Па матывах вызвалення Чыжа (http://nn.by/?c=ar&i=177387)
А вось тут мае “вангаванні” спраўдзіліся. Як толькі Чыжа закрылі, сказаў, што тэрмін яму не дадуць і сядзець ён не будзе. Назваў тэрмін вызвалення: паўгода-год. Так і атрымалася (закрылі ў сакавіку 2016).
Сапраўды, яго садзілі не для таго каб баланду еў, а для таго, каб падзяліўся. Бо “у пана атамана няма залатога запасу” (с). І мне здаецца, што названыя 12 млн “кампенсавання шкоды” гэта толькі вяршыня айсбергу.
Насамрэч, якім бы ён ні быў алігархам, яму можна толькі паспачуваць. Вось, здавалася б, дажыў да 60+ год, багаценькі такі ўвесь, з прэзідэнтам бульбу капаеш, па заграніцах ездзіш, лічы нечага дабіўся ў жыцці і тут… усведамляеш што насамрэч ты ўсяго толькі дойная карова для істоты трошкі вышэйшай па сацыяльнай лесвіцы. C’est La Vie.