Чарвяк

Даўно марыў, і ўрэшце азнаёміўся з кнігай турэмных успамінаў Зміцера Дашкевіча.
Сумны, філасофскі і жыццёвы зборнік апавяданняў аб мытарствах аўтара па турэмнай сістэме Беларусі, аб пабачаным і пачутым. А пабачыў ён сапраўды немала: усё ж такі две ходкі і поўны набор “казняў егіпецкіх”: перакідванне з калоніі ў калонію, раскрутка па 411-м артыкуле, арганізаваныя адміністрацыяй нападкі зэкаў, ШІЗА, ПКТ, крытая…

На высокім узроўні не толькі дакументальны, але і мастацкі бок – Зміцер валодае мноствам літаратурных прыёмаў і ўмее падаць простыя бытавыя эпізоды цікавай для чытача мовай. Дэталёвасць і выразнасць вобразаў прымусіла мяне, літаральна, зноў адчуць сабе у той абстаноўцы.

Уражанне ад кнігі трошкі змазала толькі фірмовая пячорная гамафобія Зміцера, што выскаквае як чорт з табакеркі ў самым нечаканым месцы. Пры ўсёй павазе да поглядаў аўтара, неяк няёмка ў 21-м стагоддзі чытаць у кніжцы нармальнага чалавека пра “садамітаў” і “гнілы Захад”.

Але нават гэта не сапсуе агульнага ўражання. Усім раю.

imag1163