Entries Tagged 'Палітыка' ↓
May 2nd, 2017 — Палітыка, Прачытана
Прачытаў грунтоўную гістарычную працу П.Крапоткіна “Вялікая французская рэвалюцыя 1789-1794”, аб той самай падзеі, якая заклала падмурак сённяшняга еўрапейскага палітычнага парадку.

Нечаканыя факты, якія я даведаўся:
– Нацыянальны сход не быў смелым і рашучым прадвеснікам новага часу, наадварот – да самага апошняга часу прасмыкаўся перад Людовікам XVI, складаў на ягоны адрас вернападданыя петыцыі, а ўсе больш-менш прагрэсіўныя рухі рабіў выключна пад ціскам рэвалюцыйных парыжскіх мас.
– Тэрор якабінцаў быў накіраваны супраць пра-анархічных рухаў (“эбертысты”, “шалёныя”) ледзь не ў большай ступені, чым супраць раялістаў\жырандзістаў.
– Чатыры гады (!) спатрэбілася рэвалюцыі, каб адмяніць прыгоннае права
– Рабесп’ер быў сябрам ордэна ілюмінатаў
У кнізе шмат добрых выказванняў, якія варта б было працытаваць, але спынюсь на адным:
“Всякая реформа неизбежно является компромиссом с прошлым, тогда как всякий програсс, совершенный революционным путём, непременно содержит в себе задатки для будущего”
April 30th, 2017 — Аналітыка, Палітыка
(на фота – тыповы прыклад скарыстання закону дзяржавай)
Нярэдка даводзіцца чуць пытанні: “А як вы ставіцеся да законаў? Ці будуць пры Анархіі законы?” І тут, сапраўды, трапляеш у нейкую дылему. Адкажаш: “не, не будзе” – адразу спытаюцца: «дык як гэта выходзіць, уседазволенасць, бязмежжа? А калі нехта кагосьці заб’е?» І прыходзіцца пускацца ў вялізную лекцыю аб чалавечай прыродзе, класавых каранях злачыннасці і гэтак далей. А калі адкажаш: «Так, будуць», радасны скептык тут жа пацірае рукі: «Вось! Значыцца, гэта ўжо не Анархія! Бо некаму ж трэба сачыць за выкананнем законаў, караць вінаватых – а гэта ўжо, лічы, дзяржава!»
Каб адказаць на гэтыя пытанні дакладна і ўпэўнена, мы павінны, перш за ўсё даць рады самі свайму асабістаму погляду на гэтую праблему. Для гэтага трэба больш пільна ўгледзецца ў мадэль анархісцкага грамадства.
Continue reading →
April 30th, 2017 — Палітыка
Загрузил некоторые свои тексты (в основном, старые) на русском языке на сайт международного проекта “Анархическая библиотека”. Инджой!
April 29th, 2017 — Палітыка
Качественная статья про методы российской пропаганды. Если исключить ура-патриотические призывы в конце, то в целом всё правильно.
А от меня скоро будет большой лонг-рид на тему постправды и кремлёвского ТВ, с опорой на личный опыт. Ожидайте 🙂
April 24th, 2017 — Бягучыя навіны, Палітыка
Зараз кажуць што Ле Пэн не выйграе ў другім туры, але пра Трампа таксама ўсе так казалі (і я ў тым ліку). Які-небудзь тэракт да 7 мая, і яна – прэзідэнт Францыі.
April 21st, 2017 — Палітыка
Сёння, 21 красавіка, спаўняецца 21 год са дня забойства Джахара Дудаева – першага прэзідэнта незалежнай Ічкерыі. З гэтай нагоды чытайце, напэўна, самы антыімперыялістычны мой артыкул на Новым Часе:
http://novychas.by/asoba/kozny-czaczenec-heneral-ja-tolki-miljon-pers
April 18th, 2017 — Палітыка
Цалкам салідарны з гэтай пазіцыяй. Быць анархістам – перш за ўсё адказнасць. Тыя, хто паводзяць сябе насуперак анархісцкай і агульначалавечай этыцы, не вартыя падтрымцы супольнасці (хаця і могуць па-чалавечы вызываць спачуванне).
https://abc-belarus.org/?p=7999
April 18th, 2017 — Гумар, Палітыка
Літаральна недаўна пісаў аб тым, што амаль ніхто з мусароў не працуе за ідэю – ва ўсіх у іх у галаве адны грошы. І тут на табе – такое жывое пацверджанне.
https://pramen.io/ru/2017/04/sotrudnik-gubopik-pohitil-270-tysyach-dollarov-iz-sejfa-na-rabochem-meste/
April 18th, 2017 — Гумар, Палітыка
Тым часам, як і варта было чакаць, падчас сакавіцкіх пратэстаў актывізавалася вата. Вось які артыкул знайшоў на сайце ў даменнай зоне .by
“Быть может, этот черный десант из молодежи с промытыми мозгами – это что-то вроде пушечного мяса, живой мишени, террористов-смертников с политической бомбой в кулаках, которые бросаются на милицию/полицию/жандармов и доводят градус возмущения толпы до предела, облегчая дальнейшее продвижение к власти более реалистичным политическим течениям…”
April 15th, 2017 — Аб усім, Палітыка
[ENGLISH FOLLOWS]
Ўчора выплаціў штраф за віленскі пікет. Дзякуючы вашай дапамозе было сабрана 100 еўра, яшчэ 40 прадаставіла АЧК-Беларусь. Дзякуй вялікі ўсім, хто не застаўся абыякавым! Разм мы сіла!
_____
Yesterday I payed the money penalty for picket in Vilnius. Thanks to your hepl 100 euro wath collected, 40 more was given by ABC-Belarus. Thanks to all who was concerned about this case. Together we are strong!