Entries from September 2019 ↓

Рысь хочуць выключыць з Чырвонай кнігі

Калісь я чытаў пра беларускую рысь у нейкім заалагічным даведніку. Яна, канешне, заўсёды была чырвонакніжнай. У даведніку пісалася, што рысей у Беларусі засталося не болей за некалькі дзесяткаў.

І зараз дзеля дзяржаўных прыбыткаў яе хочуць выключыць з Чырвонай кнігі. У такім выпадку жывёлу будуць забіваць дзеля забавы багацеяў (таму што толькі вельмі багатаму чалавеку гэта будзе даступна. Дапрыкладу, ліцэнзія на кабана каштуе ад 625 руб, на лася – ад 2875 руб).

Але яшчэ ёсць шанец гэта спыніць. Хоць я і крытычны да петыцыяў, але экалагічная сфера гэта якраз тая вобласць дзе яны працуюць найбольш. Таму падпісаў петыцыю сам і заклікаю да гэтага вас.

 

RadioRadix #3 – Гутарка з Ксюшай Малюковай

Хто тыя людзі, якія робяць наш горад лепей? Хто вечна незадаволены дзеяннямі ўладаў, хто бачыць несправядлівасць там, дзе мы да яе прывыклі, каму ёсць справа да ўсяго наўкол: ад зменаў клімату да праблемаў людзей з інваліднасцю?

У гэтым выпуску Radio Radix Ксюша Малюкова: актывістка, івент-менеджерка, валанцёрка, аніматарка і проста чалавек-энэрджайзер. Яна шчыра расказала пра сябе: як дакацілася да такога жыцця, як пазбягае актывісцкага выгарання, ці хоча з’ехаць з Беларусі і прочая і прочая – а вам засталося толькі гэта паслухаць!

Слухаць на Youtube

Слухаць на Soundcloud

Працягласць – 1 гадзіна 5 хвілін.

Абавязкова падпішыцеся на мяне па гэтых спасылках, каб не губляць наступныя выпускі!

#RadioRadix #radixbel

Наступны падкаст – 10 кастрычніка.

Ух ты!

Дама из эскорта Лукашенко тоже идёт в депутаты. Достойная компания оппозиции, решившей побороться за депутатские кресла. Теперь, господа борцы з режимом, вам нужно будет доказывать что вы чем-то лучше её. Но депутатское кресло всё равно займёт она. И мы все знаем, почему 🙂

 

Пытки в СИЗО “Горелово”

Послушаешь вот такой подкаст и понимаешь, что в России бескровная смена власти невозможна в принципе.

https://soundcloud.com/team_29/gorelovo

Канферэнцыя ТБМ

Калі канцэнтрацыя доктараў, прафесараў і кандыдатаў навук на квадратны метр зашкальвае, застаецца размаўляць з начальніцамі з Міністэрства культуры.

Пачытайце (і паглядзіце) як я схадзіў учора на канферэнцыю ТБМ у Мінску.

#Яэкстрэміст – кампанія ў абарону свабоды слова ў Беларусі

Забраўшы ў нас свабоду выказванняў на вуліцы дзяржава імкнецца забраць і свабоду слова ў Інтэрнэце. Для гэтага выкарыстоўваецца паліцэйска-прававая дубінка пад назвай “Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў”. У гэты спіс трапляюць кнігі, фільмы, сімвалы, абрэвіятуры і нават фразы, якія ўлада так ці інакш палічыла небяспечнымі для сябе.
 
Быць экстрэмістам на сёння – гэта значыць змагацца супраць хлусні, несправядлівых забаронаў, супраць святога права чалавека выказваць свае думкі ўслых.
 
Гэтая барацьба на сёння патрэбная нямногім. Аднак толькі адваяваўшы свабоду слова мы адваюем сабе ўсе астатнія правы і свабоды. Перш дамагаюцца права казаць беспакарана, а потым кажуць.
 
Каб дамагчыся гэтага права мы мусім распаўсюджваць тое, што дзяржава хоча забараніць. Казаць тое што нельга. Пісаць тое, чаго яны баяцца. Толькі так. Іншага шляху няма.
 
Хочаце стаць часткай супольнасці смелых і свабодных? Ці ўжо сталі? Дык скажыце гэта ўсім!
 
Вэрі лімітед эдішн. Діяметр – 5 см. Аддаю бясплатна.

Міліцыя прыслухалася да апазіцыянераў?

Пасля нарады ў Лукашэнка міністр МУС Караеў заявіў, што ад сённяшняга дню міліцыя будзе больш уважлівая да зваротаў грамадзян адносна парушэнняў правоў чалавека, а таксама будзе больш адказна рэагаваць на публікацыі аб мянтоўскім бязмежжы ў СМІ. «У тым ліку і ў незалежных і апазіцыйных СМІ, бо аднекуль жа яны гэтыя матэрыялы бяруць і не ўсе яны прыдуманыя альбо паклёп».

Тое што міністр МУС, па-першае, прызнаў наяўнасць у Беларусі незалежных СМІ а па-другое, прызнаў пазітыўную ролю «апазіцыйных СМІ» у грамадстве гэта, канешне прэцэдэнт і дзіва. Я, праўда, не схільны шукаць у гэтым нейкую канспіралогію альбо «знакі». Хутчэй за ўсё сённяшні міністр проста не такі адбіты на ўсю галаву, як папярэдні, ды і, стоадсоткава, сам чытае Нехту, Белсат ці Свабоду. Аднак, канешне, вельмі забаўны момант: дэ-факта ён прызнаў, што дзяржаўныя СМІ, якія жывуць за грошы беларускіх падаткаплацельшчыкаў, не займаюцца асвятленнем праблемы міліцэйскіх злоўжыванняў. Затое імі займаюцца СМІ, якія жывуць за грошы падаткаплацельшчыкаў Еўразвязу. Цікава, ці рэфлексуе ён на гэтую тэму? Ці робіць з гэтага нейкія лагічныя высновы аб сутнасці рэжыму, якому ён служыць?

Ну ды ладна. Куды больш цікава, што тэма «паставім абарзеўшых ментоў на месца» усё актыўней педаліруецца прэзідэнтам. Правыя тыя, хто кажа, што гэта перадвыбарны піяр. Аднак важна і тое, чаму ў якасці перадвыбарнага перніку грамадству быў абраны менавіта гэты. Адказ просты, і яго яшчэ да мяне агучыў Шрайбман: на іншыя пернікі проста няма грошай. Папіццот ёсць на паперы, але не для большасці грамадзян Беларусі. ВУП не расце, новыя прадпрыемствы калі і адкрываюцца то толькі для таго каб выклікаць шал і пратэсты мясцовых жыхароў. У знешняй палітыцы пахвастацца няма чым: захоўваецца пагроза незалежнасці. Таму адзінае, што зараз можа выставіць Лукашэнка на свой электаральны прылавак гэта справядлівасць у дачыненні да «злых баяраў».

Ключавы момант тут у тым, што ўсе гэтыя захады былі і застануцца імітацыяй справядлівасці і прававой дзяржавы. Будзе шмат заяваў, дэкларацый, вылупленных вочаў і раздзьмутых вусоў на службовых нарадах. Будзе нават некалькі паказальных ахвяраў (як, напрыклад, капітан, якому далі 10 год за правакацыі па 328), але сутнасць сістэмы не зменіцца. Прычына простая: сістэма МУС, якая будзе дзейнічаць з улікам правоў чалавека і ў абмежаваных прававых рамках, не зможа выконваць карна-палітычныя функцыі, якія неабходныя для захавання рэжыму. Інакш кажучы, «добрая міліцыя» не зможа забяспечыць панаванне Лукашэнка і ягонай эліты, не зможа гарантаваць захавання ягонай маёмасці і прывілеяў. Яна будзе неэфектыўная ў тым, пад што затачвалася Лукашэнкам цягам многіх гадоў.

Адзіная добрая міліцыя – гэта неадасобленая ад народу дэцэнтралізаваная структура дабраахвотна узброеных людзей: празрыстая, падкантрольная, і таму адказная. Аднак гэта ўжо асобная тэма.

Экстрэмісты адукоўваюць вярхоўны суд

З дапамогай ПЦ Вясна абскардзілі рашэнне аб прызнанні абрэвіятуры «АСАВ» экстрэмісцкай.

Калі вы не бачылі гэтае рашэнне суда Цэнтральнага раёну – ніякага абгрунтавання ў ім няма. Абрэвіятуру ўнеслі ў забаронены спіс проста таму, што яна не падабаецца ментам.

Вырашылі трошкі іх расшавяліць: хай не прымаюць як дадзенасць, што іхнія рашэнні заўсёды пралазяць неаспрэчанымі.

Аднак варта памятаць, што прававыя метады барацьбы ў аўтарытарнай дзяржаве, канешне, не самыя эфектыўныя. Самае эфектыўнае – прамое дзеянне. Таму далучайцеся да кампаніі #яэкстрэміст. Дысклеймер тут.

У кампаніі ProtestBY завёўся міліцыянер?

Самазваны лідар кампаніі ProtestBY Дзяніс Ціханенка ў разборках з пратэстным актывам запосціў тэкст, у якім прыгадваюцца анархісты. Я перачытаў некалькі разоў і не паверыў сваім вачам, настолькі напісанае было смешным і абсурдным. Гэты таварыш кажа, што анархістам ЗАПРЕЩАЕТСЯ ўдзельнічаць у мерапрыемстве ў масках. Гэта ён так вырашыў, ага.

Адразу акрэслю: я не ўдзельнічаю ў кампаніі PratestBY, і хутчэй за ўсё мяне не будзе на названым мітынгу (не таму што не падтрымліваю, а таму што заняты іншымі праектамі). Не ведаю нават ці будзе на гэтым мітынгу анарха-блок. Аднак тут той рэдкі выпадак калі я, бадай, магу сказаць за ўсіх анархістаў (чаго звычайна не раблю):

1. Дзяніс Ціханенка, анархісты не прасілі і не будуць прасіць у цябе дазволу апрануць маскі. І на тваё меркаванне ім пляваць. Таму тваё ЗАПРЕЩАЕТСЯ проста пазбаўлена сэнсу. Можаш акрамя капслока вылучыць яго тлустым курсівам – ад гэтага нічога не зменіцца.

2. Дзяніс Ціханенка, што ты будзеш рабіць, калі анархісты (у выпадку калі яны вырашаць наведаць мерапрыемства) усё ж апрануць маскі? Выганіш іх? Здасі міліцыі? Хацеў бы я на гэта паглядзець.

3. Дзяніс Ціханенка, анархісты не тыя людзі, якім ты будзеш нешта ўказваць. Калі ўжо яны не слухаюцца дзяржаву з усімі яе законамі, то цябе не паслухаюцца і падаўна. Не смяшы народ, Дзяніс Ціханенка.

Анархісты гэта людзі, якія не абмяжоўваюць свае дзеянні межамі закона, хаця б таму што гэтыя законы прыняты без усялякага іхняга ўдзелу а таксама служаць мэтам вузкай групы людзей. І плацяць за гэта высокую цану. Нашэнне масак для анархістаў – гэта сродак пазбегнуць дэананімізацыі, і як след, фактар асабістай бяспекі.

Асобна хачу адзначыць: пратэстны рух, які спрабуе дагадзіць дзяржаве, бяжыць наперадзе цягніку, пазбаўляючы сваіх удзельнікаў права на ананімнасць, права на непадпарадкаванне – вырачаны на здраду і дэградацыю. Тым больш у аўтарытарнай дзяржаве, дзе любы пратэст апрыёры пастаўлены па-за законам.

І варта памятаць: у Беларусі ж усе паспяховыя пратэсты былі заўсёды так ці інакш звязаныя з працяглым і прамым парушэннем закона (пратэсты супраць АКБ, дармаедскія пратэсты).

Любая дзяржава, маючы справу з нізавым пратэстным рухам першае што робіць гэта спрабуе падзялць яго па лініі “памяркоўныя-радыкалы”. І вось такія жэсты лаяльнасці з боку “лідараў” толькі спрыяюць падзелу. Далейшы сцэнар заўсёды адзіны: лідары ідуць на калабарацыю з уладай, асноўная маса атрымоўвае жалкую падачку, а самыя актыўныя адпраўляюцца ў топку рэпрэсій.

Таму раю Дзянісу не зарывацца і абраць, чаго ён усё ж-такі хоча ад жыцці: дапамагчы абудзіць народную актыўнасць ці заняць крэсла побач з Ганнай Канапацкай?

Зрэшты, не сумняюся, што актывісты самі разбяруцца, хто ёсць хто, і зробяць правільны выбар. Не дурні. Тым больш яны ж ужо неаднаразова лавілі Ціханенка на хлусні. Таму усім удзельнікам кампаніі – мае пажаданні стойкасці і мужнасці, а таксама заклік меней слухаць начальнікаў, болей раіцца між сабой. #вучобаважнейшая !

 

Анархія Проста #5

Ці змогуць абыякавыя да палітыкі людзі дэлегаваць свой голас?

Анархізм для сучаснай Беларусі – рэч новая, для многіх нязвычная. Дасканалай палітычнай тэорыі для сучаснага моманту ў нас няма. Як і падрабязнай праграмы дзеянняў. Аднак і адно і другое мы ствараем штодзень на месцах: праз сваю жывую дзейнасць і аналіз.

Ад навізны і радыкальнасці нашых прапановаў у людзей вылазяць дзясяткі пытанняў. Некаторыя – простыя і трывіяльныя, сто разоў ужо разабраныя. Некаторыя прымушаюць і нас прызадумацца.

Адказам на пытанні я прысвяціў цэлы плейліст на сваім ютуб-канале: Анархія Проста. І сёння адказваю на пятае пытанне ад падпісчыка: калі ў анархічным грамадстве будуць людзі, абыякавыя да палітыкі, ці змогуць яны дэлегаваць свой голас, ці ён проста не будзе ўлічвацца?

Для адказу на пытанне я найперш склаў схематычную мадэль прамой дэмакратыі (пабачыце ў відэа), якая будзе працаваць у анархічным грамадстве. Важна разумець, што гэта толькі адна з магчымых мадэляў (за прыклад узятыя саветы Сірыйскага Курдыстана), а не адзіны канон. Бо эгалітарныя сацыяльныя структуры такія ж жывыя і мнагагранныя, як само жыццё.

Чакаю вашыя пытанні і не забывайцеся падпісацца на канал!

 

#radixbel #АнархіяПроста