Entries Tagged 'Гумар' ↓

Пра Беларусь з яе вусатым тараканам гэтаксама актуальна

Шаблон ліста для каханай

Тыя хто троху цяміць у турэмнай культуры мусяць ведаць, што “завочніца” для сядзельцаў гэта не дзяўчына, якая завочна вучыцца ў ВНУ, а знаёмая (патэнцыяльная каханка) па перапісцы.
Для нежанатых і адзінокіх зэкаў (а такіх большасць) завочніца гэта, акрамя крыніцы жаночай цеплыні, якой так не хапае ў няволі, галоўным чынам крыніца матэрыяльнай падтрымкі. То бок стаўленне да іх чыста ўтылітарнае, і аб любові вельмі рэдка калі прыходзіцца казаць. Прафесійныя сядзельцы, страгачы, проста юзаюць даверлівых дзяўчын, разводзячы на перадачы, спатканні і шлюб. Некаторыя “ўмельцы” ўмудраюцца ажаніцца некалькі разоў за тэрмін.

Аднак такіх усё ж меншасць. Большасць, па праўдзе, не разлічвае на матэрыяльную падтрымку і хоча проста цёплых стасункаў з жаночым полам і надзеі што па выхадзе з турмы ў іх будзе “цёлка” з якой можна “адвіснуць”. Бываюць і гісторыі сапраўднага кахання і шчаслівага жыцця пасля такіх перапісак, але гэта вялікая рэдкасць.
Аднак як іх дамагчыся ўвагі, калі ты ноўнейм з цьмянай плямай у біяграфіі, і твой аб’ект заляцанняў нават не бачыў цябе асабіста? Вядома, паказаць сябе з лепшага боку – адукаваным, усебакова развітым, прыстойным і галантным мужчынай

Каля 5 гадоў таму мне ў рукі трапіў ліст, які выкарыстоўвалі ў якасці шаблона высокага слогу, перапісваючы яго (змяняліся толькі імёны і некаторыя дэталі), і адпраўляючы ўсё новым і новым завочніцам. Чытаўшы яго, я зразумеў, што такое “смех скрозь слёзы”. З дазволу ўладальніка перапісаў сабе. Зараз, разбіраючы свае турэмныя тэчкі, я ізноў на яго наткнуўся, перачытаў, і зразумеў што не падзяліцца гэтым не магу. Як кажуць, я проста пакіну гэта тут. Стыль, арфаграфія – усё захавана слова ў слова.

Як я гідую

Ну шэдэўр жа! Песня-прысвячэнне ад Рудабельскай паказухі – да 25 год кіравання Лукашэнкі. Зацаніце, калі хто яшчэ не бачыў.

У метро

Якія ўсё ж шаблонна-думаючыя калхазаны працуюць у ахове метро. Стэрэятыпы з расійскіх серыялаў замест мозга. Колькі раз ужо заўважаў: іду ў цывільнай вопратцы (кашуля-брукі, ці кажуальная вопратка светлых колераў) – хоць сумка, хоць заплечнік здаровы, амаль ніколі не спыняюць. Аднак ледзь толькі апранеш чорную байку і чорныя скам-штаны: “НАВЕРНА ЦІРАРІСТ…” ІНСПЕКТАР ЖОПАДРЫШЧАНКА! МАЛАДОЙ ЧІЛАВЕК БУДЗЦЕ ДАБРЫ СУМАЧКУ К ДАСМОТРУ!

Вось такую шайтан-машыну паставілі на пагранпераходзе “Каменны Лог” некалькі месяцаў таму. Адразу пасля ўстаноўкі на ёй красаваўся надпіс “ПОМОЩЬ КИТАЙСКОЙ НАРОДНОЙ РЕСПУБЛИКИ”, прадубраваны іерогліфамі. Праз пэўны час заходжу ў павільён КПП а гэты надпіс на рэнтген-апараце залеплены… эмблемай беларускай мытні. Бач, нацыянальны гонар узыграў 😉

Такую страну просрали…

via @kgbfiles_rus

Алёна Анісім не параўновўвала Басаева з партызанамі :)

Можна бясконца глядзець на тры рэчы: як гарыць агонь, як цячэ вада і як дэпутатка парламента Алёна Аніcім апраўдываецца перад парламенцкай камісіяй за твае артыкулы ў Новым Часе.
Звярніце ўвагу, што абраны прэіздэнт Ічкерыі Джахар Дудаеў названы “чачэнскім тэрарыстам”. Найс, вэрі найс…

 

Сніфінг

Беларускіх падлеткаў ахапіла новая, раней невядомая навала – сніфінг, піша НН. То бок нішто іншае як нюханне газу з запальнічкі ў надзеі злавіць кораткачасовы кайф.
 
Гэтая таксікаманская практыка настолькі ўнікальная і наватарская што ажыццяўлялася ў маёй школе ў Гомелі яшчэ гадоў 20 таму. Сапраўды, чаму б у пагоні за клікамі не назваць нешта даўно вядомае модным ангельскім словам і зрабіць выгляд што ты знайшоў сенсацыю.
 
Чакаю ад НН цыкл артыкулаў пра іншыя шкодныя з’явы сярод падлеткаў, якія з’явіліся толькі ў 2019 годзе: канфлікцінг (сваркі з бацькамі), канстракшн-эксплорынг (шастанне па будоўлі), ёрлі-факінг (раннія палавыя сувязі) і г.д.

Self-actualization!

When you claim Belarusian officials are stupid, just read Marianne Williamson, US Decmocartic party member for California, seeking for presidency in 2020.

 

Менты не паляцца

Дадзены акаўнт належыць мусару, які вядзе групы пра анархістаў у Тэлеграме і ВК, дзе вываліваюцца ашмёткі аператыўнай інфармацыі, якой валодае ГУБАЗіК, у перамешку з вільготнымі фантазіямі саміх ментоў.

Акк раней называўся “Олег Никифоров” аднак пасля спробаў няўдачнага тролінгу на маёй старонцы ў ВК перайменаваўся ў “Олег Дедок”.

Ад самога пачатку ментоўскай кампаніі па публікацыі асабістых дадзеных актывістаў Інтэрнэце, у мяне былі думкі, што яны вырашылі такое зрабіць, бо вельмі моцна пакрыўдзіліся на bandaluki.info . Зараз мент пацвердзіў мае здагадкі.

Нагадаю, спіс міліцэйскіх акаўнтаў, якія яны выкарыстоўваюць для правакацый і здабывання інфы, знаходзіцца тут: bit.ly/menty_vk