Entries Tagged 'Прачытана' ↓

Лепшая крытыка спажывецкага грамадства, якую я чытаў

Аб выніках можна спрачацца, але ў глыбіні аналізу сумнявацца не прыходзіцца. Акрамя таго, Ілліч падыходзіць да пытання з вельмі нетрадыцыйнага боку, крытыкуючы спажывецтва, індустрыльнае грамадства і культ грошай\часу.  Карацей, раю.
 
І яшчэ рэспектос перакладчыку кнігі на беларускую мову. Калі цікава, можаце пачытаць ягоныя артыкулы на НЧ. Асноўныя тэмы: экалогія, ЛГБТ і гісторыя. http://bit.ly/2q5FUIm

Прыкольна пісаць рэцэнзіі на кнігі былых сукамернікаў 🙂 Алесю – далейшых літаратурных поспехаў!

Хартыя97 гераізуе Машэрава. Навошта?

Са здзіўленнем пабачыў на Хартыі матэрыял (перадрукоўка з тут.бая) аб Пятрэ Машэраве. Якія дыфірамбы! І працавіты, і сумленны, і крытыку прымаў, і людзі яго любілі і гэтак далей і гэтак далей.

Ладна, калі гэта публікуе тут.бай – ім можна прабачыць прынцып “аб мёртвых альбо добра альбо нічога”, але Хартыя – ідэалагічны рэсурс, які старана змагаецца з савецкай спадчынай, крытыкуе таталітарым. Як так?

Я разумею, што для родных (размова з якімі і стала асновай артыкулу) іх блізкі чалавек заўседы будзе самым добрым, самым сумленным і бязгрэшным. Але давайце пройдземся па пунктах.

На момант сваей смерці Машэраў быў Першым сакратаром Кампартыі Беларусі. Фактычна – кіраўніком (наколькі гэта дазваляла савецкая каланіяльная палітыка) БССР. Камуністычная партыя наўпрост ажыццяўляла функцыі цэнзуры і палітычнай гегемоніі, (праз карныя ворганы) – падаўлення палітычных апанентаў. Гэта ворган, чыей прамой задачай было пазбаўленне людзей хаця б нейкага падабенства ўлады над сваімі жыццямі. І Машэраў гэтым органам кіраваў. Кардынаваў, накіроўваў і удасканальваў дзейнасць, пералічаную вышэй.

Нехта верыць, што гэтай пасады ў СССР можна было дасягнуць, не ўдзельнічаючы ў кулуарных інтрыгах, падсіжваннях, супрацоўніцтве з КДБ? Я – не веру. То пра якую сумленнасць ідзе гаворка?

У вайну Машэраў быў камандзірам партызанскага атраду. Чым, акрамя забойства настаўнікаў, старастаў і іншых “калабарантаў” адрозніліся партызаны ў СССР – усе добра ведаюць. Калі хто не ведае, раю кнігу С.С. Захарэвіча “Партизаны СССР: мифы и реальность”. У мяне няма прамых доказаў удзелу Машэрава ў вайсковых злачынствах (не упэўнены што такія доказы ўвогуле захавалася), але той факт што ў кожным партызанскім атрадзе, што кіраваўся камуністамі (г.зн. кіраваўся з Масквы) праводзіліся рэгулярныя пошукі здраднікаў і расстрэлы “ворагаў народу” – даўно даказаны. Хто не верыць: чытайце Быкава, таго ж Захарэвіча, А.Тараса.

Потым Машэраў быў першым сакратаром падпольнага абкому камсамолу. Палітруком. То бок ізноў прапагандысцкія, цэнзурныя функцыі. Прамыванне мазгоў партыйнай ідэялогіяй, выяўленне і нейтралізацыя тых, хто гэтаму супрацьстаіць. Мы змагаемся за Сталіна. Усе немцы – ворагі. Хто незадаволены ўладай – здраднік і мусіць быць вынішчаны. На практыке гэта азначае прамое (!) правядзенне палітыкі, якая ўказваецца зверху. Гэта еслі не адсыланне – то апраўданне адсылання людзей у ГУЛАГ. Пры ўсем жаданні ён не змог бы ступіць крок улева ці ўправа – сам быў бы знішчаны. Ды і ці было ў яго такое жаданне? Ён верыў у таталітарную савекцую ідэалогію.

Пры Машэраве зачынілся беларускія школы, праводзілася масавая меліярацыя палесскіх балотаў, наступствы чаго мы расхлёбываем дагэтуль.

Многія (не толькі тут.бай) ставяць Машэраву ў заслугу тое што ён падняў беларускую прамысловасць. Прабачце, прамысловасць падымаюць людзі, працаўнікі сваім потам і гадзінамі\днямі вырванага з жыцця часу. Звадзіць пабудаваныя заводы і вырашчаныя культуры да заслугаў аднаго чалавека фактычна неправільна, і несправядліва. Гэта абясцэньванне працы соцень тысяч людзей. Не Размес пабудаваў піраміды – егіпцяне пабудавалі піраміды.

Такое імкненне знайсці некага, хоць некага! – у таталітарным мінулым, пра якога можна сказаць “ён нітакой, яго любілі людзі” бачу чарговай праявай беларускага Стакгольмскага сіндрому. Гэта наіўная вера ў то, што ў таталітарным\аўтарытарным рэжыме, можна застацца чысценькім, беленькім, не ўдзельнічаць у злачынствах супраць сумлення, не ўдзельнічаць у знішчэнні людзей. Але нельга. Сістэма – яна на тое і Сістэма, што працуе не паволі асобных людзей, а як механізм. І ў гэтым механізме невінаватых няма, асабліва калі ты кіраўнік вышэйшага рангу. Хопіць ужо гэтага патэрналізма, хопіць шукаць добрага дзядзечку – не важна ў мінулым ці існым часе – які “не тое што гэтыя ўсе…” Пакуль не паверым ва ўласныя сілы, Машэравы будуць змяняцца Лукашэнкамі, Пазьнякамі альбо Пуцінымі, а беларусік усё так жа будзе гнуць спіну з матыгай.

Як легалізаваць што заўгодна?

Выдатны артыкул, які ўразіў мяне сваей навізной і свежым падыходам. Хіба што вынікі ў канцы трошкі сапсюуць уражанне. Цікава, што выкарыстоўваць апісаныя ў ім тэхналогіі можна як для пазітыўных, так і для негатыўных змен. Вельмі раю.
 

Сяргей Дубавец. Русская книга

Дачытаў зборнік апавяданняў Сяргея Дубаўца “Русская книга” – падарак на мінулю днюху ад аднаго з паплечнікаў. Усе ж такі пераконваешся, што беларуская літаратура існуе – і шкада, што мы так мала аб ёй ведаем, ды і ў свеце нас мала ведаюць бо, мусіць, не ахвотна перакладаюцца беларускія творы.

У кнізе аўтар разважае над лёсам беларусаў і гістарычнымі сцежкамі нашага народу, праз прызму здарэнняў мінуўшчыны і ўласнага досведу. Канешне, гэта не навуковае даследванне, а хутчэй эмацыйнае адкрыццё. Прынамсі гэтым я магу патлумачыць апераванне даволі адцягнутымі катэгорыямі ў дачыненіі да нацыі, кшталту “порядочності”, “спеласці” і г.д. Нягледзячы на празмерны (як па мне) нацыяналістычны ўхіл кнігі (аўтар ускладае зашмат надзеяў на “беларусізацыю” і яе маральныя вынікі, і прыдае зашмат ўвагі нацыі як панятку, як быццам ад яе растуць усе на свеце характэрыстыкі грамадства, што насамрэч не так), раю, калі сустрэнеце, прачытаць – тым больш зборнік маленькі, можна асіліць за пару дзён.

Асабліва карысна чытаць напярэдадні беларуска-расейскіх вайсковых вучэнняў 🙂

“Не умеешь общаться с легавыми, лучше не общайся.”

“А для нас, назовем себя революционерами, я считаю, что тюрьма — это тоже дом. “

Хорошее интервью, правильное.

https://zona.media/article/2017/11/05/sokrat

Прачытаў грунтоўную гістарычную працу П.Крапоткіна “Вялікая французская рэвалюцыя 1789-1794”, аб той самай падзеі, якая заклала падмурак сённяшняга еўрапейскага палітычнага парадку.

Нечаканыя факты, якія я даведаўся:

– Нацыянальны сход не быў смелым і рашучым прадвеснікам новага часу, наадварот – да самага апошняга часу прасмыкаўся перад Людовікам XVI, складаў на ягоны адрас вернападданыя петыцыі, а ўсе больш-менш прагрэсіўныя рухі рабіў выключна пад ціскам рэвалюцыйных парыжскіх мас.

– Тэрор якабінцаў быў накіраваны супраць пра-анархічных рухаў (“эбертысты”, “шалёныя”) ледзь не ў большай ступені, чым супраць раялістаў\жырандзістаў.

– Чатыры гады (!) спатрэбілася рэвалюцыі, каб адмяніць прыгоннае права

– Рабесп’ер быў сябрам ордэна ілюмінатаў

У кнізе шмат добрых выказванняў, якія варта б было працытаваць, але спынюсь на адным:

“Всякая реформа неизбежно является компромиссом с прошлым, тогда как всякий програсс, совершенный революционным путём, непременно содержит в себе задатки для будущего”

Пошла информационная атака на анархистов

Пошла информационная атака на анархистов. Государственным журнашлюхам дали команду лить грязь.
Впрочем, вылили они ее только на себя. Мало в Беларуси найдется читателей их сайтов, еще меньше – тех кто в этот бред поверит.

Однако такие статьи, думаю, будут множится все больше. Они начали нас боятся – и это становится видно все больше с каждым днём.

p.s. если вам лень читать – вот краткое содержание статьи
– отморозки, которым абы что-нибудь сжечь
– хотят как в Украине
– западные спонсоры

 

http://www.belta.by/society/view/anarhija-mat-opasnoj-smuty-237223-2017/

Непослушное дитя биосферы

Прачытаў адну з самых папулярных прац па эталогіі чалавека: “Непослушное дитя биосферы”, расейскага арнітолага, доктара біялагічных навук, прафесара і г.д. і г.д. Вячаслава Дольніка.

Дольнік, канешне, біялагізатар. Спіс чалавечых паводзінаў, якія ён прыпісаў інстынктам мяне моцна ўразіў. Акрамя традыцыйна важных для чалавека сфер, якія, на мой погляд, безмоўна знаходзяцца пад пераважным кантролем інстынктыўных праграм (бяспека, размнажэнне і ўсе што з ім звязана, фарміраванне самых простых сацыяльных іерархій) ён падпісвае пад нашую эвалюцыйную прыроду амаль усе сферы чалавечых паводзін, часам, як мне здаецца, прыцягваючы за вушы зусім невідавочныя высновы, кшталту таго, што цалкам мэтазгодным і карысным для грамадства з’яўляецца надзяленне палітычнымі правамі толькі тых, у каго шмат маёмасці – яны, маўляў, больш матываваныя бараніць сваю Радзіму, якая ў іх інстынктыўна асацыюецца з уласнай прыватнай тэрыторыяй.

Але ўсе ж такі здаровых і трапных разважанняў у яго нашмат больш. Цікава, што многія этолагі, нягледзячы на свае біялагізатарства. прыходзяць да вынікаў, вельмі блізкіх да анархісцкіх:

“Признать неизбежность для человека иерархического построения — еще не значит оправдать любые его формы, а тем более утверждать, что чем мощнее организованная нами иерархия,тем лучше. Ведь эта программа отбиралась для дикого стада приматов, а не для цивилизованных людей. Как раз наоборот, зная, к чему приводит бесконтрольное образование иерархий, мы обязаны его контролировать, направлять по оптимальному для нас пути. Один из них — стремиться к тому, чтобы вокруг нас было много малень-
ких иерархий с конкретными разнообразными интересами
и чтобы мы сами входили в несколько таких групп. Это значит стремиться к тому, чтобы в обществе и повсюду была разнообразная общественная жизнь, чтобы группы по интересам были независимы друг от друга и не объединялись в супериерархии. Человек чувствует себя свободным, не угнетенным иерархической структурой, если он, во-первых, знает, что может ни в одной из них не участвовать; во-вторых, участвовать во многих и занимать в каждой из них разный иерархический ранг; в-третьих, свободно покидать любую из них; и, в-четвертых, сам организовывать новую группу, соответствующую его представлениям о целях, характере отношений и персональном составе.”

Вельмі моцныя словы напісаныя ў камюніке IFA-IRF (Нефармальная федэрацыя анархістаў – Інтэрнацыянальны рэвалюцыйны фронт) з нагоды іх чарговай радыкальнай акцыіі:
 
«У сённяшніх умовах эканамічнага крызісу, адзінай валютай з цвёрдым коштам з’яўляецца страх ў руках улады. Гэты страх таго што нічога нельга змяніць, што нас мала і што турма шукае тых, хто адважыцца паставіць пад сумнеў загады начальнікаў. Аднак жыццё бяжыць хутка і не можа чакаць тых, хто баіцца жыць. Паглядзі страху ў твар: страх здрыганецца й сыдзе.»
 
Рабяты ведаюць аб чым кажуць.
(праз Тор ўваходзьце, бо заблакавана)