Entries Tagged 'Прачытана' ↓

Ражава

Самакіраванне курдаў у паўночным курдыстане (Ражаве) часта прыводзіцца як адзін з прыкладаў анархісцкага грамадства.
І хаця насамрэч Ражава не з’яўляецца Анархіяй у чыстым выглядзе, але шэраг анархічных прынцыпаў у ей рэалізаваныя і паспяхова працуюць.

Пачытайце аб тым, як арганізуецца палітычнае і эканамічнае жыццё без дзяржавы.

 

Революция в Рожаве: рассказ очевидцев

Ранее христианство: страницы истории


Пад канец Савецкага саюзу ў ім пачалі выходзіць неангажаваныя і адносна аб’ектыўныя кнігі аб хрысціянстве. Адна з такіх: “Раннее христианство: страницы истории” 1988 году. Калі коратка, вось вам цікавая выжымка з прачытанага:

1. Напачатку распаўсюду хрысціянства адна з мацнейшых плыняў у ім была прадстаўленая эбіянітамі. Яны не каціравалі апостала Паўла (бо лічылі яго ілжэапосталам) і лічылі Ісуса чалавекам, прарокам – а не Богам.

2. Тэорыя аб “непарочным зачацці” з’явілася значна пазней чым большасць евангелляў і была дададзеная ў канон штучна.

3. Згодна з шэрагам сведчанняў, насамрэч жыды, у прыватнасці, насельніцтва Ерусаліма, НЕ выступала за казнь Ісуса, а якраз наадварот, спрабавала адгаварыць Пілата ад вынясення смяротнага прысуду.

4. У III-IV вв епіскапы і іншыя лідары царквы (якая ўжо сфарміравалася як іерархічная арганізацыя) займаліся актыўным знішчэннем “некананічных” евангелляў – апокрыфаў. У выніку большасць з іх да нас не дайшла. Зараз ужо аднаму Богу вядома што ў іх было, і як бы склалася гісторыя чалавецтва, калі б Новы Завет меў іншы змест.

Мертвым не баліць

Дачытаў адну з самых цэнзураваных у свой час аповесцей Васіля Быкава “Мёртвым не баліць” у выданні 2014-га года.

 


Сама кніга – як заўсёды ў Быкава: шчыра, праўдзіва, сур’езна і трагічна. Аднак галоўнае – гэта афармленне тэксту. Дбайны рэдактар вылучыў маркерам усе месцы, што былі выразаныя савецкай цэнзурай падчас публікацыі. Чытаеш і такое зло бярэ на гэтых вырадкаў – няма словаў. Выразана самае вострае, самае сапраўднае, самае ПАТРЭБНАЕ тагачаснаму грамадству. Любыя намёкі на крытыку начальства, любое прыпамінанне Берыі і Сталіна ў негатыўным кантэксце (а гэта была “адліга”!), любыя прыгадванні аб небаяздольнасці савецкай арміі. Уважлівы цэнзар пусціў пад нож нават проста моманты, якія падаліся занадта змрочнымі і безнадзейнымі, мэта якіх была – усяго толькі стварыць атмасферу. То бок цэнзура была не толькі палітычнай, але і мастацкай.

Не менш цікава, чым саму аповесць, было чытаць дадатак да яе: як яна стваралася, як “прабівалася” у літаратурныя журналы і зборы, і самае галоўнае, як за яе ўзяліся цкаваць Быкава. Пасля публікацыі аповесці ў “Новом мире” (дарэчы, ў ім яна выйшла ў найменш скалечаным выглядзе), вакол яе падняўся такі, як бы зараз сказалі, “хайп”, што Быкавым і ягоным атачэннем нават зацікавіліся КДБшнікі. Рэгіянальная прэса граміла і бэсціла аўтара за “искажение реальности”, “абстрактный гуманизм” (нармальнае такое абвінавачанне, праўда?), “очернение советской армии”. Натуральна, большая частка гэтых пісак, у адрозненні ад Быкава, на фронце ніколі не былі. Партыйныя ідэёлагі нават пайшлі па прадпрыемствах (!) расказываць аб тым, якая ідэялагічна шкодная і “очернительская” гэтая аповесць. Але самая здаровая частка грамадства аказала Быкаву вялізарную падтрымку. Хлусня ўжо тады ўсіх дастала. У гэтым плане паказальны выступ тагачаснага галавы КДБ перад маскоўскім партактывам. Ён варты таго, каб прывесці яе частку: “Цель идеологических диверсий – расколоть нас. Беспокоит положение среди молодежи и в творческих организациях. Но репрессировать мы будем только врагов, остальных убеждать, проводить профилактку. Писатели добивались, чтобы издали Кафку. Издали. И вот мы недавно взяли одного злобствующего юнца, а он нам говорит: “Мне очень нравится Кафка”. Если бы не было культа личности, то чем бы у нас занималось искусство? Обязательно они притянут этот культ, обязательно мазнут черной краской! Писатели окончательно обюрократились, с народом не встречаются. Пусть Быков, написавший “Мертвым не больно”, пойдет к участникам войны! […] И никто не ставит их на место, терпят, свыклись. А почему все должны делать мы, КГБ? Распространяют “письмо” Бухарина, открытое письмо Эренбурга. Но только единицы приносят все это к нам. Вот песни Галича, он смеется над нашими идейными принципами. Почему же вы все не выступаете против7 Все приходится расхлебывать нам, КГБ. В закрытые учреждения приглашают Бог знает кого. В институте Курчатова Солженицын читал несколько глав из романа, который был нами конфискован. И бой не дали! Почему же все должны делать мы? Почему все должно делаться тольк сверху?”

Як непрыкрыта, як аголена гучаць гэтыя словы! Галоўны чэкіст фактычна сам прызнаецца, што ўся гэтая ідэялогія, усе гэтыя “ідэйныя прынцыпы”, густа замешаныя на штохвіліннай хлусні нікому не патрэбныя акрамя тых, хто паспеў дзеля іх запэцкаць рукі ў крыві,  акрамя тых, у каго ад яе існавання залежаць асабістыя прывілеі. “Чаму ўсе павінны рабіць мы?” – ўзбураецца ён. Ды таму што гэтая ўсё ВАШАЕ стварэнне, вось вы ягоныя праблемы і вырашайце.

У капілку да гэтага яшчэ цікавы момант: аповесць Быкава некаторыя часопісы не хацелі выдаваць, а некаторыя – згаджаліся. У асобных тыпаграфіях атрымлівался дамовіцца, а ў некаторых кіраўнікі перастрахоўваліся – “абы чаго не выйшла”, і адмаўлялі. У Маскве людзі былі пасмялее, у Мінску – больш забітыя. І гэта пры савецкай-та сістэме, дзе, здавалася б, іерархія ў асобе Партыі не дапускала адхіленняў. Аднак, бач, савецкая сістэма была куды болей дэцэнтралізаваная, чым я прывык думаць. У сукупнасці з выказваннямі таго КГДбіста робіцца зразумела – любы таталітарызм есць, па сутнасці, калос на гліняных нагах. Не можа быць трывалым тое, да чаго масы не праяўляюць сапраўднага энтузіязма. Ледзь толькі пахіснецца іх пасіўнасць – калос рушыцца.

Раю ўсім набыць гэтую кніжку. І шмат палезных ведаў атрымаеце, і годных людзей падтрымаеце. Рэспект усім тым, пры судзеянні каго яна выйшла.

Чарвяк

Даўно марыў, і ўрэшце азнаёміўся з кнігай турэмных успамінаў Зміцера Дашкевіча.
Сумны, філасофскі і жыццёвы зборнік апавяданняў аб мытарствах аўтара па турэмнай сістэме Беларусі, аб пабачаным і пачутым. А пабачыў ён сапраўды немала: усё ж такі две ходкі і поўны набор “казняў егіпецкіх”: перакідванне з калоніі ў калонію, раскрутка па 411-м артыкуле, арганізаваныя адміністрацыяй нападкі зэкаў, ШІЗА, ПКТ, крытая…

На высокім узроўні не толькі дакументальны, але і мастацкі бок – Зміцер валодае мноствам літаратурных прыёмаў і ўмее падаць простыя бытавыя эпізоды цікавай для чытача мовай. Дэталёвасць і выразнасць вобразаў прымусіла мяне, літаральна, зноў адчуць сабе у той абстаноўцы.

Уражанне ад кнігі трошкі змазала толькі фірмовая пячорная гамафобія Зміцера, што выскаквае як чорт з табакеркі ў самым нечаканым месцы. Пры ўсёй павазе да поглядаў аўтара, неяк няёмка ў 21-м стагоддзі чытаць у кніжцы нармальнага чалавека пра “садамітаў” і “гнілы Захад”.

Але нават гэта не сапсуе агульнага ўражання. Усім раю.

imag1163

brain-depression-lonliness

У свой час, гаду ў 2006-м адкрыў для сябе такую цікавую навуку, як эталогія чалавека. Аказваецца, вельмі шмат што ў нашым жыцці дэтэрмінавана нашымі інстынктамі, прыроджаныя паводзіны часам з вялікім трудом карэктуюцца сацыяльнымі адносінамі. Паводзіны ў межах сацыяльный іерархіі, каханне і сэксуальнасць, паводзіны ў небяспеке, альтруізм ці эгаізм – усё гэта ў вялізнай ступені з’яўляецца плодам эвалюцыі. Этолагі кажуць, што чалавек не ёсць tabula rasa, якой выхаванне задае праграму ад пачатку да канца.

Цікава, што навука якая, здаецца, апаніруе прагрэсіўным сацыяльным дысцыплінам і дактрынам (сацыялогія, псіханаліз) павінна быць у сутнасці рэакцыйнай, апраўдываць “натуральнае” панаванне чалавек над чалавекам, існаванне іерархіі ў грамадстве і, як след, эксплуатацыю. Але гэта якраз не так! Я прачытаў пэўную колькасць навуковых артыкулаў па эталогіі, і мноства з іх падводзяць чытача якраз да думкі аб тым, што паколькі альтруізм есць неад’емная частка чалавечых паводзін, то і грамадскі лад, пабудаваны на ім – а не на канкурэнцыі – быў бы найлепшым рашэннем многіх сацыяльных праблем.

Здаецца, калі ўрэшце нейкі вучобы, ці група вучоных здолее развіць тэорыю “навуковага анархізму”, то сур’езнае, калі не галоўнае месца ў ім зоймуць канцэпцыі, завязаныя на эталогію чалавека.

Стала цікава? Вось вам тры грунтоўных тэксты па тэме:

1. М.Л. Бутовская – Этология человека: история возникновения и современные проблемы исследования. http://ethology.ru/library/?id=268

2. Конрад Лоренц – Агрессия http://nv-shulenina.narod.ru/lorenc_konrad_agressiya.pdf

3. В.Р. Дольник – Этологические дискуссии по запретным садам гуманитариев. http://www.follow.ru/article/145

Чапаев (1951)

Кнігі сталінскага перыяду, асаблівы датычныя гісторыі, можна выявіць, нават калі не глядзець на год выдання.

Таталітарная проза (хацеў напісаць “непаўторная”, але нажаль зараз яе паўтараюць, ды яшчэ як) сваеасаблівая такімі рысамі як пагарда да асобы, пракламацыя нястрыманага ідэялагічнага пафасу, прыродная нянавісць да ўсяго стыхійнага і непадкантрольнага, адсутнасць полутаноў – ёсць толькі чорнае (ворагі) і белае (мы), і, вядома, стварэннем абавязковых іспалінскіх канструктаў, такіх як Гістарычная неабходнасць, Вайна, Час – якія раструшчваюць асобныя жыцці разам з маральнымі нормамі. Чалавек у такіх “мастацкіх” тэкстах – толькі сродак, але ніколі не мэта.

cimg0018

Вось зацаніце самі две маленькія вытрымкі з кнігі Д.М.Фурманава “Чапаеў”.

Continue reading →

Усім барацьбітам з нелегальнай эміграцыяй прысвячаецца

Выдатна напісана


https://www.facebook.com/photo.php?fbid=1183121995060460&set=a.191148167591186.46750.100000880122325&type=3

4 month as a private prison guard

http://www.motherjones.com/politics/2016/06/cca-private-prisons-corrections-corporation-inmates-investigation-bauer

Just finished reading about the investigation that the American journalist made about private prison system in USA.

For us “private prison” sounds like weird and dangerous. But for US it is a reality. By the way, while reading about mistereatment, unconcern and ways prison staff avoid rules which are set in favor of inmates, I realized that it all corellates with situation in Belorussian prisons a lot.

Перамога над антыфашызмам (і ўсім што вытыркаецца з агульнай масы)

Артыкул Уладзіміра Валодзіна ў газэце “Новы Час”: http://novychas.by/hramadstva/peramoha-nad-antyfaszyzmam

Да артыкулу хацелася б яшчэ дадаць што не менш інтэнсіўна прасуюць і ультраправых футбольных хуліганаў.

У прыватнасці, я ведаю пра крымінальныя справы супраць фанатаў ФК Слуцк, ФК Магілёў, ну а пра фанатаў Дынама, якіх закрылі на 10 гадоў, думаю, ведаюць многія. Але большасць гэтых выпадкаў не трапляюць у прэсу, бо грамадскасць у агульным не падтрымлівае неанацыстаў (нават праўкраінскіх) – і правільна робіць.

У зонах яшчэ ў мой час прыходзілася сустракаць мноства “скінхедаў” і правых фанатаў, што сядзелі за рознага кшталту крымінал, у тым ліку з палітычным адценнем. Ім ніхто не пісаў лісты салідарнасці і не падтрымліваў з волі (акрамя бацькоў), не асвячаў іхнія справы ў інтэрнэце, ды і самі яны не пазіцыянавалі як ідэйныя. Карацей, кантраст з нармальнымі палітвязнямі быў навідавоку. Але што здзіўляцца? Пачынаеш ненавідзець людзей – няма чаго чакаць што цябе будуць любіць у адказ.