Entries from September 2016 ↓

Збор інфармацыі

Просьба адазвацца (напісаць у прыват) таварышам, у каго ёсць хаця б невялікая бібліятэка беларускіх DIY-выданніяў контркультурнага, анархісцкага, антыфашысцкага характару: як у папяровым так і ў электронным выглядзе. Патрэбна для гісторыі.

Рэпост вітаецца.

Карцінка для прыцягнення ўвагі.

 

14368800_346653922352306_1111773243657015109_n

I love this city

Kaunas (Lietuva), Miško gatve.

Aš myliu šita miesta 🙂

________________

Kaunas (Liethuania), Mishko street

I love this city!

001

О том, что своё имя нужно произносить очень внимательно

… особенно если имеешь дело с феминистками.

Благодаря Georgii Baryshnikov узнал о потрясающей истории, произошедшей около 3 недель назад в Сиэттле. На мой взгляд она прекрасно иллюстрирует уровень, до которого скатился современный феминизм и его роль в западном обществе.

В Сиэттле хотели строить полицейский участок. Как обычно, кто-то был против, а кто-то за. И вот одна мадам по имени Зарна Джоши, феминистка и участница движения Black lives matter (Жизни чернокожих имеют значение) пришла туда чтобы взять интервью у одного из местных жителей – сторонников строительства.

Что было дальше – смотрите на 8-минутном видео.

Для тех, кто не очень в английском, не удержусь, перескажу: она попросила мужчину представиться. “Хью Мангус” – ответил он. Это имя оказалось созвучно английскому humangous (огромный), что заставило нашу феминистку счесть, что мужчина только что совершил в отношении её sexual harrasment (ну, у кого что болит, как говориться…) Мужик, ясное дело, ни сном ни духом и не понимает, что от него хотят. Журналистка же впала в самую настоящую истерику, начала, привлекая внимание окружающих, вопеть, что подверглась сексуальному домогательству, стала преследовать мужчину, выкрикивая обвинения в его адрес и требуя вызвать полицию. Потом, когда Хью Мангус удалился, стала цепляться к охранникам здания, требуя задержать его и обвиняя в пособничестве “домогателю”, тыча им в лицо камерой, выкрикивая обвинения, перемежаемые нецензурной руганью.

Continue reading →

Пачынаем ранак с гумару

США предрекли поражение в гипотетической войне с Россией: http://vz.ru/news/2016/9/18/833144.html

1425639906_vatnik

Аб чарговым прагнозе

Па матывах вызвалення Чыжа (http://nn.by/?c=ar&i=177387)

А вось тут мае “вангаванні” спраўдзіліся. Як толькі Чыжа закрылі, сказаў, што тэрмін яму не дадуць і сядзець ён не будзе. Назваў тэрмін вызвалення: паўгода-год. Так і атрымалася (закрылі ў сакавіку 2016).

Сапраўды, яго садзілі не для таго каб баланду еў, а для таго, каб падзяліўся. Бо “у пана атамана няма залатога запасу” (с). І мне здаецца, што названыя 12 млн “кампенсавання шкоды” гэта толькі вяршыня айсбергу.

Насамрэч, якім бы ён ні быў алігархам, яму можна толькі паспачуваць. Вось, здавалася б, дажыў да 60+ год, багаценькі такі ўвесь, з прэзідэнтам бульбу капаеш, па заграніцах ездзіш, лічы нечага дабіўся ў жыцці і тут… усведамляеш што насамрэч ты ўсяго толькі дойная карова для істоты трошкі вышэйшай па сацыяльнай лесвіцы. C’est La Vie.

Хвілінка не тое каб рэкламы, але…

Учора быў адзін з тых дзён, што дзеляць жыццё на “да” і “пасля”.
Гадоў з сямі хаджу ў акулярах. Прыроджаны астыгматызм. Толькі акуляраносцы (акулярыкі?) могуць ацаніць у належнай меры увесь той груз турбот, якія накладае нашэнне гэтага нехітрага прадмету. Асабліва ў дзяцінстве. Гадоў да 12-ці біў акуляры стабільна кожныя паўгода-год. То самі спадуць, ці ў гульнях разабьюцца, ці ўроняцца. А тыя выпрабаванні, якія падаюць на носьбіта акуляраў у школьным калектыве… ну вы самі здагадваецеся 🙂

Потым – не нашмат лягчэй. У турме, каб мець з сабой акуляры патрэбная абавязковая даведка ад урача (інакш адбіраюць бо “небяспечны прадмет”). І ўсім пляваць, што ты без іх нібыта сляпы.
Да і ўвогуле па жыцці мець акуляры гэта сапраўдная запара. Забудзешся ўзяць у іх на вучобу\працу лічы, дзень забіты, бо рабіць там без іх няма чаго – ані дашкі не бачыш, ані напісанага ў кнізе. А калі раптам разбіў ці там дужка зламалася – то то ўжо сапраўдная бяда. За кампом не пасядзіш (элементарна вочы стамляюцца праз 5-7 хвілін), з кнігай – тое ж самае. А да таго ж трэба рабіць новыя: збіраць рэцэпты, праходзіць акуліста, ды і грошы плаціць. Зноў некалькі дзён выкінутых з актыўнага жыцця.

Увесь час баішся іх недзе забыць, разбіць, падрапаць, сесці на іх і гэтак далей.

Падобна на тое, што з гэтым у мяне скончана. Учора зрабіў лазерную карэкцыю зроку. Зрок яшчэ настраіваецца, але ўжо зараз замест 3 прывычных радкоў табліцы бачу 7. Вельмі нязвычна і вельмі крута!

Эх, акуляры-акулярыкі, служылі вы мне верай і праўдай, а зараз адпраўляю вас на заслужаны бестэрміновы адпачынак. Бывайце!

IMAG1109

Чисто из принципа поделюсь этим видео

У меня среди френдов много россиян, потому за социальной и политической жизнью России слежу внимательно. Учитывая тамошние тренды последних лет и зашкаливающий уровень тотального мракобесия и структурного маразма, думал меня никакими новостями оттуда уже не удивишь.

Оказалось – удивишь.

После просмотра взрастает только одна мысль – когда уже этот Мордор развалится, распадётся, прекратит существование, двинет копыта, боже, да всё что угодно, только хватит!!!

 

СМОТРЕТЬ

Запрещать всё, что попадётся под руку

Индивид с крайней тенденцией к предубеждениям склонен к «психическому тоталитаризму», являющемуся своего рода микроскопическим образом тоталитарного государства, к которому, он стремится. Ничто не может оставаться незадействованным. все должно быть подчинено идеалу-Я в застывшей и гипостатической группе своих. Группа чужих, то есть избранный враг, представляет собой вечный вызов. Пока что-то в нем самом остается не таким, фашистский характер испытывает угрозу’, независимо от того, каким бы слабым не был другой.

Т. Адорно. Исследование авторитарной личности.

107798

Памыліўся з прагнозам

Апазіцыянераў усё ж прапусцілі.

Акрамя ўсяго іншага, звярніце ўвагу на палавую прыналежнасць: абедзве – жанчыны. Па ўсім відаць, толькі іх Лукашэнка гатовы цярпець у “парламенце”, бо прадстаўніц жаночага полу ён у прынцыпе не ўспрымае як канкурэнтак. Ды і прэзідэнтам, у выпадку чаго, жанчыну таксама не абяруць. Карацей, нават тут падстрахаваўся

Чаму народы свету такія апалітычныя?

Knoema_Viz_of_the_Day_World_Values_Ranking

Даследчыкі з Універсітэта параўнальных даследванняў (знаходзіцца ў Вене) даследвалі 86 000 чалавек з 60 краін па ўсім свеце у перыядзе паміж 2010 і 2014 гадамі каб зразумець адносную важнасць набору каштоўнасцяў для іх. Гэтымі каштоўнасцямі былі: сям’я, сябры, вольны час, палітыка, рэлігія і праца.

Удзельнікаў Сусветнага Даследвання Каштоўнасцяў (СДК) прасілі вызначыць важнасць кожнай з каштоўнасцяў з варыянтамі расстаноўкі: вельмі важная, даволі важная, не вельмі важная, і зусім неважная.

Вось некаторыя цікавыя дадзеныя, атрыманыя падчас даследвання:
– Звычайна парадак каштоўнасцяў такі: сям’я, праца, сябры, вольны час, рэлігія, палітыка.

Continue reading →