Анархія Проста #5

Ці змогуць абыякавыя да палітыкі людзі дэлегаваць свой голас?

Анархізм для сучаснай Беларусі – рэч новая, для многіх нязвычная. Дасканалай палітычнай тэорыі для сучаснага моманту ў нас няма. Як і падрабязнай праграмы дзеянняў. Аднак і адно і другое мы ствараем штодзень на месцах: праз сваю жывую дзейнасць і аналіз.

Ад навізны і радыкальнасці нашых прапановаў у людзей вылазяць дзясяткі пытанняў. Некаторыя – простыя і трывіяльныя, сто разоў ужо разабраныя. Некаторыя прымушаюць і нас прызадумацца.

Адказам на пытанні я прысвяціў цэлы плейліст на сваім ютуб-канале: Анархія Проста. І сёння адказваю на пятае пытанне ад падпісчыка: калі ў анархічным грамадстве будуць людзі, абыякавыя да палітыкі, ці змогуць яны дэлегаваць свой голас, ці ён проста не будзе ўлічвацца?

Для адказу на пытанне я найперш склаў схематычную мадэль прамой дэмакратыі (пабачыце ў відэа), якая будзе працаваць у анархічным грамадстве. Важна разумець, што гэта толькі адна з магчымых мадэляў (за прыклад узятыя саветы Сірыйскага Курдыстана), а не адзіны канон. Бо эгалітарныя сацыяльныя структуры такія ж жывыя і мнагагранныя, як само жыццё.

Чакаю вашыя пытанні і не забывайцеся падпісацца на канал!

 

#radixbel #АнархіяПроста