Даследчыкі з Універсітэта параўнальных даследванняў (знаходзіцца ў Вене) даследвалі 86 000 чалавек з 60 краін па ўсім свеце у перыядзе паміж 2010 і 2014 гадамі каб зразумець адносную важнасць набору каштоўнасцяў для іх. Гэтымі каштоўнасцямі былі: сям’я, сябры, вольны час, палітыка, рэлігія і праца.
Удзельнікаў Сусветнага Даследвання Каштоўнасцяў (СДК) прасілі вызначыць важнасць кожнай з каштоўнасцяў з варыянтамі расстаноўкі: вельмі важная, даволі важная, не вельмі важная, і зусім неважная.
Вось некаторыя цікавыя дадзеныя, атрыманыя падчас даследвання:
– Звычайна парадак каштоўнасцяў такі: сям’я, праца, сябры, вольны час, рэлігія, палітыка.
– Для ўсіх краін замест 5-ці сям’я была самай галоўнай каштоўнасцю.
– У адрозненні ад сям’і палітыка была амаль паўсюдна найменш важнай каштоўнасцю для рэспандэнтаў з 60 краін. Рэспандэнты з Бахрэйну памясцілі палітыку на самае высокае места (адносна іншых), паставіўшы яе над працай і дасугам, аднак ніжэй за сям’ю, рэлігію і сяброў.
– У 3\4 краін працу ацанілі ніжэй за вольны час.
– Рэспандэнты 60% краін ацанілі сяброў як больш важных чым працу. Але толькі 53% паставілі сяброў вышэй за рэлігію.
Аналіз дадзеных СДК сведчыць таксама аб тым, што ў краінах, дзе падымаецца стандарт жыцця, назіраецца тэндэнцыя адыходу ад традыцыйных каштоўнасцяў (сям’я, рэлігія), да секулярна-рацыянальных і ад каштоўнасцяў выжывання да каштоўнасцяў самавыражэння.
_______
Як бачна на графіку, у Беларусі, як і ў большасці, палітыка стаіць на апошнім месцы.
Цікава, чаму большасць людзей свету так холадна адносіцца да таго, што прама і непасрэдна вызначае іх жыццё? Палітыка вызначае грамадскі лад, палітыка вызначае законы, палітыка вызначае пытанні вайны і міру, палітыка вызначае, хто і як будзе прымаць рашэнні. Але людзям на ўсё гэта пляваць – іх куды больш турбуе іх маленькі утульны свет з сям’і, працы і сяброў.
Чаму так?
На мой погляд, тут можна даць два адказы. Першае – палітыка не прыносіць чалавеку пазітыўных эмоцый. З сям’ёй – надзейна, з сябрамі – весела. А з палітыкай што? Хадзіць на выбары – хіба гэта прыкольна? Хадзіць на мітынгі – што ў гэтым вясёлага? Людзі абіраюць тое, што можа расслабіць іх пасля працоўнага дню, зрабіць іх жыццё больш лёгкім, а не яшчэ больш напружыць роздумамі аб тым, хто з палітыкаў лепш, а хто горш, дзе здрада, а дзе перамога.
Другая, і асноўная, прычына – людзі не бачаць прамой узаемнай сувязі паміж грамадскай актыўнасцю і зменамі ў жыцці. Заняцце палітыкай для людзей – цёмны лес і terra incogita, бо ніяк не зразумела, як можна паўплываць на працэсы ў нацыянальным масштабе высілкамі аднаго чалавека. У людзей няма веры ў свае сілы, упэўненасці ў тым, што ўдзелам у грамадскіх кампаніях і тым больш выбарах яны могуць нешта змяніць. Адюсль, дарэчы, і абсентеізм, і еўраскептыцызм. Людзі атамізаваныя, не бачаць сябе суб’ектамі палітыкі, народам, які можа ажыццяўляць уладу. І гэта не дзіўна – нават краіны парламенцкай дэмакратыі (не кажучы ўжо аб прэзідэнтцкіх дыктатурах, кшталту Беларусі) не ў сілах прадставіць чалавеку поўнавартасны ўдзел у прыняцці рашэнняў. Гэта пад сілу толькі прамой дэмакратыі і інстытутам самакіравання. Але паколькі іх існаванне не выгадна дзяржаве як такой – людзі будуць працягваць ставіць палітыку на апошняе месца ў сваім жыцці, аддаючы права рапараджацца і кіраваць бюракратыі.