Народная любоў, яна такая…

Прыслана падпісчыкам

 

Глупыя і смешныя

У абскарджванні сваей першай адміністратыўкі за “нацысцкую сімволіку” паспеў дашкандыбаць да старшыні Мінскага гарадскога суда. На днях атрымаў адказ. У будучым музеі дыктатуры гэтая, і ей падобная, паперкі будуць стаяць у рамачцы, як музейны экспанат, помнік чынавенскай тупасці, бюракратычнаму нахабству і бесчалавечнасці дзяржмашыны.
 
Ну, сапраўды, ацаніце:
 
Ты яму некалькі старонак скурпулёзных доказаў таго, што пратакол складзены з парушэннямі, не выкананая літара закона, мае правы не ажыццяўленыя. А ён у адказ: “Ваши доводы признаны необоснованными”. І ўсё на гэтым.
 
Ты яму дэталёвае абгрунтаванне таго, што рашэнне суда парушае заканадаўства Беларусі і міжнародныя нормы (следваць якім Беларусь абавязалася), а таксама пунктаў ПіКААП, згодна з якімі пратакол увогуле можа не разглядацца. А ён табе ў адказ: “Ваша виновность подтверждена имеющимися по делу доказательствами”. І ўсё на гэтым.
 
Ты яму пішаш, што дзве з трох выяваў увогуле не з’яўляюцца свастыкамі – іх значэнне трэба яшчэ ўстанавіць. А ён табе ў адказ: “Факт размещения свастики вами не оспаривается”. І ўсе на гэтым.
 

Гэтыя клоўны ўжо нават не могуць больш-менш абгрунтаваныя адпіскі пісаць. А не могуць таму, што няма чым крыць. Застаецца, як папугаям, талдычыць адное і тое ж: “не подверждается, необосновано, нарушений не обнаружено”. Вось сядзіць гэты П.І. Каршуновіч – цэлы старшыня Мінскага гарадскога суда. Атрымоўваў жа нейкія навуковыя ступені. Вучыўся, прабіваўся па кар’ернай лесвіцы, праходзіў курсы падвышэння кваліфікацыі. Дзе яго прафесійны гонар? Дзе элементарная чалавечая годнасць? Рытарычныя пытанні, бо няма іх канешне, і сляда. Але акрамя гэтага няма яшчэ і розуму. Бо калі б ён быў, Каршуновіч бы зразумеў: Лукашэнкі прыходзяць і сыходзяць, а Стасбурскі суд і КПЧ ААН – застаюцца. Прыйдзе час, апеляцыі пісаць будуць ужо яны.

 


Шуневіч і ягоныя адтуліны

Людзі дыктатарскага складу ўвогуле схільныя да гамасексуальна-гвалтоўных алегорый. Але дзеячаў постсавецкай прасторы ў апошні час проста прарвала. То Лукашэнка са сваім вечным “нахіліць”, то Кадыраў абяцаў “увесь свет ракам паставіць”. Зараз і Шуневіч з ягонымі дзіравымі. Што гэта – плод доўгага знаходжання ў мужчынскім калектыве? Ці латэнтная гомасексуальнасць? Зрабіце ўжо камінг-аўт, дваццаць першае стагоддзя на двары ўсё ж.

Шуневіч тыпу выкруціўся са сваёй заявай, каб зусім грубіянам не выглядаць. Тыпу не пра геяў. Але намёк усе зразумелі.

З іншага боку тэрміналогія, якую юзае Шуневіч як нельга лепей кажа аб тым, у якой светапогляднай парадыгме ён жыве. “Пахан-апушчаны”, “блатной-петух” – гэта ягоная карціна свету. Я заўсёды казаў – менты і бандыты жывуць па адных і тых жа катэгорыях. Вось вазьмі замест Шуневіча якога-небудзь Батона з 12-га атраду, апрані ў форму з пагонамі, прывучы казаць “закон” замест “понятія” (а гэты кантынгент хутка вучыцца, паверце) – розніцы амаль ніхто не заўважыць. А гэта значыць што ні аб якой легітымнасці ментоў і ўсёй іхняй сістэмы казаць не прыходзіцца. Гэта проста пераапранутыя бандыты.

п.с. і яшчэ падумалася, што ніхто лепей не падыходзіць на пасаду прарасійсай замены Лукашэнкі, чым Шуневіч. Магчыма, з ім ужо пачалі працаваць у гэтым напрамку. А пастаянныя публічныя заявы – сродак прыцягнуць да сябе ўвагу і стаць медыйнай персонай. І пакуль гэта ў яго атрымоўваецца.

Заплаці дзяржаве тысячу рублёў за тое што асудзіў нацызм

Урэшце, адсудзіўся. Працэс ішоў 2,5 гадзіны. Суддзя Ярохіна, як сказаў Максім Вінярскі – сапраўды аказалася “правераным кадрам”.

З цікавага:

1. Змаглі дапытацца непарэднага допыту непасрэднага складальніка пратакола (участковага Аляксандра Юр’евіча Куранкова). Бітых паўгадзіны ён мяўся і чырванеў за трыбунай, адказваючы на пытанні – мае і адваката. Што зрабіць, праца такая, выстаўляць сябе дурнем у кампаніі прыстойных людзей.

2. Аўтар даведкі аб “выявленом правонарушеніі” хто? Канешне, наш стары сябар Міхаіл Бедункевіч. Цэлы падпалкоўнік патраціў 50 хвілін свайго працоўнага часу каб правесці “исследование в глобальной сети Интернет” і дагартаць мае захаваныя карцінкі да 2016 года. Хай будзе мне ўдзячны – з-за мяне і такіх як я ён увогуле мае працу.

Суддзя асабліва напірала на тое, што я не выдаліў карцінкі няглядзячы на іхнюю “незаконнасць”. Некалькі разоў з розных бакоў тлумачыў, чаму я не буду гэта рабіць: гэта мая прынцыповая пазіцыя ў абарону свабоды слова. Я не прызнаю за ГУБАЗіКам права вырашаць, чаму быць а чаму не быць на маей старонцы ў Фэйсбуку. Калі так будуць рабіць усе актывісты – усе іхнія “законы аб экстрэмізме” пойдуць прахам (ага, эта заклік).

Дзякуй усім, хто прыйшоў падтрымаць! Народу было зусім няшмат, але вы для мяне вельмі каштоўныя!

Зразумела, што суд не прыняў да ўвагі ані бесталкова складзены пратакол, ані кантэкст маіх пастоў, сутнасць якіх была ў асуджэнні нацызму. І выпісаў штраф – удвая большы чым ранейшы (амаль 500 баксаў).

Аднак гэта ні на што не паўплывае. Толькі наперад, спадары экстрэмісты.

#яэкстрэміст
#яэкстремист

Суд над НЧ і журналістамі

Народ, калегі, сябры – пакажам салідарнасць! Гэта працуе, праверана.

Міліцыя і нацызм

#radixbel
#яэкстрэміст
#яэкстремист

Завядзеннем другой адміністрацыйнай справы за “дэманстрацыю нацысцкай сімволікі” яны перапоўнілі мой кубак цярпення. Прыйшлося расказаць усю праўду: МУС РБ проста па факту сваёй дзейнасці і поглядаў яе супрацоўнікаў адпавядае амаль усім фармальным рысам нацысцкай арганізацыі. Гэта не мастацкая метафара і не журналісцкая гіпербала: усё раскладзена па паліцах. Глядзіце самі. Працягласць – 11 хвілін.

Нагадаю, судзіць мяне за “нацысцкую” карцінку ў фэйсбуку будуць у 27 снежня, у 10.00 у судзе Фрунзенскага раёну.

Помощь

Подписал открытки с Новым Годом обвиняемым по делу Сети. Анархисты и антифашисты из России сейчас сидят по сфабрикованному делу о террористическом сообществе. Их 9 человек. Все обвиняемые подверглись зверским пыткам. Некоторых продолжают прессовать в СИЗО. Им нужна ваша поддержка. Напишите, поздравьте, скажите пару тёплых слов. Адреса здесь: https://rupression.com/person/

 

#яэкстрэміст
#яэкстремист

Ужо ў гэты чацвер мяне будуць судзіць за вось гэты пост у Фэйсбуку. Артыкул – 17.11 КаАП (“Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”). Жадаючыя – прыходзьце падтрымаць.

Мусара склалі на мяне пратакол за тое што я крытыкую людзей, якія стаяць побач з нацысцкім сцягам. Бязмежжа ГУБАЗіКа спыніць тут і зараз мы не можам. Але можам, прынамсі, асвяціць і выцягнуць на паверхню.

Суд Фрунзенскага раёна, 27 снежня, 10.00.

Неяк міма ўсіх прайшла гэтая навіна. Як яе ацаніць? З аднаго боку добра, з іншага кепска.

Чаму добра? Таму што зараз чалавек не атрымае ПЗ ці смяротнае пакаранне. Есць шанец вызваліцца.

Чаму кепска? У псіхіятрычнай лякарні яго могуць “залячыць” да стану гародніны, альбо проста расправіцца ўціхую, імітаваўшы самагубства. Менты помстлівыя, яны цалкам гэта могуць.

Будзем спадзявацца на лепшае.

Прыўкрасна ўсё

І інтанатцыя пінскага вядушчага (зона ікс у квадраце), і абароты мусарка (“в саатветцтвии с законодательством”, “данный случай вопиющий”, “будем жостка реагираваць”).

Ну а што вы хацелі, сёння ён падлеткаў прыводзіць на плошчу “ради баловства”, а заўтра – Майдан??? Свабоду пачуялі?! Так мы вам січас пакажам свабоду!

Сябры, не паляніцеся, напішыце ім камент, пакуль яны не адключылі такую магчымасць.