Entries Tagged 'Палітыка' ↓
August 31st, 2018 — Бягучыя навіны, Палітыка
Его взворвали в кафе “Сепар” в Донецке сегодня днём.
Вот мне интересно, чем думают те, кто топит за русский мир в Беларуси. Неужели вы не понимаете, что вас ждет после возможного прихода России? Все эти Агафоновы, Толстоноговы, Дзерманты, Диановы, Уссы – вы метите в здешние Моторолы, Гиви и Мозговые, примеряете себе их лавры, хотя очевидно что лавры эти превратятся в похоронный венок сразу же как только кураторы посчитают, что вы стали слишком самостоятельными. А вы никода не поймёте в какой момент они так посчитают. А в подконтрльных кремлю СМИ скажут “украинская ДРГ”. Неужели вы не понимаете, что вы только расходный материал, нужный для того чтоб расчистить место чекистам и олигархам? И что после выполнения своей миссии вы все (без исключения, не глядя на харизматичность и популярность в народе) будете утилизированы?
Боже, это ж какими необучаемыми даунами надо быть чтобы этого не понимать и продолжать лелеять какие-то надежды кем-то здесь стать с помощью Путина. Максимум чем вы станете это – после недолгой карьеры в недореспублике – ошметками на стенах лифтов и кафе.
August 28th, 2018 — Бягучыя навіны, Палітыка
Калі мент можа быць тэатралам, чаму ён не можа ўладарыць над прасторай і часам? Сёння судзілі Зміцерам Галко – і хутка, думаю, суд пацвердзіць што адзін і той жа ўчастковы можа быць на Бурдзейнага і на Мележа адначасова.
August 26th, 2018 — Палітыка
Наспявае вялізная бойка між незалежнай прэсай і амаральным бізнесам. Пакуль – толькі судовая. Прыходзьце падтрымаць нас!
https://youtu.be/bsp5L6Zgs1s
August 23rd, 2018 — Палітыка
Сёння – гадавіна смерці Сака і Ванцэцці. Яны былі анархістамі, але іх імёнамі ў СССР называлі вуліцы і заводы. Чытайце мой артыкул аб тым як у краіне ліберальнай дэмакратыі адбылося зусім неліберальнае судзілішча над працоўнымі.
August 21st, 2018 — Відэа, Гумар, Палітыка
August 17th, 2018 — Аналітыка, Палітыка
Больш агіднай прыдумкі, чым стварэнне “дармаедскіх камісій”, дзе атлусцелыя чыноўнікі, мусара з постнымі рыламі і тёткі з начосамі будуць вырашаць тунеядзец ты альбо не, нашая ўлада, нават калі б захцаела, не змагла б прыдумаць. Фішка гэтай навінкі ў тым, што для таго каб абгрунтаваць свае “цяжкія жыццёвыя абставіны” ты мусіш вываліць перад прадстаўнікамі вертыкалі дэталі свайго асабістага і сямейнага жыцця, побыту і матэрыяльнага становічша. А яны ж, канешне, будуць яшчэ ўдакладняючыя пытанні задаваць, і сумнявацца, і лавіць цябе на супярэчаннях.
І мы яшчэ пабачым цэлы стос мярзотных гісторый з гэтых ганебных судзілішчаў.
Аб тым, чаму дармаедскія камісіі – гэта крок да саслоўнага грамадства, мой артыкул на НЧ.
http://novychas.by/hramadstva/darmaedskija-kamisii-vjartanne-u-sjarednjaveczcz
August 15th, 2018 — Палітыка
Давайце запомнім раз і назаўжды.
Тыя хто працуе на БТ: супрацўнікі БТ, прапагандысты рэжыму, але ні ў якім разе не “журналісты”. Таму што яны не з’яўляюцца журналістамі па родзе сваёй дзейнасці. Нават блізка. І паводзіць сябе з імі трэба адпаведна.
Людзі ў форме: мусара, супрацоўнікі рэпрэсіўных\карных службаў, шуняўкі, альбо, на худы канец “міліцыянты”. Але ніякія не “праваахоўнікі”. Бо яны не ахоўваюць нашыя правы, яны іх парушаюць. І паводзіць сябе з імі трэба адпаведна.
Хто валодае сэнсамі – той у вялікай ступені вызначае хаду мыслення грамадства. Давайце забіраць дыскурсіўную ўладу ў дзяржавы а не граць па яе моўных правілах.
August 14th, 2018 — Палітыка
Якія фільмы трэба глядзець каб стаць відэаблогерам і атрымоўваць СМСкі ад мусароў? Расказвае Андрэй Павук.
August 12th, 2018 — Палітыка
Зараз яшчэ Боснія і Герцэгавіна. Рашка ўпэўнена ідзе па шляху Савецкага саюзу. Не стаіць пытання “ці не надарвецца імперыя ад такой колькасці вайсковых авантур?”, стаіць пытанне: “калі гэта адбудзецца?”
А яшчэ падумалася што этнічныя рускія ў гэтых і многіх іншых краінах, дорага заплацяць за вайсковыя злачынствы сваёй фашысцкай дзяржавы. Паўсюль іх будуць успрымаць як пятую калону Пуціна, як ворагаў, патэнцыйных акупантаў. І мы яшчэ пачуем пра дыскрымінацыйныя законы ў дачыненні да рускамоўных як мінімум на Каўказе, як максімум – у Еўропе.
August 11th, 2018 — Аб усім, Палітыка
Анархісты выказалі салідарнасць з недзяржаўнымі СМІ.