднолькавы: “гэта дзеля вашай жа бяспекі!